адрес: ул. Макаенка, 19, 246038, г. Гомель
тел. 24-58-72 info@school-66.gorodgomel.by
телефоны горячей линии:
21-18-48 - Котило Анатолий Антонович, директор;
24-02-58 - Ерш Татьяна Вайновна, зам. по УР
70-34-97 - Управление образования Гомельского горисполкома
В целях профилактики коронавирусной инфекции:
- соблюдайте правила личной гигиены;
- носите маски в общественных местах;
ГОТОВИМ ПЕДАГОГОВ - СОЗИДАЕМ БУДУЩЕЕ
Схема безопасных маршрутов учащихся
«Учиться - чтобы знать! Знать - чтобы уметь!
Уметь - чтобы делать! Делать - чтобы получать радость!»
23.07.2020 07:16
|
||
24 дні жыхары “Горада Майстроў” (лагера, які знаходзіўся ў сярэдняй школе № 66 Гомеля) адпачывалі, умацоўвалі здароўе і вучыліся новаму. Дзесяцікласнікі Данііл Ціханаў і Улад Дзямідаў ўдзельнічаюць ў працоўным праекце другі раз запар, ім тут падабаецца: пазнавальна, шмат зносін. Сумесная праца робіць іх кампанію яшчэ больш дружнай. Па заканчэнні праекта ўдзельнікі акрамя зарплаты атрымаюць і свае першыя працоўныя кніжкі. Гэта плюс, які дазволіць адчуць сябе незалежнымі.
– Тут цікава. Я пасябраваў з хлопцамі з іншых класаў. Займацца рамонтам мэблі мне заўсёды падабалася, а тое, што я атрымаю першую ў жыцці зарплату – наогул класна, – кажа васьмікласнік Дзіма Пушнякоў. Кожны дзень у лагеры быў напоўнены яркімі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. У госці прыходзілі трэнер Гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву “Дэльфін”; урач Цэнтра, дружалюбнага падлеткам, “Падлетак”; паштальён аддзялення паштовай сувязі № 38; кухар школьнай сталовай і інш. Незабыўныя пачуцці засталіся ў рабят пасля гучных чытанняў ля помніка А.С.Пушкіну і наведвання музея гісторыі Гомеля. Штодзень для падлеткаў праводзілася зарадка на школьным стадыёне, фізкультурна-забаўляльныя мерапрыемствы, турніры. Нашы дзеці прынялі ўдзел у анлайн-паўмарафоне “Лета на карысць – 2020”. – Добра, калі мары здзяйсняюцца. Я атрымаў вялікае задавальненне ад зносін з рабятамі, даведаўся шмат новага, задумаўся пра выбар сваёй будучай прафесіі, – падзяліўся сваімі ўражаннямі васьмікласнік Андрэй Пагодзіцкі. Ала ПРАТАСАВА, намеснік начальніка лагера працы і адпачынку “Горад Майстроў” сярэдняй школы № 66 Гомеля |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() | |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
© Отдел образования администрации Центрального района г. Гомеля. Cредняя школа № 66 г. Гомеля. info@school-66.gorodgomel.by