Размер шрифта:
A
A
A
Цветовая схема:
Шрифт:
Arial
Times New Roman
Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
Cредняя школа № 66 г. Гомеля

адрес: ул. Макаенка, 19, 246038, г. Гомель
тел. 24-58-72 info@school-66.gorodgomel.by

телефоны горячей линии: 

21-18-48 - Котило Анатолий Антонович, директор; 

24-02-58 - Ерш Татьяна Вайновна, зам. по УР

70-34-97 - Управление образования Гомельского горисполкома

Поиск информации
Достижения

PreviousNext
2020 год в Беларуси


Обратная связь
сли у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему на сайте материалу, Вы можете задать их нам, воспользовавшись формой обратной связи
Вы можете записаться на прием к специалистам, работающим в нашей школе,  с учетом графика их работы по интересующим Вас вопросам, воспользовавшись формой обратной связи
















ГОТОВИМ ПЕДАГОГОВ - СОЗИДАЕМ БУДУЩЕЕ





Схема безопасных маршрутов учащихся




  



«Учиться - чтобы знать! Знать - чтобы уметь!
Уметь - чтобы делать! Делать - чтобы получать радость!»

Аляксандр Лукашанец, Любоў Кунцэвіч,  Ірына Кандраценя

Каментарыі

да “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

 

2009-2010 гг.



Оглавление

ВЫВУЧАЕМ НОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ.. 3

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ.. 4

§ 1. Галосныя літары.. 4

§ 2. Літары о, ё.. 5

§ 3. Літары э, е. 6

§ 4. Перадача акання на пісьме. 7

§ 5. Правапіс літар о,э,а ў складаных словах. 9

§ 6. Перадача якання на пісьме. 12

§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах. 15

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, a. 18

§ 9. Спалучэнні галосных у запазычаных словах. 20

§ 10. Зычныя літары.. 25

§11. Правапіс звонкіх і глухіх зычных. 26

§ 12. Зычныя д, т і дз, ц. 27

ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ.. 29

§ 13. Некаторыя спалучэнні зычных. 29

§ 14. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя. 31

§ 15. Нескладовае ў і у складовае. 32

§ 16. Нескладовае й. 35

§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя. 36

ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА I АПОСТРАФА.. 38

§ 18. Змякчальны мяккі знак. 38

§ 19. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф.. 40

ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР. 41

§ 20. Правапіс абрэвіятур. 41

ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ.. 45

§ 21. Аднамарфемныя прыназоўнікі 45

§ 22. Прыстаўкі 46

§ 23. Суфіксы.. 52

ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР. 62

§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар. 63

§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах. 65

§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў. 68

§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах. 71

§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. 73

§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях. 75

§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў. 76

§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў,  іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў 77

§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў 78

§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем.. 79

ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК I АСОБНА.. 81

ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ.. 83

ПУНКТУАЦЫЯ.. 83




Каб падрыхтаваць настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", часопіс “Роднае слова" прапануе рубрыку "Новыя правілы беларускага правапісу", мэта якой - растлумачыць тыя змены і ўдакладненні, што ўводзяцца ў беларускую пісьмовую мову гэтым законам. Аўтары рубрыкі - удзельнікі падрыхтоўкі канчатковай рэдакцыі закона: дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Любоў Кунцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук Ірына Кандраценя.


ВЫВУЧАЕМ НОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ

Прыняты 23 ліпеня 2008 г. закон Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з'яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", якая ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Падрыхтаваная новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" - гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя скіравана на яго карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, падпарадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям, што найбольш адпавядаюць фанетычнаму (гукавому) ладу беларускай літаратурнай мовы. У гэтых адносінах новая рэдакцыя "Правіл..." - яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем, яна больш дасканалая і практычна больш зручная ў параўнанні са зводам правіл, выдадзеных у 1959 г., якімі мы карыстаемся да гэтага часу.

Неабходнасць увядзення ў дзеянне новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" абумоўлена наступным.

  • • Звод "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў, у першую чаргу настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай мовы.
  • • Паколькі правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, то ён не можа працяглы час заставацца без змяненняў. Бесперапыннае развіццё мовы выклікае неабходнасць удасканалення і правапісных норм, прывядзення іх у адпаведнасць з моўнай практыкай. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра гэтая праблема для беларускай мовы паўстала ў канцы XX ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.

• У падрыхтаваным праекце новай рэдакцыі "Правіл..." істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай істотна зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове ў школе. У прыватнасці, прапанаваны наступныя змены.

  1. Істотна пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў (напрыклад, адажыа, трыа).
  2. Пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад, універсітэт, але ва ўніверсітэце.

2.  Спрошчаны правілы пераносу слоў, што цалкам адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

3.  Унесены карэктывы ў правілы напісання складаных і складанаскарочаных слоў у адпаведнасці з агульным прынцыпам акання і сучаснай моўнай практыкай.

4.  Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар.

5.  Уведзены новы раздзел "Правапіс некаторых марфем", у якім, дарэчы, адлюстравана пераважнае ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава-(-ява-), а не -ірава-(-ырава-).

Прапанаваны таксама іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Акрамя таго, ён у большай ступені будзе адпавядаць фанетычнай сістэме беларускай мовы і асаблівасцям беларускага вымаўлення.

Новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з'яўляецца аптымальнай у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы, забяспечыць пераемнасць традыцый пісьмовай беларускай мовы і адзінства арфаграфічнага рэжыму ў школьным навучанні, адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што будзе спрыяць павышэнню прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі.


ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ

§ 1. Галосныя літары

1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка - [йэ]лка, юны -[йу]ны, яма - [йа]ма; паехаў - па[йэ]хаў, паёк -па[йо]к, саюз - са[йу]з; здароўе - здароў[йэ]; льеш - ль[йэ]ш; аб'езд - аб[йэ]зд, б'ю - б[йу], сям'я - сям[йа].

3. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду - [с'а]ду; вязу - [в'а]зу, мёд - [м'о]д, лета - [л'э]та, люты -[л'у]ты, ліст - [л'і]ст.

4. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая. Над літарай I вялікай у друкаваных тэкстах кропка не ставіцца, а ў рукапісных тэкстах кропка абавязковая.


Каментарыі: § 1 "Галосныя літары" рэгламентуе выкарыстанне галосных літар для абазначэння на пісьме галосных гукаў, ужыванне галосных літар я, ё, е, юу і для абазначэння спалучэнняў галосных гукаў з зычным гукам [j] у пачатку і сярэдзіне слова, а таксама для абазначэння адпаведных галосных гукаў і мяккасці папярэдніх зычных.

У гэтым правіле асаблівую ўвагу трэба звярнуць на п. 4, дзе рэгламентуецца напісанне кропак над літарамі ё і і. Асаблівасцю беларускага правапісу з'яўляецца тое, што пастаноўка кропак над ё абавязковая ва ўсіх выпадках без выключэння ва ўсіх тыпах пісьмовых тэкстаў. Адсутнасць кропкі над і дапускаецца толькі ў адным выпадку - над літарай І вялікай у друкаваных тэкстах, у тым ліку і калі ўвесь тэкст надрукаваны вялікімі літарамі (ФЕСТЫВАЛЬ МУЗЫКІ I ПЕСНІ). Адхіленне ад гэтай нормы з'яўляецца памылкай і ўплывае на ацэнку ведаў вучняў па беларускай мове.


§ 2. Літары о, ё.

1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа.

2. Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.

3. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.


Каментарыі: 1. Правіла аб напісанні літары о (п. 1) застаецца фактычна без змен, але цяпер гэтае правіла не мае выключэнняў, як у "Правілах..." 1959 г. Словы з ненаціскным канцавым о (адажыо, сальфеджыо, трыо і інш.), якія паводле дзеючых правіл 1959 г. пішуцца з о, перастаюць быць выключэннямі і будуць пісацца з канцавым а: адажыа, сальфеджыа, трыа, партфоліа, Токіа, Ватэрлоа і г. д. Такім чынам, змяншаецца колькасць выключэнняў.

2. У новай рэдакцыі "Правіл..п. 3 уведзены для таго, каб размежаваць напісанне літары ё ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радыё-, і літар е, я ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляецца радый.

Слова радыё- адносіцца да разраду нескланяльных назоўнікаў, канцавое ё ў ім з'яўляецца часткай першай асновы складанага слова і пішацца нязменна. Складаныя словы з першым кампанентам радыё-, такім чынам, утвараюцца без удзелу злучальнай галоснай і з'яўляюцца чыстымі складаннямі. Літара ё ў такіх словах пішацца незалежна ад месца націску ў другой частцы: радыёабслугоўванне, радыёабсталяванне, радыёаглядальнік, радыёакустычны, радыёальтыметр, радыёаматар, радыёаматарскі, радыёантэна, радыёапавяданне, радыёапарат, радыёапаратура, радыёаператар, радыёастранамічны, радыёастраномія, радыёатэльё, радыёаўтограф, радыёаэранавігацыйны, радыёбачанне, радыёбуй, радыёвежа, радыёветрамер, радыёвузел, радыёвымяральны, радыёвыпраменьвальны, радыёвыпуск, радыёвышка, радыёвяшчанне, радыёгазета, радыёгідраакустычны, радыёгідралогія, радыёгідраметэаралагічны, радыёголас і г. д.

Слова радый у беларускай мове - зменны назоўнік з асновай на -й, таму ў складаных словах з першым кампанентам радый- галосныя е (я) з'яўляюцца злучальнымі галоснымі, напісанне якіх падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. §7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах): радыеадчувалънасцъ, радыеадчувальны, радыеактывацыйны, радыеактыўны, радыеахоўны, радыебіёлаг, радыебіялогія, радыевугляродны, радыегеалогія, радыеграфічны, радыеізатопны, радыекарбонны, радыелагічны, радыелюмінесцэнцыя, радыелячэнне, радыеметрычны, радыепратэктар, радыерэзістэнтнасць, радыесенсібілізацыя, радыетэрапія, радыеўстойлівасць, радыехімічны, радыеэкалогія; радыягенны, радыяграфія, радыялогія, радыялярыевы, радыялярыя, радыяметрыя, радыяхімія.


§ 3. Літары э, е

1.  Літара э пішацца:

у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

2.  У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: эра, эсэ, эўрыка, эпас, этыка, Эўклід, Эўрыпід, Эліста; егер, ерась, ерэтык, Еўропа, еўрапейскі, Еўпаторыя, Ерэван, ерэванец, Еўфрат.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галіфэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ, Брыгвадзэ, Каба-Вердэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.

3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, нервы, парламент, перспектива, газета, сервіз – з літарай е.

4. У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.


Каментарыі: 1. У §3 (п. 1) сфармуляваны правілы напісання літары э ў спрадвечнабеларускіх словах.

2. У параграфе сфармуляваны толькі асноўныя прынцыпы правапісу галосных э, е у запазычаных словах. Гэтае правіла адносіцца да найбольш складаных у беларускім правапісе, таму напісанне гэтых літар у значнай частцы слоў іншамоўнага паходжання вызначаецца па слоўніку. Згодна з новай рэдакцыяй істотна пашыраецца напісанне -э, у тым ліку канцавога, у іншамоўных словах, якія паводле дзеючага правапісу пішуцца з канцавым -е.

Напісанне э, еў пачатку запазычаных слоў: эазін, эазойскі, эазухіі, эакранартый, эбаніт, эбен, эвакуация, экзэма, экзэмпляр, экіпаж, экіпіроўка, эклектьізм, эколаг, экран, экранізацыя, экскаватар і г. д.; егер, егермайстар, Егіпет, егіпецкі, езуіт, епархія, епіскап, еўнух, еўракосмас іг. д.

Напісанне э, е ў канцы запазычаных слоў: албэ, андантэ, аташэ, бурымэ, галіфэ, дэкальтэ, кашнэ, клішэ і г. д.; апліке, біенале, більбаке, букле, буле, варыкацэле, граве, дэфіле, жэле, калоцыбе, камюніке, каноцыбе, кантабіле, кантэле, кокле, кракле, кюве і г. д.

Напісанне э, е ў канцы запазычаных слоў пасля апострафа і мяккага знака: грэф’е, дасье, дэзабілье, дэнье, калье, канферансье, кінаатэлье, круп’е, кульсье, куцюр’е, лансье.


§ 4. Перадача акання на пісьме

1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом - дамы, мова - маўленне, цэгла - цагляны, шэпт - шаптаць.

2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара, вада, баранаванне, колас, холад, балота, Бандарэнка, Коханава, Кунцава, Гамер, Сакрат, арганізацыя, педагагічны, электарат, харэаграфія, заалогія.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў - крыві - крывавы, дровы - дрывотня, крошка - крышыцъ, бровы - брыво, гром - грымоты - грымець, брод - брысці, глотка - глытацъ, блохі - блыха.

3.  У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [a] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэхі - страха, шэры - шарэць, чэргі - чарга, крэмль - крамлёўскі, жэмчуг - жамчужына, арэнда - арандаваць, майстэрня - майстар.

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання - пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [a] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно, Чарапавец, Жамчужнікаў, Чарнышэўскі, Шаўчэнка, Чалюскін, літара, транслітарацыя.

4.  Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: эканомія, экзамен, экватар, этажэрка, элемент. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменаваць, трохэлементны, квінтэсэнцыя;

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэтон, Жэнева, Жэрар, жэлацін, чэкмень, рэспубліка, рэформа, Рэмарк, рэклама, рэактар, рэвізія, агрэгат, рэжым, рэкорд, рэестр, рэвалюцыя, дэталъ, гардэроб, Дэтройт, Дэфо, дэлегат, дэманстрацыя, ордэн, тэорыя, тэатр, тэлеграф, тэлефон, ветэран, катэт, тэрмометр, тэарэма, цэнтралізм, цэвіта.

5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэль; але: шынель.

6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэйдар, лодар, кампютар, пэйджар, рэйсфедар, эспандар, тэндар, ордар, менеджар, фарватар, альма-матар, кратар, прэсвітар.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.


Каментарыі: У §4 сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія датычацца адлюстравання на пісьме такой адметнай рысы беларускага вымаўлення, як аканне. У асноўным у новым правапісе захоўваецца ранейшая норма. Змены датычацца толькі слоў іншамоўнага паходжання з канцавымі ненаціскнымі фіналямі -эль, -эр у запазычаных словах, у якіх паводле дзеючых правіл захоўвалася нязменнае напісанне гэтых фінальных частак. У новай рэдакцыі "Правіл..." на напісанне гэтых слоў і вытворных ад іх паслядоўна распаўсюджваецца агульны прынцып адлюстравання акання на пісьме: аўтсайдар (аўтсайдарскі), бартар (бартарны), бухгалтар, дэкодар, майстар, прынтар (прынтарны), камп’ютар (камп’ютарны, камп'ютаршчык), кандытар (кандытарскі), світар, фарватар (фарватарны), шніцаль, эспандар і г. д. Такім чынам, захоўваецца аднастайнасць напісання цэлай групы структурна аднолькавых слоў іншамоўнага паходжання.


§ 5. Правапіс літар о,э,а ў складаных словах

1.         У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словазмяненне; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г. д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх.

2.         Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, бавоўнапрадзільны,  вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, востракамбінацыйны, высокаідэйны, галоўнакамандуючы, корманарыхтоўка, конегадоўля.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агорафобія, азонастойкі, азотнакіслы, збожжасховішча, коксагазавы, манголазнаўства, мовазнаўства, мовазнаўчы, маторазборка, работадавец, словатворчасць, фондасховішча і інш.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3.  Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка.

4.  Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

Напрыклад:

Н. шэсцьсот      семсот      восемсот

Р. шасцісот              сямісот          васьмісот

Д. шасцістам    сямістам  васьмістам

В. шэсцьсот   семсот      восемсот

Т. шасцюстамі сямюстамі  васьмюстамі

М. (аб) шасцістах сямістах    васьмістах

5.  Гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6.  У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

7.Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.


Каментарыі:

1. Правілы напісання літар о, э, аў складаных словах датычацца галоўным чынам першай часткі складаных слоў і адносяцца да найбольш цяжкіх у сучасным беларускім правапісе. Напісанне гэтых літар у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова, а таксама ад характару яго першай часткі (спрадвечнае ці запазычанае слова).

У новых правілах напісанне літар о, э, а ў складаных словах у асноўным адпавядае "Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г., удакладненні датычацца толькі напісання асобных слоў і груп слоў. Асноўным застаецца прынцып, што напісанне галосных о, э, а ў першай частцы складанага слова залежыць ад месца націску ў другой частцы і колькасці асноў у складаным слове. Таму правапіс галосных о, э, а ў пераважнай большасці агульнаўжывальных складаных слоў з пераважна славянскімі (спрадвечнымі) асновамі падпарадкоўваецца наступным правілам.

а) Калі націск у другой частцы складанага слова падае на першы склад, то ў першай частцы замест о пішацца а: добры - дабрадзей, соль - салявар, молат - малатабоец, роўны - раўнапраўе, горы - гарналыжнік, гарналыжніца і гарналыжны і інш.

б)        Калі ж націск у другой частцы складанага слова не на першым складзе, то ў першай частцы паяўляецца дадатковы (пабочны) націск і захоўваецца напісанне о: агонь - вогнетрывалы, высокі - высокамастацкі, вагон - вагонабудаўнічы і інш.

Калі другая частка складанага слова пачынаецца з ў (у нескладовага), то ў першай частцы таксама захоўваецца напісанне літары о: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка і інш. Мэтазгоднасць такога напісання абумоўлена тым, што ў словах устойлівы, уборка націск падае на другі склад і захоўваецца на гэтым жа складзе, калі яны становяцца другой часткай складанага слова. Пераход жа у ў ў абумоўлены толькі пазіцыйна. Гэтым жа абумоўлена і напісанне слоў вокамгненна, вокамгненны, вокамгненнасць, у якіх другой часткай з'яўляюцца словы імгненна, імгненны, імгненнасць з націскам не на першым складзе.

в)        Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, водамаслазапраўшчык.

г)         Напісанне літары э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца нязменна як у самастойным слове: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

2. Разам з тым правапіс о, а ў першай частцы даволі вялікай колькасці складаных слоў не падпарадкоўваецца названым вышэй агульным прынцыпам правапісу складаных слоў. Фактычна выключэннямі з гэтага правіла з'яўляюцца многія складаныя словы з першай часткай іншамоўнага паходжання, у якіх напісанне о захоўваецца незалежна ад месца націску ў другой частцы.

Згодна з новымі правіламі захоўваецца нязменнае напісанне о у словах слова-, што-, фота-, мота-, калі яны з'яўляюцца першай часткай складаных слоў незалежна ад месца націску. Напісанне о захоуваецца таксама ў першай частцы незалежна ад месца націску ў другой у значнай колькасці складаных слоў, якія адносяцца ў асноўным да тэрміналагічнай лексікі. Захаванне ў новых правілах гэтай "старой" нормы абумоўлена імкненнем:

а) захаваць традыцыю нязменнага напісання некаторых вельмі пашыраных у сучаснай маўленчай практыцы беларускіх слоў (збожжа, мова, свабода і інш.). Асабліва гэта датычыцца выпадкаў, калі неабходна захаваць аднолькавае напісанне частак у складаных словах, якія падпарадкоўваюцца розным прынцыпам напісання: свабодалюбівы (націск у другой частцы не на першым складзе) і свабодалюбства (націск у другой частцы на першым складзе);

б)        пазбегнуць непажаданай аманіміі і двухсэнсоўнасці складаных слоў (слова і слава, мангол і мангал): словатворчасць (ад слова, а не слава);

в)        не дапусціць сэнсавай неадназначнасці тэрміналагічнай лексікі, што перашкаджае выкарыстанню беларускай мовы ў навуковай і афіцыйна-дзелавой сферах. Напрыклад: вокарухалъны (анатам.), гросмайстар, збожжаздатачны, збожжасклад, збожжасховішча, іголкафільтр, калонлічба, коксагазавы, коксахімія, манголазнавец, мовазнаўства, мовазнаўчы, моватвдрчасць, моватворчы, маторазборачны, прыродазнавец, прыродазнаўца, работадаўца, ружоватвары, свабодалюбны, свабодалюбства, свабоднападаючы, словатворчасць, словаформа, усходазнавец, усходазнаўства, фондаёмістасць, фондасховішча, электронвольт і г. д.

Фактычна ва ўсіх гэтых выпадках у адпаведнасці з вымаўленнем у першай частцы праяўляецца пабочны націск. Правапіс такіх слоў трэба правяраць па слоўніках.

У складаных словах, што пішуцца праз злучок, кожная частка захоўвае свой націск і пішацца як самастойнае слова: доберман-пінчар, чррна-белы, чорна-буры, чырвона-белы, чырвона-буры. Параўн. таксама: стоп-кран, стоп-кадр, стоп-сігнал, шоу-бізнес.

3. Некаторыя асаблівасці мае напісанне о, э, а у складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі.

Захоўваецца нязменнае напісанне першай часткі ў складаных лічэбніках шэсцьсот, семсот, восемсот. Гэта абумоўлена тым, што гэтыя лічэбнікі ўяўляюць сабой спецыфічную групу складаных слоў, у якіх пры скланенні змяняюцца абедзве часткі, а значыць захоуваецца самастойны націск і напісанне ўсіх склонавых форм як у асобных словах.

Незалежна ад месца націску ў другой частцы захоўваецца ў складаных словах нязменнае напісанне з літарай о першых частак, якія з'яўляюцца формамі роднага склону лічэбнікаў дзвесце, дзевяноста, сорак, тры, трыста, чатыры, чатырыста: двухсотгадовы, двухсоткглаграмовы, дзевяностагадовы, саракагадовы, саракатонны, трохаконны, трохаршынны, трохбаковы, трохгалосы, трохкіламетровы, трохлітровы, чатырохпрацэнтны, чатырохрублёвы, чатырохсотгадовы, чатырохтыднёвы, трохсотгадовы, а таксама двухсотгоддзе, дзевяностагоддзе, трохвосевы, трохмачтавы, трохмерны, трохмесячны, трохмоўны, трохпалубны, трохсотгоддзе, трохсоты, трохстволка, трохструнны, трохсценка, чатырохзначны, чатырохколерны, чатырохмесны, чатырохногі, чатырохслоўны, чатырохтомнік.

Такім жа чынам у новых правілах уніфікуецца напісанне складаных слоў, першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік сто: стагоддзе, стагодні, стаградусны, стасільны, статысячны, статыcячнік, стасвечкавы, ставежавы, статонны, а таксама стааблічны, ставярстовы, стагадовы, стагаловы, стагалосы, стаграмовы, стаметровы, стамільённы, стапрацэнтны, старублёвы. У гэтых словах галосная а з'яўляецца злучальнай галоснай і яе правапіс вызначаны адпаведным правілам, згодна з якім злучальная галосная о пішацца толькі пад націскам. Акрамя таго, частка ста- у гэтых словах з'яўляецца формай роднага склону лічэбніка сто, што цалкам суадносіцца з агульным правілам правапісу складаных слоў у першай частцы лічэбнікаў у форме роднага склону.

Заўвага:У дзеючых правілах напісанне слоў з лічэбнікам сто падаецца непаслядоўна: стагоддзе, стагодні, але стоградусны, стотысячны, стогаловы і г. д. (Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).


§ 6. Перадача якання на пісьме

1.         Галосныя е, ё у першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі - зямля, зелень - зялёны, сем'і - сям я, сёлы - сяло, сестры - сястра, вёслы - вясло, веска - вясковы, елка - яліна, ездзіць - язда, ёмкі - ямчэй, ёрш - ярша, лён - лянок, мёд - мядок, дзень - дзянёк, лес – лясны, снег - снягі, вецер – вятры, сцены - сцяна, дзевяць - дзявяты, дзесяць - дзясяты, сем - сямнаццаць, восем - васямнаццаць, цецерукоў - цецярук, перанесці - перанясу.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селянін, зеляніна, вестуны, леснікі, векавечны, верацяно, нерухомы, безупынны, возера, весела, восем, заедзь, высветліць, выехаць, восень, цемень, дзевятнаццаты, дзесятковы.

2.Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сяргей, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў.

3.Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

4.Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няхай, нястомна, няштатны, бязмежны, бязлюдны, бясконца; але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.

5.         Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, яравы, вязаць, завязь, повязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, Бесядзь, Прыпяць; япрук - япрука, япруковы; ядловец - ядлаўцовы.

6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь. боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць. кашляць, баяць, муляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).


Каментарыі:

1.Правілы перадачы якання на пісьме застаюцца ў цэлым нязменнымі ў параўнанні з адпаведнымі параграфамі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (Мінск, 1959), аднак іх дзеянне больш паслядоўна распаўсюджваецца на напісанне некаторых груп слоў. У прыватнасці, згодна з новымі правіламі пішацца я замест е (е) у першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, дзясятка, дзясятнік, сямнаццаць, сямнаццаты, васямнаццаць, васямнаццаты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, семдзясят, сямідзясяты, восемдзясят, васьмідзясяты і нека­торых іншых словах іншамоўнага паходжання. Мэтазгоднасць адлюстравання на пісьме якання ў гэтых словах тлумачыцца ў першую чаргу сучаснай маўленчай практыкай. Акрамя таго, словы сямнаццаць, васямнаццаць цяпер у адпаведнасці з сучаснай лінгвістычнай традыцыяй разглядаюцца як суфіксальныя ўтварэнні, а не складаныя словы, што апраўдвае менавіта такое іх напісанне.

ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ СЕМДЗЕСЯТ, ВОСЕМДЗЕСЯТ

У каментарыях да § 6 "Перадача якання на пісьме" "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (Роднае слова, № 2, с. 90) тлумачыўся правапіс е, я ў лічэбніках, у тым ліку складаных з кампанентам -дзясят, -дзясяты.

Трэба прызнаць арфаграфічна некарэктным прапанаванае напісанне слоў семдзясят, восемдзясят. У адпаведнасці з агульным правілам правапісу е, я у паслянаціскных складах (гл. п. 1 § 6 Закона) гэтыя словы павінны пісацца як семдзесят, восемдзесят (гл. таксама: Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск: БелСЭ, 1987. 903 с).

2.Захаванне ў першым пераднаціскным складзе пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літары е абумоўлена асаблівасцямі беларускага літаратурнага вымаўлення і адпавядае той пісьмовай традыцыі, што склалася: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

Пасля заднеязычных г, к, х у словах іншамоўнага паходжання літара я пішацца, у тым ліку і пад націскам, толькі ў тых выпадках, калі яно з'яўляецца этымалагічным: гяур, кярыз, Кяхта, Гянджа і інш.

Напісанне літары е ў першым пераднаціскным складзе пасля іншых зычных у словах іншамоўнага паходжання адбываецца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем і вызначаецца сдоўнікам, напрыклад: бензін, вазелін, медаль, метро, пенал, пенснэ, перон, перыяд, універсальны, феерверк, экзекуцыя, элемент і інш.

3.Напісанне часціцы не і прыназоўніка без з літарай е абумоўлена іх статусам асобных слоў. Таму на іх напісанне не ўплывае слова, з якім яны спалучаюцца ў пісьмовым тэксце. Такі падыход забяспечвае аднастайнасць іх напісання і спрыяе павышэнню агульнага ўзроўню граматнасці.

4.Пункты 5 і 6 § 6 тлумачаць нязменнае напісанне літары я ў каранях некаторьгх слоў і суфіксах.

Таксама захоўваецца напісанне літары я не ў першым пераднаціскным складзе ў наступных выпадках (гл.: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 1959):

а)         у ненаціскных канчатках назоўнікаў жаночага роду першага скланення ў творным склоне: песняй (-яю), воляй (-яю), хваляй (-яю), кнігарняй (-яю);

б)        у ненаціскных канчатках некаторых назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку: суседзяў, гердоў, заданняў, выступленняў, хваляў, роляў;

в)        у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду ў назоўным і вінавальным склонах: летняе надвор'е, апошняе заданне, трэцяе пакаленне;

г)        у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўным склоне множнага ліку: раннія халады, родныя дзеці, далёкія перспектывы, шырокія дарогі, густыя лясы, пяцідзясятыя гады, паламаныя дрэвы;

д)        у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў родным і давальным склонах адзіночнага ліку: позняга (позняй), учарашняга (учарашняй), трэцяга (трэцяй);

е)         у ненаціскных канчатках якасных і адносных прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў жаночага роду ў творным і месным склонах адзіночнага ліку: летняй (-яю) парой, летняй пары, дальняй (-яю) дарогай, дальняй дарозе, трэцяй (-яю) групай, трэцяй групе;

ж)        у склонавых канчатках займеннікаў, якія скланяюцца як прыметнікі: якія, гэтыя, іншыя, нейкія і г. д.

Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, а таксама асабовых канчаткаў дзеясловаў рэгламентуецца граматыкамі беларускай мовы.


§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны, сенажаць.

Калі першай часткай складаных слоў з'яўляецца аснова велік- / вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, пішацца е, калі другі, пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёртванароджаны, мёдаварэнне; ледарэз, медагонка, легкадумна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, а - у любым ненаціскным складзе: ільновалакно, Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф, марозаустбйлівы, прыборабудаунічы.         '

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боеприпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўборачны, вогнеўстойлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас.


Каментарыі: Напісанне е, ё, я ў складаных словах адносіцца да з'яў, у якіх неаднастайна адлюстроўваецца перадача на пісьме "акання" і "якання" і ў асноўным датычыцца правапісу гэтых літар у першай частцы складанага слова, а таксама правапісу злучальных галосных. У параўнанні з "Правіламі" 1959 г. новыя правілы правапісу е, ё, я ў складаных словах фактычна не змяняюцца. Разам з тым яны маюць пэўныя асаблівасці, у сувязі з чым выдзелены ў асобны параграф.

1. Асаблівасцю правапісу літары е ў першай частцы складанага слова з'яўляецца тое, што яе напісанне ніяк не абумоўлена месцам націску ў другой частцы. Фактычна ў дадзеным выпадку націскная і ненаціскная літара е пішацца:

-   у словах іншамоўнага паходжання так, як і ў адпаведным самастойным слове ці частцы складанага слова;

-   у спрадвечнабеларускіх словах так, як і ў пазіцыі пад націскам, або калі літара е стаіць не ў першым пераднаціскным складзе:

бела-: белавежскі, белакрылы, беларусістыка (параўн. белы, беленькі, але бялець, бялюткі);

бенза-: бензапіла, бензакалонка, бензацыстэрна (параўн. бензін);

бензгл-: бензілпеніцылін (параўн. бензіл);

бетон-: бетонамяшалка, бетонаўкладчык (параўн. бетон);

вегета-: вегетанеўроз (параўн. вегетацыя, вегетарыянскі);

веера-: вееракрылыя, веерападобны (параўн. веер);

вела-: велагоншчык, велазавод, веласпорт;

венца-: венцаносны (параўн. венчык, але вянец, вянок);

вера-: вераадступнік, вераадступніцкі (параўн. вера, вернік);

верацёна-: верацёнападобны (правапіс гэтага слова неабходна запомніць; параўн. верацяно, верацёнца, але верацёны);

верна-: вернападданыя (параўн. верны, вернасцъ);

верхне-: верхнегартанны, верхнезубны, верхнесілезскі (параўн. верх, верхні, але вяршыць);

ветра-: ветрагон, ветрарухавік, ветраўстаноўка (параўн. вецер, але вятрыска);

вечна-: вечназялёны, вечнамёрзлы (параўн. вечны, вечнасць);

геопага-: геолагаразведачны, геолагаразведка (параўн. геолаг, геалогія);

геранта-: герантамарфоз, герантапсіхалогія;

дзевяць-: дзевяцігадовы, дзевяцікласнік, дзевяцікратны (параўн. дзевяць, але дзявяты);

дзесяць-: дзесяцібальны, дзесяцівугольны, дзесяціградусны (параўн. дзесяць, дзесяткевы, але дзясяты);

дзет-: дзеталюбівы, дзетдомаўскі, дзетсад (параўн. дзеці, дзетвара, але дзяцінства);

звера-: зверабой, зверагадоўля, звералоў (параўн. звер, але звярыны);

земле-: землеапісанне, землеўласнік, земляроб (параўн. землі, земляны, але зямля);

зерне-: зернебабовы, зернедрабілка, зернясховішча (параўн. зерне, зернавы, але зярнятка);

крэменя-: крэменязём, крэменякіслы (параўн. крэмень);

леса-: лесагадавальнік, лесанарыхтоўка, лесаруб, лесасушыльны (параўн. лес, лесавік, але лясны);

лета-: летапісанне, летапісец (параўн. летні);

мега-: мегакалорыя;

меда-: медагонка, медазбор, меданосны (параўн. мёд, але мядовы);

медна-: медналісты, меднаплавільны, меднастволы (параўн. медзь);

меза-: мезагамія, мезазой, мезацэфал;

мела-: меладрама, меламан;

мета-: метабіёз, метагалактыка, метагенез, метафізік, метамарфозы;

перша-: першааснова, першабытны, першадрукар (параўн. першы, але пярвічны);

сева-: севазмена, севазварот, севазваротны (параўн. сеяцъ, але засяваць);

сейсма-: сейсмаактыўнасць, сейсмаграфія, сейсматэрапія (параўн. сейсміка);

селе-: селеахова, селезасцерагальны (параўн. сель);

селена-: селенаграфія, селенацэнтрычны, селенограф (параўн. селен);

сема-: семасіялагічны, семасіялогія (параўн. сема);

семя-: семядольны, семязавязь, семяўтварэнне (параўн. семя);

сена-: сенавалакуша, сенавязалка, сенакасілка, сенасушылка (параўн. сена, але сянаж);

сера-: серавадарод, серавуглярод (параўн. сера);

серна-: сернакіслотны, сернакіслы (параўн. серны);

серпа-: серпадзюб, серпападобны (параўн. серп, але сярпы);

фена-: фенабарбітал, фенагенетыка;

фера-: феравальфрам, ферамагнітны, ферасплаў;

цемна-: цемнабровы, цемнавокі, цемнаскўры (параўн. цемень, але цямнець);

цепла-: цеплалюбівы, цепламасаабмен, цеплатраса (параўн. цёплы, але цяпло).


Фактычна адзіным выключэннем з гэтага правіла з'яўляецца аснова велік- / вялік-, у якой напісанне літары е ці я залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.

2.  Правапіс літары ё ў першай частцы складаных слоў цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы. Калі націск падае на пер-ы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы замест ё пішацца е: ледарэз, медагонка, легкадумна. Калі націск знаходзіцца не на першым складзе другой часткі складанага слова, у першай частцы захоўваецца напісанне ё: лёгкаатлетычны (параўн. лёгкі), лёдадрабілка (параўн. лёд), мёдаварэнне (параўн. мёд).

3.  Правапіс злучальных галосных е, ё і я (таксама як a і о) цалкам залежыць ад месца націску ў другой частцы складанага слова.

Злучальныя галосныя ё і о пішуцца толькі пад націскам. У адных выпадках гэта можа быць адзіны націск у складаным слове (Вадохрышча, куродым, часопіс, геліёграф), у іншых - фактычна другі дадатковы націск (ільновалакно) як у складаных словах з націскам не на першым складзе ў другой частцы (вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, высокаідэйны, конегадоўля) (гл. § 5, пункт 2 Правіл).

Не пад націскам заўсёды пішацца злучальная галосная а у поўнай адпаведнасці з правапісам о і а ў націскных і ненаціскных складах (гл. § 2, п. 1 і § 4, пп. 1 і 2 Правіл).

Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова ў поўнай адпаведнасці з правіламі адлюстравання якання на пісьме ў спрадвечнабеларускіх словах: баяздольны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы (параўн. землі, зямля, земляны; зелень, зялёны, зеленаваты).

Напісанне злучальнай галоснай е ў складаных словах з другой часткай, якая пачынаецца ў (у нескладовым), таксама падпарадкавана агульнаму правілу правапісу складаных слоў (гл. каментарыі да § 5 у "Родным слове" № 2 за 2009 г.). У адпаведнасці з гэтым правілам злучальная галосная е паслядоўна пішацца ва ўсіх складаных словах, у якіх другая частка пачынаецца з ў і таму мае націск на першым складзе: вогнеўстойлівы, зернеўборачны, землеўласнік, цыбулеўборачны. У папярэдняй лексікаграфічнай практыцы гэтае правіла выкарыстоўвалася непаслядоўна. Параўн. цыбуляўборачны (Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).


§ 8. Прыстаўныя галосныя і, a

1.         Прыстаўная галосная і пішацца:

у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна. Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокгх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

2. У некаторых словах можа з'яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.


Каментарыі: Прыстаўныя галосныя адлюстроўваюць асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення, таму ў параграфе сфармуляваны асноўныя правілы перадачы на пісьме гэтай фанетычнай асаблівасці беларускай мовы.

У новых правілах у асноўным захоўваюцца ранейшыя нормы правапісу прыстаўных галосных і і а. Нягледзячы на тое, што гэтае правіла распаўсюджваецца на напісанне вельмі нязначнай колькасці слоў, яго прымяненне мае некаторыя асаблівасці.

1.  Трэба адрозніваць словы з прыстаўным і (ільдзіна, ілгун, ільняны, імшара, іржаны, іржавы і г. д.) і "непрыстаўным" і (імперыя, імпульсіўны, імпарт, імправізаваць).

2.  Сама фанетычная з'ява не мае універсальнага характару. Прыстаўныя галосныя паяўляюцца толькі перад некаторымі спалучэннямі зычных з першымі санорнымі л, м і р у спрадвечнабеларускіх словах (гл. правіла). Не паяўляюцца прыстаўныя галосныя, напрыклад, у словах млын, млявы, мроіцца, мсцівец, ртуць.

3.  Некаторыя словы могуць ужывацца як з прыстаўнымі галоснымі, так і без іх (ірваць і рваць, іржанне іржанне, іржаны іржаны, а таксама істужка і стужка). Гэта значыць, што многія напісанні з прыстаўной галоснай і без яе з'яўляюцца варыянтнымі (залежаць ад месца слова ў сказе, ад знакаў прыпынку і г. д.).

4.  Ужыванне прыстаўной галоснай абумоўлена пазіцыяй слоў у сказе, а таксама пазіцыяй адпаведнай каранёвай марфемы ў вытворным слове. Параўн.: ільсніцца - зальсніцца; імгла -замглёлы, замглёны, замгліцца, замгліць; імчацца - замчацца, замчаць, памчацца, памчаць, прымчацца, прымчацъ; імшыць - замшыцца, замшэлы, замшэць; ірдзецца - зардзецца, зардзець; іржавець - заржавелы, заржавецъ, заржавець, за-ржаўлены; іржаць - заржаць. У папярэдняй моўнай практыцы дапускаліся варыянтныя напісанні з прыстаўной галоснай і без яе ў адной і той жа фанетычнай пазіцыі, напрыклад, заржавець і заіржавець, заржаць і заіржаць (гл. Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1987).

5.  Прыстаўныя галосныя могуць ужывацца не толькі ў асобных морфах адной і той жа каранёвай марфемы ў розных словах (лён - ільняны), але і ў морфах адной марфемы ў розных словаформах аднаго слова (лён - ільну, леў - ільва, лёд - пад ільдом і г. д.).

6.  Прыстаўная галосная а з'яўляецца, па сутнасці, факультатыўнай і выкарыстоўваецца паралельна з прыстаўным і ў вельмі абмежаваным коле слоў: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча. У сучаснай беларускай літаратурнай мове няма слоў, якія ўжываліся б толькі з прыстаўной галоснай а.

Такім чынам, правапіс прыстаўных галосных і і а ў сучаснай беларускай мове можна аднесці да так званай нястрогай нормы. Таму пры вызначэнні мэтазгоднасці ўжывання і правільнасці напісання слоў з прыстаўнымі галоснымі неабходна звяртацца да слоўнікаў.

Заўвага: Прыстаўной галоснай фактычна з'яўляецца а ў словах арабіна, арабінавы, арабіннік (параўн. рабіна, рабінавы, рабіннік). Аднак словы рабіна - арабіна, рабінавы - арабінавы, рабіннік - арабіннік функцыянуюць у сучаснай беларускай мове як паралельныя варыянтныя найменні. Таму выкарыстанне варыянтаў з прыстаўным а не абумоўлена фанетычна (у словах няма спалучэнняў зычных з пачатковым р) і не адносіцца да праблем правапісу.

Гістарычна прыстаўной літарай таксама з'яўляецца а ў слове аўторак. Аднак у сучаснай беларускай мове лексема аўторак у любой пазіцыі выкарыстоўваецца і пішацца ў нязменным выглядзе і не складае правапіснай праблемы.


§ 9. Спалучэнні галосных у запазычаных словах

1.         Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:

паміж зычнымі - літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, даініён, іён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біялогія, бібліятэка, геліятроп, піянер, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны, рацыяналізатар;

у пачатку слова - літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, іонны, Іосіф; Іанічнае мора, іанійцы, іанізацыя, Іакагама, Іаркшыр, Іашкар-Ала, Іаан;

2.         Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

пасля галосных - праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маер, Маераў, Лаёла; маянэз, маяран, маярат, раяніраванне;

у пачатку слова - праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.

3.  Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіена, кліент, аўдыенцыя, арыентацыя, абітурыент, кліентура, іерархія, іена, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі.

4.  Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траектория, Феербах, Маерава, фае.

5.  Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма.

6.  Спалучэнне йа на пісьме перадаецца пасля галосных і ў пачатку слова праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган.

Пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных ніз- праз ья, пасля астатніх зычных - праз 'я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф'ян.


Каментарыі: Параграф 9 рэгламентуе правапіс найбольш тыповых спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання. Гэтыя правілы адносяцца да групы найбольш складаных, паколькі заснаваны як на фанетычным, так і на марфалагічным прынцыпах правапісу, якія цяжка прымяняць паслядоўна, улічваючы разнастайнасць гэтых спалучэнняў, шматлікасць саміх лексічных адзінак, а таксама іншых дадатковых фактараў (напрыклад, характар зычных, пасля якіх гэтыя спалучэнні галосных знаходзяцца). Таму, нягледзячы на тое, што ў гэтым параграфе сфармуляваны асноўныя, найбольш тыповыя правілы правапісу спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання, застаецца пэўная колькасць напісанняў, якія могуць быць вызначаны толькі па слоўніку.

1.  Правапіс слоў ажыа, адажыа, арпеджыа, капрычыа, сальфеджыа, Антоніа, Токіа, Ватэрлоа падпарадкаваны агульнаму правілу перадачы акання на пісьме (гл. § 2, правапіс літар о, ё ў новых "Правілах.."). На гэтую асаблівасць неабходна звярнуць увагу таму, што паводле "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г. гэтыя словы пісаліся з канцавым о: адажыо, трыо, сальфеджыо, Токіо, Ватэрлоо і пад.

2.  Правапіс спалучэнняў літар -іё-, -ыё- (з на-ціскным ё) і -ія-, -ыя- (з ненаціскным я) у словах іншамоўнага паходжання з зыходным [іо] залежыць ад папярэдняй зычнай літары.

З -іё- пішуцца словы анабіёз, бібліёграф, біёлаг, бібліёлаг, біёграф, геліёграф, жоўтафіёль, лакфіёль, трыёль, лямбліёз, метабіёз, міёграф, міёлаг, міёма, мікрабіёлаг, нейрафізіёлаг, плювіёграф, семасіёлаг, семіётыка, сімбіёз, сімбіёнт, скаліёз, станіёлевы, станіёль, увіёлевы, фізіёлаг, цэнтрыёль, электрафізіёлаг, эпідэміёлаг.

З -ыё- пішуцца словы апрыёры (а таксама вытворныя апрыёрнасць, апрыерны), асірыёлаг, атракцыён, аўкцыён, бактэрыёлаг, бастыён, вібрыён, гістарыёграф, гляцыёлаг, грандыёзны, ідыёма, іхтыёлаг, камедыёграф, кардыёграф, кардыёлаг, кафекцыён, малярыёлаг, мацыён, парцыён, перыёст, радыёлаг, рацыён, сацыёлаг, сінедрыён, скарпіёнавы, стадыён, фрыкцыён, цэнтурыён, эмбрыёлаг, эмбрыён.

3 -ія- пішуцца словы: агіяграфія, аграмеліярацыя, аказіянальны, аксіялогія, астрабіялогія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біягенны, біяграфія, біямаса, біяхімія, геліябіялогія, геліягравюра, геліяскоп, гідрабіялогія, гідрамеліярацыя, гістарыяграфія, дэнацыяналізацыя, ілюзіяністычны, ілюзіянізм, імпрэсіяністычны, імпрэсіянізм, інтэрнацыяналізацыя, камедыяграфія, камісіянер, канфесіянальны, канцэсіянер, кардыяграфія, краніялогія, лесамеліярацыя, мікрабіялогія, місіянер, міязін, міялогія, міяцэн, нейрафізіялогія, патрыярхія, піянер, піянерыя, пліяцэн, прафесіяналізацыя, псіхафізіялогія, радыебіялогія, радыяграфія, рэвізіянізм, рэгіянальны, святлофізіялогія, семіялогія, сіянізм, фізіяграфія, фітабіялогія, фонакардыяграфія, экзабіялогія, экспансіянізм, экспрэсіяністычны, экспрэсіянізм, электракардыяграфія, электрафізіялогія, эпідэміялогія.

3 -ыя- пішуцца словы акцыянер, акцыянерка, апазіцыянер, апазіцыянерка, асірыялогія, бактэрыялогія, брыялогія, гляцыялогія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялогія, калекцыянер, канвенцыяналізм, кандыцыянер, кардыялогія, крыялогія, міліцыянер, нацыяналізм, патрыятызм, пратэкцыянізм, радыялогія, рацыяналізм, рэакцыянер, рэвалюцыянер, сацыялогія, сейсмакардыяграма, секцыянер, селекцыянер, стацыянар, традыцыяналізм, фонакардыяграма, фракцыянер, функцыяналізм, функцыянер, эвалюцыянізм, электракардыяграма, эмбрыялогія, этыялогія.

Заўвага: 3 -ія-, -ыя- таксама пішуцца словы іншамоўнага паходжання і вытворныя ад іх з зыходным [іа]: абрэвіятура, абрэвіяцыя, авіятар, авіяцыя, гідраавіяцыя, дэвіяцыя, дэлювіяльны, дэфаліяцыя, ілювіяльны, клавіятура, лабіялізавацца, лабіялізацыя, лабіяльны, ліяна, лювіяльны, матрыманіяльны, мініяцюра, павіян, пансіянерка, піяла, піяна, пралювіяльны, сінавіяльны, спартакіядны, трывіяльны, фартэпіяна, філіял, філіяльны, філіяцыя, фіял, фіялкавы, юліянскі; асацыяцыя, аўдыякасета, афіцыянтка, афіцыянт, гладыятар, дыяграма, дыядэма, дыямент, дыярама, дыяскоп, дыяспара, дыяфрагма, дыяспара, ініцыятыўны, ініцыялы, ініцыятар, кардыяскоп, мерыдыян, мірыяды, шарыят і інш.

Спалучэнні -ія-, -ыя- захоўваюцца ў вытворных словах з іншамоўнымі ўтваральнымі асновамі, якія спалучаюцца як з запазычанымі, так і са спрадвечнымі словаўтваральнымі суфіксамі: азіятка, азіяцкі, акампаніятар, акіянолаг, акіян, заакіянскі, аксіяматыка, алювіяльны, артэзіянскі, бранхіяльны, геніяльны, вегетарыянец, дахрысціянскі, епархіяльны, індыянка, каланіяльны, калегіяльны, кангеніяльны, каланіялізм, картэзіянскі, магнезіяльны, мальтузіянец, мальтузіянскі, марсіянка, марсіянскі, месіянізм, месіянскі, місіянерка, неакаланіялізм, парафіяльны, парафіянка, патрыманіяльны, патрыцыянка, персіянка, плагіятар, прэміяльны, прэсвітэрыянка, уніятка, уніяцкі, фабіянізм, фабіянец, фабіянскі, хрысціянка, хрысціянскі, цырыманіял, цырыманіяльны, элювіяльны, эпітэліяльны; медыяльны, медыятар, медыяцыя, мемарыял, мемарыяльны, мерыдыяльны, натарыяльны, неакантыянскі, негацыянт, паліцыянт, парцыяльны, патрыцыянскі, патрыцыят, патэнцыял, патэнцыяльны, правінцыялізм, правінцыял, правінцыяльны, пралетарыят, прапарцыянальны, радыятар, радыяцыя, сакратарыят, серыял, стыпендыят, стыпендыятка, экватарыяльны, экватэрыял, экзістэнцыялізм, экзістэнцыяльны, эксгібіцыянізм, экспатрыянтка, экспатрыянт, экспатрыяцыя, экспрапрыятар, экспрапрыяцыя, эмацыянальны, эмбрыянальны.

3. У адпаведнасці з традыцыяй захоўваецца напісанне спалучэнняў галосных -іо- (пад націс кам) у словах іон, іонаабмен, іоній, Іонія, іонны, іонтафарэз.

Заўвага: 3 мэтай захавання мілагучнасці вымаўлення захоўваецца напісанне спалучэння галосных -іо- ў словах нібоій, нібоіевы, Эфіопія, эфіоп, эфіопка, эфіопскі.

Не пад націскам захоўваецца напісанне спалучэння -іа- ў словах іанасфера, іанасферны, іанізаваны, іанізавацца, іанізаваць, іанізатар, іанізацыйны, іанізацыя, іанійскі, іанійцы, іаніт, іанітавы, іанітны, Іанічнае мора, іанічны, Іанічныя астравы, Іардан, іарданец, Іарданія, іарданка, іарданскі, іарданцы.

4.  Спалучэнне -ая- пішацца ў наступных словах іншамоўнага паходжання: лаяльны, маяран, маярат, маяратны, нелаяльны, раялізм, раяніраваць, раяль, раялъны, фаянс, фаянсавы.

5. 3 пачатковым ё ў адпаведнасці са сфармуляваным правілам пішуцца словы ёг, ёга, ёгатэрапія, ёд, ёдаметрыя, ёдаформ, ёдль, ёдыды, ёгурт, ёмены, ёменры, ёт, ёта, ётацыя, ёўня (прыведзены ўсе прыклады з пачатковым ё).

6.  Напісанне спалучэнняў -іе-, -ые- ў словах іншамоўнага паходжання абумоўлена асаблівасцямі вымаўлення, а таксама характарам папярэдняй зычнай.

3 -іе- пішуцца словы гігіеніст, гігіена, гіена, зоагігіена, іерадыякан, іераманах, іерархічны, іерарх, іерархія, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі, іерэміяда, іерэй, іерэйскі, іена, квіетычны, кліент, кліентка, кліентура, псіхагігіена, сіена.

3 -ые- пішуцца словы абітурыент (а таксама вытворныя абітурыентка і г. д.), андыец, арыентацыя, арыета, аўдыенцыя, дэзарыентацыя, інгрэдыент, каэфіцыент, пацыент, трыера.

Заўвага: Спалучэнні галосных -іе-, -ые- пішуцца таксама ў вытворных назоўніках - назвах асоб па месцы жыхарства, нацыянальнай прыналежнасці і г. д., якія ўтвораны ад асноў на -й з дапамогай суфікса -ец: [аўстралій-] + -ец -аўстраліец, алімпіец, балівіец, бельгіец, інданезіец, кеніец, латвіец, лівіец, меланезіец, нубіец, танзаніец, фінікіец, фракіец, фрыгіец; [індый-] + -ец -індыец, арьіец, аўстрыец, візантыец, гурыец, іберыец, ілірыец, камбаджыец, кампучыец, марыец, партыец, сагдыец, сірыец, студыец, фларэнтыец.

7.         У радзе слоў іншамоўнага паходжання пішуцца спалучэнні галосных літар з папярэднімі ь (мяккім знакам) і апострафам: альянс, вальера, гегельянскі, італьянскі, кабальера, кальян, каньяк, кар’ера, мадзьяр, маньяк, маньяцкі, мезальянс, мільярд, мільярдны, мільярдэр, неогегельянскі, парцьера, пасьянс, прэм’ера, саф’ян, сімфаньетка, фільера.

8. Пры вывучэнні правапісу спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання варта звярнуць увагу на правапіс іншых спалучэнняў галосных (у каранёвых марфемах або на стыку марфем), якія могуць выклікаць пэўныя цяжкасці. Правапіс гэтых слоў трэба правяраць па слоўніках:

-эі-: абсентэізм, атэізм, атэіст, атэістка, дэізм, дэіст, кадэін, ліцэіст, монатэізм, монатэіст, пантэізм, пантэіст, політэізм, політэіст, тэізм, тэін, тэіст, тэістка, фідэізм, фідэіст, фідэістка, эпікурэізм, эсэіст;

-юі-: сюіта;

-юа-: нюанс;

-уа-: аксесуар, актуалізацыя, актуальны, бенуар, будуар, візуальны, вуаль, дуалістычны, дуалізм, дуаліст, індывідуалізаваць, індывідуалізацыя, індывідуалістычны, індывідуалізм, індывідуаліст, індывідуальны, інсінуацыя, інтэлектуалізм, інтэлектуаліст, інтэлектуальны, казуар, канцэптуальны, кугуар, муар, неактуальны, перуанец, перуанскі, пісуар, працэсуаліст, працэсуальны, пунктуальны, пунктуацыя, рытуал, рытуальны, рэзервуар, рэпертуар, рээвакуацыя, сенсуаліст, сенсуалізм, сенсуальны, сітуацыя, спірытуалістычны, спірытуалізм, спірытуаліст, тратуар, туалет, тэкстуальны, узуальны, фермуар, фіксатуар, эвакуацыя, эвентуальны, эксплуатацыя, этуаль, ягуар;

-ао-: заолаг, фараон, махаон;

-ео-: геолаг, гідрагеолаг, спелеолаг, бальнеолаг, археолаг, географ, палеограф, археограф, неон, неонавы, пеон;

-эо-: ідэолаг, тэолаг, астэолаг, акардэон, пантэон, метэор;

-эа-: відэаграма, відэаімпульс, відэакамера, відэасалон, відэафільм;

-еа-: алеаграфія, археаграфія, археалогія, бальнеалогія, геаграфія, геадэзія, геалогія, геахімія, генеалогия, гнасеалогія, зоагеаграфія, лінгвагеаграфія, мікрапалеанталогія, неаліт, палеагеаграфія, палеаграфія, палеаліт, палеанталогія, палеапаталогія, палеафіталогія, спелеалогія, трахеатамія, тэлеалогія, фітагеаграфія, фітапалеанталогія, фразеалогія, энеаліт, этнагеаграфія;

-яі-: батэрфляіст;

-оі-: алкалоід, анероід, антрапоід, арганоіды, астэроіды, галоіды, гіпербалоід, дэноід, еўрапеоід, калоід, металоід, негроід, паліпоід, парабалоід, планетоід, рамбоід, рызоіды, саленоід, стэроіды, сфероід, трапецоід, тыфоід, цэлулоід, эліпсоід, эфемероід;

-еі-: акмеіст, акмеісцкі;

-ыі-: шыізм, шыіт; у фінальных частках слоў Pluralia tantum: прэлімінарыі, галатўрыі, перыпетыі, вакацыі, рэпарацыі, спецыі;

-уі-: індуізм, індуіст, труізм, альтруізм, альтруіст, альтруістка, эўфуізм, кандуіт, езуіт;

-іэ-: міэліт, астэаміэліт, поліяміэліт, піэтэт;

-аі-: эгаіст, габаіст, дзюдаіст, мазаіст, ламаіст, канаіст, гебраіст, алгебраіст, кітаіст, архаіст, рамбаідальны, калаідальны, металаідальны, цыклаідальны, сфераідальны, сінусаідальны, трапецаідальны;

-уэ-: дуэт, сілуэт, менуэт, піруэт;

-эе-: піфагарэец, карэец, батарэец, эпікуріец;

-уя-: (рэ-, пера-, с-) канструяваць.

§ 10. Зычныя літары

1.  Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2.  Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны, дзеці, дзіва.

3.  Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у нескладовага): яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка, маянэз, аб'ява, пад'ём, пад'ехаць, раз’юшаны, уецца, уюн, маёр, медальён, салаўі, салью, альянс, саўю.


Каментарыі: Дадзенае правіла тлумачыць асноўныя заканамернасці выкарыстання літар беларускага алфавіта для абазначэння зычных гукаў. Тут трэба звярнуць увагу на некалькі момантаў.

1.  У беларускім алфавіце зычных літар значна менш, чым зычных гукаў. Таму адна літара звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння як цвёрдых, так і мяккіх зычных. Адлюстраванне на пісьме цвёрдасці і мяккасці зычных забяспечваецца складовым прынцыпам беларускай графікі (на цвёрдасць ці мяккасць зычнага ўказвае спалучэнне адпаведнай зычнай літары з ётаванай ці няётаванай галоснай літарай і мяккім знакам).

2.  У беларускім алфавіце адсутнічаюць спецыяльныя літары для абазначэння на пісьме афрыкат [дж], [дз] і [дз']. Яны перадаюцца спалучэннямі літар д і ж, д і з: дзень, дзіва, дзверы, дзікі, ксёндз, пэндзаль, ураджай, джала і інш. Варта звярнуць увагу на тое, што цвёрды [дз] у беларускай мове сустракаецца вельмі рэдка, фактычна толькі ў запазычаных словах ксёндз і пэндзаль (і вытворных ад іх), а таксама ў дзеяслове дзынкаць, утвораным ад гукапераймання дзынь-дзынь. У дадзеным выпадку важна помніць, што дыграфы (спалучэнні літар) дж і дз не з'яўляюцца асобнымі літарамі, і гэта абумоўлівае асаблівасці скарачэння слоў з пачатковымі Дж і Дз, напрыклад, Дзянісаў Дзмітрый Дзям'янавіч (Дзянісаў Д.Д.).

3.  У беларускім алфавіце ёсць спецыфічная літара ў, якая адрознівае яго ад іншых нацыянальных кірылічных славянскіх алфавітаў. Правілы правапісу гэтай літары сфармуляваны ў § 15.

4.  Пэўную спецыфіку мае ўжыванне ў беларускай пісьмовай мове літары й, якая абазначае гук [й]. Літара й выкарыстоўваецца для абазначэння гука [й] толькі ў сярэдзіне слова і ў канцы. Гэта азначае, што літара Й (вялікае) на пісьме фактычна не ўжываецца. Яна можа выкарыстоўвацца толькі ў тых выпадках, калі ўсё слова ці выраз пішуцца вялікімі літарамі, напрыклад: АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ, КРАІНА МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА.

§11. Правапіс звонкіх і глухіх зычных

1.  Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка - рыба, магчы - магу, кладка - кладак, даведка - даведацца, дзядзька -дзядзечка, хадзьба - хадзіць, казка - казаць, важкі - важыць, просьба - прасіць, касьба - касіць, носьбіт - насіць, малацьба - малаціць, рубчык - рубец, паўзці - паўзу, малодшы - малады; хлеб - хлеба, рог - рога, дзед - дзеда, поезд - поезда, роўнядзь -роўнядзі, сядзь - сядзі, нож - нажа, маж - мажаш, лістаж - лістажу, воз - воза, мазь - мазі, дождж - дажджу, рэж - рэжу, а таксама розаг - розгі, мозг - мазгі, лязг - лязгаць, грыб - грыбны, грыбніца, бег - беглы, бегма, загадка - загадны, загадваць, ножка - нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2.  Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.


Каментарыі: Гэтае правіла засталося без змен. У ім сфармуляваны прынцыпы нязменнага правапісу глухіх і звонкіх зычных (акрамя прыставачнага з) незалежна ад пазіцыі і вымаўлення. Фактычна пацвярджаецца марфалагічны прынцып правапісу зычных літар у беларускай мове. Для таго каб вызначыць, якую літару трэба пісаць, неабходна падабраць такое роднаснае слова (ці форму слова), каб дадзены гук знаходзіўся ў моцнай пазіцыі. Менавіта па гэтай пазіцыі і вызначаецца правільнае напісанне. Напрыклад, у слове казка (вымаўляецца [каска]) пішацца літара з, таму што ў словах казаць, казачны выразна вымаўляецца гук [з]. Наадварот, у слове коска 'малая каса' пішацца с, таму што ў словах каса, касавіца, касіць, касец выразна вымаўляецца гук [с].

Цяжкасць у гэтых адносінах выклікаюць словы, у якіх правапіс звонкіх і глухіх зычных не правяраецца. Напісанне такіх слоў, a іх у сучаснай беларускай мове даволі шмат, правяраецца па слоўніку.

Напрыклад: абсалютны (а таксама аднакарэнныя абсалютызм, абсалютаваць, абсалютызацыя і інш.), абсарбент, абсерваторыя, абскурант, абстрагаванне, абстрактны, абстракцыянізм, абструкцыя, абсурд, абсурдны, абсцэс, абцас, абцугі, абшлаг, айсберг, афганец, баскетбол, бейсбол, вакзал, віндсёрфінг, гангстар, дысгармонія, ландкарта, ландшафт, субкантынент, субклетачны, субсідыя, субстантыўнасць, субстантыўны, субстрат, субтропікі, субцітр, фісгармонія, футбол, экзабіялогія, экзаменаваць, экзаменатар, экзатычны, экзістэнцыяльны і інш.

Заўвага: Прыстаўка іншамоўнага паходжання дыс- пішацца нязменна, незалежна ад наступнай літары. Параўн.: дыскваліфікацыя, дысгармонія, але: распілаваць, разбіць.


§ 12. Зычныя д, т і дз, ц

1.  Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады - у горадзе, народы - у народзе, сады - у садзе, іду - ідзём, вяду - вядзі, вада - вадзяны, грудны - грудзі, люду -людзі, варта - на варце, хата - у хаце, чысты -чысцюткі, выток - выцякаць, карта - на карце, катлы - кацёл, тру - церці, шосты - шэсць, пяты - пяць, латынь - лацінка.

2.  Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два - дзве, дзвесце,рута -руцвяны, мёртвы - мярцвяк, чатыры - чацвёрты, чэрствы - счарсцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3.         Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва - у бітве, брытва - брытве, брытвенны, клятва - клятве, клятвенны, пітво - у пітве, паства - у пастве. Літары д i m пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва - мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва - у Літве.

4.  У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5.  Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды - сульфідзін, каманда - камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя - індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя - гвардзеец, гвардзейскі, мантаж - манцёр, манціроўка, манціровачны, білет - білецёр, білецік, эпізод - эпізодзік, жакет - жакецік.

6.  Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

7.  Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, "Юманітэ", Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.


Каментарыі: Правіла фактычна застаецца без змен. Яно рэгламентуе правапіс зычных [д], [т] і [дз'], [ц'] і звязана з адлюстраваннем на пісьме такой спецыфічнай асаблівасці беларускага вымаўлення, як дзеканне і цеканне. Правіла адносіцца да найбольш складаных у сучасным беларускім правапісе, паколькі па-рознаму выкарыстоўваецца ў адносінах да розных груп (паводле паходжання і структуры) слоў. Гэта звязана з тым, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у беларускай мове не адносіцца да універсальных фанетычных з'яў і паслядоўна праяўляецца толькі пры словазмяненні і словаўтварэнні новых слоў ад спрадвечнабеларускіх: вада - вадзе, вадзяны, вадзіца; хата - хаце, хацінка, мост - на мосце, мосцік, масціць; гняздо - у гняздзе, гняздзечка, гняздзіцца і інш. У некаторых трупах слоў, у прыватнасці іншамоўнага паходжання, гэтая фанетычная з'ява праяўляецца непаслядоўна. Таму правапіс большасці слоў з літарамі д і т вызначаецца па слоўніку.

У пунктах 1 і 2 § 12 сфармуляваны асноўныя прынцыпы адлюстравання на пісьме чаргаванняў цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у аднакарэнных словах (вада - вадзяны, чысты - чысцюткі) і пры іх словазмяненні (вада - у вадзе, хата - у хаце, вяду - вядзе, варта - на варце), а таксама перад мяккім [в'].

Параўн.: ацвярдзенне, ачарсцвелы, ачарсцвенне, ачарсцвець, бацвінне, жаўтацвет, зацверджаны, зацвердзіць, зацвердзяваць, зацвісці, зацвітанне, зацвярджаць, зацвярджэнне, зацвярдзелы, зацвярдзенне, зачарсцвеласць, зачарсцвелы, зачарсцвець, здранцвеласць, здранцвець, лісцвяны, мярцвяк, падзвіжнік, падзвіжніца, падзвіжніцкі, падзвіжніцтва, пацвельвацца, пацвельваць, пацверджаны, пацвердзіць, сцвердзіць, сцвярджэнне, сцвярдзелы, сцвярдзець, цвёрды, цвік, цвінтар, цвісці, цвіценне, чарсцвець, чацвер, чацвертаваць, чацвёра.

Наступныя пункты (3 - 7) гэтага правіла фактычна датычацца асаблівасцей адлюстравання дзекання і цекання ў асобных трупах слоў:

а)         у словах з прыстаўкамі пад-, ад- і суфіксам -ств- чаргавання [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] не адбываецца, што знаходзіць сваё адлюстраванне на пісьме. Гл. пункт 3 правіла. Правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку. Напрыклад: адвезці, адвесці, падвезці, падвесці, падвесіць, аб дойлідстве, у справаводстве, аб высакародстве, у ваяводстве, аб вынаходстве;

б)        у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем у пераважнай большасці слоў іншамоўнага паходжання вымаўляюцца цвёрдыя [д] і [т], што знаходзіць адлюстраванне ў напісанні. Гл. пункт 4 правіла. Напрыклад: акадэмік, акадэмічны, акрэдытыў, актывіст, актыўны, актыўнасць, артылерыйскі, артылерыст, артыст, артышок, артэкаўскі, артэрыя, асістэнт, атэізм, аўтарытэт, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, дызайн, дыктант, дыктар, дыктарскі, дылі,

дыпламат, дыпламант, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскабол, дысертацыя, дэкада,

дэкаданс, дэкальтэ, дэканат, дэкор, дэлегат, дэрматыт, стэнаграма, стэнд, традыцыя, тыльда, тып, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, фарватар, фестываль, фіктыўны;

в)        у пункце 5 сфармуляваны правілы правапicy слоў са спалучэннямі -ін-, -ір-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання (і вытворных ад іх), перад якімі [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: акрыдзін, акцін, амплідзін, астацін, бландзін, вацін, гасцінец, гасцініца, дэрмацін, дэрмацінавы, карацін, леваміцэцін, нейтрадзін, панкрэацін, пекцін, пласціна, пласціністы, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, балаціравацца, бамбардзіроўка, брыгадзір, брыгадзірства, інвесціраваць, камандзір, камандзіроўка, каменціраваць, карэкціроўшчык, манціроўка, скандзіраваць, складзіраваць, штудзіраваць, акцёр, акцёрскі, бронетранспарцёр, бузацёр, гімнасцёрка, грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, парламенцёрства, рэпарцёрскі, транспарцёр, белагвардзеец, белагвардзейскі, гвардзеец, гвардзейскі, індзеец, індзейскі.

Заўвага: Трэба памятаць, што чаргаванне [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] паслядоўна адбываецца толькі перад суфіксам -ік- з памяншальна-ласкальным значэннем (мост - мосцік, кот - коцік, год - годзік, хвост - хвосцік, куст - кусцік, агарод - агародзік, завод - заводзік). У іншых выпадках зычныя [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] звычайна не чаргуюцца і пішуцца нязменна: ерэтык, граматыка, матэматыка, прагматыка, эстэтыка, аналітык, астматык, генетык, дыябетык, дыялектык, паралітык, прагматык, рамантык, скептык, фанатык, эпілептык. Але: масціка, лунацік.

Не чаргуюцца [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] у словах з суфіксамі ~іст-/-ыст, -інг-/-ынг, -ізм-/-ызм: артыст, граматыст, флейтыст, шахматыст, парадыст, парашутыст, статыст; мітынг, маркетынг, кастынг, картынг, рэйтынг, фартынг, холдынг; меладызм, мюрыдызм, будызм, фрэйдызм, гігантызм, драматызм, дагматызм, дэспатызм, магнетызм, прагматызм, фанатызм;

г)         у адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем у шэрагу слоў іншамоўнага паходжання пішуцца дз, ц: карцеч, карцечны, касцюм, касцюмерны, цітла, цітр, цір, дзіда, дзюбель, дзюдо, дзюна, дзюралюміній, дзюшэс, цюбік, цюбінг, цюк, цюль, цюльпан, цюфяк і інш.

ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

§ 13. Некаторыя спалучэнні зычных

1.        У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн - зн: праязны, выязны (параўн.: приезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн - зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

стн - сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэс-ны (параўн.: чэсцъ), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: компост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн - сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл - сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн - рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).

2.  Спалучэнні зычных ск, cm, с'ц' на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск - вашчыць, густы -гушчар, хрысціць - хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [c] і [ч] (у вымаўленні - [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3.  Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.

Каментарыі: 1. Правіла ў цэлым засталося без змен. Яно адлюстроўвае асаблівасці напісання некаторых спалучэнняў зычных у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Увядзенне гэтага правіла абумоўлена, галоўным чынам, тым, каб адрозніць адпаведныя напісанні ў беларускай і рускай мовах, у якой большасць падобных спалучэнняў зычных пішацца нязменна незалежна ад вымаўлення. Параўн.: бел. проезд - праязны, выезд - выязны, капуста - капусны; рус. проезд - проездной, выезд - выездной, капуста - капустный. Акрамя таго, гэтае правіла распаўсюджваецца і на тыя выпадкі, калі ў беларускай мове спалучэнні зычных, што не вымаўляюцца, нельга праверыць. Напрыклад, позні, спазніцца, спазненне (гіст. по[здн]і, спа[здн]іцца, спа[зда]енне; параўн.: рус. поздний, опоздать, опоздание).

2.  У новых правілах такая норма распаўсюджваецца і на шэраг слоў іншамоўнага паходжання, якія раней былі выключэннямі: кампосны (параўн.: кампост), кантрасны (параўн.: кантраст), фарпосны (параўн.: фарпост), баласны (параўн.: баласт), аванпосны (параўн.: аванпост).

3.  Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на правапіс слоў іншамоўнага паходжання з канцавымі спалучэннямі зычных дт, якія ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем перадаюцца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат. Гэтае правіла важна з пункту погляду адрознення правапісу гэтых слоў у беларускай і рускай мовах. Параўн.: рус. Гумбольдт, Кронштадт, Брандт, Рембрандт, Шмидт, Клодт, форштадт.


§ 14. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, ворыва, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у a і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асённі;

перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;

у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.

2.  У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччў; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; ваколіца, наваколле, ваколічны.

3.  Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.

4.  Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

5.  Прыстаўная літара в пішацца:

перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, каменнавугальны, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.;

перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусціш, вусцішна.

6.  Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі, павуцінне, павучбк; цівундм; каравульны; есавульскі;

перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7.         Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; але: вустрыца;

ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекистан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

8.         Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак,гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.


Каментарыі: 1. Правілы правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных засталіся практычна без змен. У дадзеным выпадку важна засвоіць спісы слоў, у якіх прыстаўное (устаўное) в пішацца ва ўсіх выпадках без выключэння (напрыклад, вока, востры, восем, вакол; вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань), і спісы слоў, у якіх правапіс прыстаўнога в залежыць ад месца націску (возера, вольха, восень, вокны, ворыва, воблака, вобласць, востраў; але: азёры, альховы, асенні, аканіцы, араць, абласны, астраўны).

2. Згодна з новымі правіламі ўстаўное в пішацца ў словах есавул, есавульскі, якія раней пісаліся без устаўнога в. Такім чынам, правапіс прыстаўнога і ўстаўнога в становіцца больш паслядоўным і адлюстроўвае асаблівасці сучаснага літаратурнага вымаўлення.

3. Дадатковай увагі патрабуе правапіс прыстаўнога в у складаных словах вогнеахова, вогнеахоўны, вогнезасцерагальны, вогненебяспечны, вогнепаклонства, вогнетушьцель, вогнетрывалы, вогнеўстойлівы, востравугольны, вострадэфіцытны, востраінфекцыйны, востраканечнік, востраканцовы, вострасатырычны, вострасюжэтны. Ва ўсіх гэтых словах націск у другой частцы знаходзіцца не на першым складзе. Таму згодна з правіламі правапicy о (гл. п. 2 § 5) у першай частцы захоўваецца напісанне о і прыстаўнога в перад ім.


§ 15. Нескладовае ў і у складовае

1.         Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:

пры чаргаванні [у] з [ў]:

у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзен’ (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі "ўра" (крык "ура"), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычным!: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;

пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В'етнам, рака Влтава, армія В'етконга, змаганне за В'енцьян.

У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

2.  Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

3.  Гук [у] не чаргуецца з [у] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

4.  Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекистан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.


Каментарыі: 1. Правілы правапісу ў нескладовага засталіся тыя ж, аднак іх дзеянне істотна пашыраецца на вялікую колькасць слоў іншамоўнага паходжання, якія, паводле дзеючых правіл, былі выключэннямі.

Так, згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] у названай пазіцыі і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаванне не назіралася: для ўніята, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, на ўнікальным матэрыяле, пасля ўрагану, да ўролага, здаць ва ўтыль, гэтая ўтопія і інш.

Згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] пасля галосных і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаванне не назіралася, а таксама ў новых запазычаннях, правапіс якіх яшчэ не знайшоў замацавання ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы: раўнд, даўн, фаўна, андэграўнд, саўна, клоўн, шоўмен, ноўтбук, джоўль, ноўмен (наўмен), пакгаўз, каўзалгія, каўлепра, лакаўт, раўт, трэшкоўт, чаўш, скаўт і інш.

Такім чынам, правілы правапісу ў (нескладовага) у сучаснай беларускай мове становяцца фактычна універсальнымі.

2.         У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне у складовага:

а)         пад націскам: да урны, Брэсцкая унія, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць;

б)        у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус (а таксама вытворных ад іх): прэзідыум, кансіліум, акварыум, лінолеум, калёквіум, калёгіум, сімпозіум, опіум, мёдыум, кампендыум, фузарыум, тэрарыум, соцыум, кансорцыум; анчоус, радыус, страус, соус, архіварыус, натарыус, харыус;

в)        на канцы запазычаных слоў: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау. Гэтае новае палажэнне ўведзена для рэгламентацыі аднастайнага напісання у ў канцы запазычаных слоў, у тым ліку складаных слоў, якія пішуцца праз злучок. Параўн.: ток-шоу, ноу-хау; але: шоўмен.

3.  Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка Гэтая норма распаўсюджваецца на напісанне асабовых імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў і ў тых выпадках, калі ўвесь тэкст напісаны вялікімі літарамі. Напрыклад: ВІНШУЕМ 3 ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ ШАНОЎНАГА УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА УРБАНОВІЧА. Ва ўсіх астатніх выпадках у тэкстах, напісаных вялікімі літарамі, дзейнічаюць агульныя правілы правапісу у складовага і ў (нескладовага): ВІНШУЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ МІЖНА-РОДНЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ; ЗАПРАШАЕМ НА ЎРАЧЫСТЫ СХОД, ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ ПЕРАМОГІ; ВІТАЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА З'ЕЗДА НАСТАЎНІКАЎ

4.  Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку (коскі, працяжніка і г. д.): Усе палешукі, у тым ліку і стараста, пісаць не ўмелі (Я. Колас); Стрэлы чутны толькі недзе далека – у лесе (Я. Скрыган).

У сувязі з гэтай нормай неабходна цвёрда адрозніваць знакі прыпынку і іншыя графічныя знакі, якія знакамі прыпынку не з'яўляюцца. Так, не з'яўляюцца знакамі прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з агульным правілам: пачулася гучнае "ўра", прыслоўе "ўночы" ўтварылася ад назоўніка ноч, расці-ўмацоўвайся, мастакі-ўмельцы, жанчына-ўрач.

Усе віды дужак у беларускай мове з'яўляюцца знакамі прыпынку, таму пасля іх у не скарачаецца. Не лічацца знакам прыпынку толькі квадратныя дужкі, што выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі. Напрыклад:... (у нескладовае) ужываецца ў адпаведнасці з агульным правіламі правапісу...; ...перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах...

5.  Не скарачаецца у у літарных абрэвіятурах: РУУС - раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.

6.  У вершаваных тэкстах для захавання рыфмы замест у складовага можа пісацца ў нескладовае (і наадварот): Ў добры час, на улонні вясковым, дзе вадзіца крынічная б'е, навучыўся я матчынай мове і задуманых песняў яе (Л. Гаўрылкін).

7.  У навуковых лінгвістычных тэкстах назіраецца спецыфічнае выкарыстанне літар у складовае і ў нескладовае для абазначэння адпаведных гукаў і літар беларускага алфавіта. Напрыклад: Нескладовае ў і у складовае; Не з'яўляюцца знакамі прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з агульным правілам;.. .згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [у] у на­званай пазіцыі і ў словах іншамоўнага паходжання...; У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне у складовага; Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка; Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку; Не скарачаецца у ў літарных абрэвіятурах.

8.  Не скарачаецца у ў словах, якія з'яўляюцца іншамоўнымі ўкрапленнямі (не запазычаннямі!) у беларускіх тэкстах. Напрыклад: Я нашу ў сваім сэрцы сапраўдную жалобу ці, па-руску кажучы, "траур" па няздзейсненых марах свайго юнацтва.


§ 16. Нескладовае й

1.         Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі.

У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.


Каментарыі: Сфармуляваныя ў гэтым параграфе правілы правапісу нескладовага й датычацца толькі некаторых груп уласнабеларускіх слоў і слоў іншамоўнага паходжання.

У пункце 1 параграфа рэгулююцца правілы правапісу групы слоў уласнабеларускага паходжання, у якіх каранёвы [i] чаргуецца з [й] пасля прыставак на галосную, што знаходзіць адлюстраванне на пісьме. Гэтая норма распаўсюджваецца на вельмі абмежаванае кола лексічных адзінак, якія практична поўнасцю пералічаны ў названым пункце.

Пункт 2 параграфа рэгламентуе правапіс ы ў словах, утвораных з дапамогай прыставак на зычную ад дзеясловаў ісці і іграць.

Правапіс й у канцы слова, а таксама ў сярэдзіне слова перад зычным ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вымаўленнем і не складае арфаграфічнай цяжкасці. Параўн.: зайчаня, байка, майка, лейка, гайка, спявайце, гуляйце, чытай, працуй, малюй, галасуй і г. д. Toe ж самае датычыцца i слоў іншамоўнага паходжання (гл. п. 3): дызайн, дызайнер, лайнер, басейн, кранштэйн, санаторый, мараторый, прафілакторый, планетарый, каментарый, інгаляторый, салярый, лекторый.

Спалучэнні гука [й] з наступнымі галоснымі гукамі на пісьме перадаецца адпаведнымі ётаванымі галоснымі: працую, чытаю і г. д. Гэтая ж норма распаўсюджваецца і на словы іншамоўнага паходжання: маёр, раён, фае, баянет і г. д.

Згодна з гэтым правілам змянілася напісанне слоў Нью-Ёрк, Ёфе.

Такім чынам, у параграфе ў першую чаргу вызначаюцца правілы правапісу слоў, у якіх на пісьме адлюстроўваюцца асаблівасці чаргавання галоснага і з й і ы, а таксама правапісу іншамоўных слоў з зыходным й у іх фанемным складзе. Важнасць цвёрдага засваення правілаў правапісу й нескладовага ў беларускай мове абумоўлена наступным:

Пашырэннем у сучаснай пісьмовай практыцы ненарматыўнага напісання й у выпадках, не прадугледжаных гэтым параграфам.

Уплывам рускай мовы, згодна з правапіснымі нормамі якой у словах іншамоўнага паходжання захоўваецца напісанне й перад наступнай галоснай. Параўн.: бел. маёр, раён, маянэз, фае, секвоя, параноя, маяран - рус. майор, район, майонез, фойе, секвойя, паранойя, майоран.


§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.

У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя сума, карэспандэнт, коса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Тонна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.


Каментарыі: 1. Для беларускай мовы ўвогуле не характерна ўжыванне падвойных літар паміж галоснымі ў межах адной марфемы (каранёвай ці афіксальнай). Таму напісанне падвойных зычных звычайна назіраецца толькі на стыку марфем:

прыстаўкі і кораня: рассыпаць, раззлаваць, паддашак, аббегчы, аддаць, паддоследны, паддобрыцца, паддувала;

кораня і суфікса: каменны, кішэнны, насценны, гартанны, белакачанны, накаленны, пераменны;

суфікса і постфікса: весяліцца, вучыцца, старацца (дзе першае ц з'яўляецца суфіксам, а другое ц - часткай постфікса): весяліць + ца- весяліцца, вучыць + ца - вучыцца. Трэба толькі адрозніваць формы зваротных дзеясловаў трэцяй асобы адзіночнага ліку першага спражэння, у якіх падвойнае цц адносіцца да постфікса. Параўн.: вучань чытае - кніга чытаецца, ён будуе - дом будуецца.

Пэўную цяжкасць можа выклікаць правапіс слоў з так званымі падоўжанымі зычнымі, якія гістарычна ўзыходзяць да спалучэнняў адпавед-ных "непадоўжаных" зычных з й (і). Параўн.: вяселле (фактычна вясе[л-+-і]е), каменне (каме[н-+і]е), суддзя (су[д-+-і]я), зарэчча, узвышша, залессе, пераноссе, калоссе і г. д. Складанасць правапісу гэтай групы слоў заключаецца ў тым, што ў вусным маўленні названыя падоўжаныя зычныя часта вымаўляюцца як зычныя звычайнай працягласці. Акрамя таго, пад уплывам рускай мовы часта на месцы падоўжанага зычнага вымаўляецца спалучэнне адпаведнага зычнага гука і й.

Асаблівую цяжкасць можа выклікаць правапіс запазычаных слоў, якія ў беларускай мове вымаўляюцца і пішуцца без падвойных зычных (асобныя выпадкі вымаўлення і напісання падвойных зычных у словах іншамоўнага паходжання прыведзены ў пункце 2; правапіс такіх слоў правяраецца па слоўніку), а ў рускай мове такое падваенне захоўваецца. Параўн.: бел. абат (рус. аббат), абацкі (рус. аббатский), абацтва (рус. аббатство), аберацыя (рус. аберрация), абрэвіятўра (рус. аббревиатура), абрэвіяцыя, аўтакаліматар, аўтакалдна (рус. автоколонна), аўтакаментарый (рус. автокомментарий), аўтакарэкцыя (рус. автокоррекция), аўтапасажыр (рус. автопассажир), аўтапасажырскі, аўтаралі (рус. авторалли), аўтарысдра, аўтарблер, аглюцінатыўнасць, аглюцінатыўны, аглюцінацыя, аглюцінін, агравацыя, агрэсіўнасць, агрэсіўны, агрэсія, агрэсар, адэнда, адэндум, адэнды, адыс-абебскі, акламацыя, акліматызатар, акліматызацыйны, акліматызацыя, акліматызаванне, акліматызаваны, акліматызавацца, аказіяналізм, акалада, акамадантны, акамадацыйны, акамадацыя, акампанемёнт, акампаніятар, акампаніраваць, акампанаваць, акдрд, акардэаніст, акардэдн, акордавы, акордны, акрэдытаванне, акрэдытаваны, акрэдытаваць, акрэдытацыя, акрэдытыў, акрэдытыўны, акрэцыя, акузатыў, акультызм, акультны, акупант, акупацыйны, акупацыя, акумуліраванне, акумуліраваны, акумуліравацца, акумуліраваць, акумулятар, акумулятарны, акумулятыўны, акумуляцыя, акурат, акуратнасць, акуратны, акуратыст, акуратыстка, алагамія, алакуцыя, аламетрыя, аламорф, аланім, алапат, алапатычны, алапатыя, алапластыка, алапластычны, аласкоп, алатрапічны, алатропія, алафанія, алафон, Алах, алахол, алахарыя, алахтон, алахтонны, алегарызм, алегарычнасць, алегарычны, алегорыка, алегорыя, алегра, алегрэта, алеламарфізм, алеламорф, алелапатыя, алелі, алелізм, алеманда, алеманіст, алергалагічны, алергалогія, алерген, алергенны, алергічны, алергія, алерголаг, алея, алігатар, алілўя, алілуйны, ало, алод, алювій, алюзіўны, алюзія, алюр, аманал, аманіты, аманіфікацыя, амарыліс, амарылісавы, аматол, амафіла, амафос, амі, аміяк, аміякаты, аміячны, амоній, амоніевы, анаграма, анаграмны, аналіст, аналы, анатаванне, анатаваны, анатаваць, анатацыя, анаты, анексіраваны, анексіраваць, анексія, анексіянізм, анеліды, анігіліраваць, анігіляцыя, анона, анонавыя, ануітэ, ануляваны, ануляваць, ануляцыя, антэна, антыгрыпін, апазіцыйны, апазіцыя, апанент, апанграванне, апартунізм, апартуніст, апеляванне, апеляваць, апелянт і г. д.

Нават прыведзены вышэй фрагмент слоўніка сведчыць, што спіс слоў іншамоўнага паходжання, у якіх у адрозненне ад рускай мовы падвойныя зычныя не пішуцца, вельмі грунтоўны. Таму яны павінны быць пастаянна ў цэнтры ўвагі настаўніка на уроках беларускай мовы, а вучням неабходна карыстацца слоўнікамі беларускай мовы для вызначэння правільнага напісання гэтых слоў.


ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА I АПОСТРАФА

§ 18. Змякчальны мяккі знак

1.         Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д):

для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мядзведзь, соль, вось, чытаць, пісаць, стань, кінь, лезь, шэсць, дзесяць, штось, дзесь, кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;

для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец;

для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьми), цьмяны (цьма). Калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккасць зычнага перад наступным мяккім зычным на пісьме мяккім знакам не абазначаецца: дзве - два, шэсць - шосты, звінець - звон.

2.         Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу:

перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма, станьма;

перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце, намыльце;

перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься.

3.         Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі.

4. Мяккі знак пішацца:

у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

у часціцы -сьці, якая ўваходзіць у склад слова: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці;

у слове ледзьве.

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальца, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф'еры, бразільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), уральскі (Урал), лепельскі (Лепель), лільскі (Ліль), Мангальф'е.

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]:

перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);

перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;

у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.

7. Мяккі знак не пішацца:

пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш),р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п’едэстал, сям’я, В'етнам, верф;

пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня - песні - песнямі, звер - зверам - звяроў, свет - свяціць - асвятленне, дзверы - дзвярэй, чацвер - чацвяргом, чацвёрты - чацвярціна - чацверыком, цвёрды - сцвярджаць; схіліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый;

пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галле, калоссе, а таксама падваенні: ззяць;

у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).


Каментарыі: Правілы правапісу змякчальнага мяккага знака адносяцца да даволі складаных у беларускай мове, таму ў § 18 дастаткова падрабязна ахарактарызаваны фактычна ўсе выпадкі яго выкарыстання для абазначэння на пісьме мяккасці зычных.

Важна асобна звярнуць увагу на другі і трэці абзацы пункта 7, у якіх замацоўваецца "неадлюстраванне" на пісьме асіміляцыйнай мяккасці зычных. Фактычна ў дадзеным выпадку пацвярджаецца норма, якая была ўведзена рэформай беларускага правапісу 1933 г. і замацавана ў "Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г. Праблема абазначэння / неабазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных на пісьме ў словах тыпу звер, снег, дзверы і г. д. адносіцца да найбольш складаных і спрэчных. Аднак Дзяржаўная камісія па праблемах сучаснага беларускага правапісу, якая дэталёва разглядала гэтае пытанне, прыйшла да вываду аб немэтазгоднасці вяртання мяккага знака для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных на пісьме (гл. "Высновы", Звязда, 08.09.1994). Гэтай рэкамендацыі і прытрымліваліся распрацоўшчыкі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Такі падыход трэба прызнаць найбольш прадуктыўным, паколькі ён не прыводзіць да істотных змен у сістэме беларускага правапісу і дазваляе захаваць стабільнасць і пераемнасць пісьмовай традыцыі, што вельмі важна для падтрымання пазіцый беларускай мовы ў сучаснай моўнай сітуацыі.

У Законе "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", такім чынам, у правапіс мяккага знака ўведзена толькі адно ўдакладненне, якое уніфікуе правапіс прыметнікаў, утвораных ад назоўнікаў на -нь. Згодна з новымі правіламі мяккі знак не пішацца ў прыметніках, утвораных ад кітайскіх назваў (чань-чунскі, цянь-шанскі,уханскі), якія паводле "Правіл" 1959 г. пісаліся з мяккім знакам.


§ 19. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, канферансье, монпансье, пасьянс, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, Дзьюі, мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, каньён, Тасіньі, Авіньі, Сеньі, Нью-Ёрк, каньяк, Корбюзье, Лавуазье, разьянскі

2. Ва ўласных назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.

3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў-
(-ее-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.

4. Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:

пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб'ём, аб'ява, аб’яднацца, пад'ёмны, раз’юшыцца, між’ярусны, аб’інець, уз'яднанне, ад’ютант, ін’екцыя, кан'юнктура;

у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б'ецца, вераб’і, В'етнам, інтэрв'ю, сям'я, Дзям'ян, Камп'ен, куп’е, куп’істы, п'юць, саф'ян, Пракоф'еў, Пракоф'евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х'юстан, Аж’е, Ч'япа, Буш’е, Д'еп, бар'ер, надвор'е, Грыгор'еў, Юр'еў, Мар’іна Горка;

у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох'ярусны, шмат'ядзерны, шмат’ёмісты.

5.         Апостраф не пішацца:

пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі;

у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.


Каментарыі: Правілы правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа засталіся нязменнымі. Разам з тым пры іх засваенні неабходна звярнуць увагу на наступныя моманты.

1.         Раздзяляльны мяккі знак і апостраф выкарыстоўваюцца ў беларускай пісьмовай мове для адлюстравання на пісьме правільнага вымаўлення слоў з гукам [j] паміж зычнымі і галоснымі ў іншамоўных і некаторых уласнабеларускіх словах. Пры гэтым раздзяляльны мяккі знак адначасова ўказвае на мяккасць па пярэдніх зычных гукаў л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н, з і наяўнасць гука [j] паміж ім і наступным галосным, які перадаецца на пісьме адпаведнай ётаванай галоснай літарай: рэ[л'jэ]ф, ка[л'jэ], мі[л'jо]н, меда[л'jо]н, паві[л'jо]н, бі[л'jа]рд, па[с'jа]нс, пар[ц'jэ], пар[ц'jэ]ра і інш.

Апостраф указвае на наяўнасць (і неабходнасць вымаўлення!) гука [j] паміж губнымі б, в, м, п, ф, заднеязычнымі г, к, х, зубнымі д, т, дрыжачым р і галоснымі ётаванымі літарамі е, ё, і, ю, я: інтэр[в'jу], ся[м'jа], ба[р'эj]р, надво[р'jэ] і г. д.

2.  Трэба адрозніваць напісанне некаторых імёнаў па бацьку з раздзяляльным мяккім знакам і без яго, якія ўтвораны ад розных формаў уласных асабовых імён: Васілій - Васільевіч (Васі[л'jэ]віч) і Васіль - Васілевіч (Васі[л'э]віч), Аркадзій - Аркадзьевіч (Арка[дз'jэ]віч) і Аркадзь - Аркадзевіч (Арка[дз'э]віч).

3. Пункт чацвёрты параграфа тлумачыць асаблівасці правапісу апострафа пасля прыставак на зычны і ў складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю,я.

ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР

§ 20. Правапіс абрэвіятур

1. У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзяржцырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), галоўурач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі літаратурны), райбудкантора (раённая будаўнічая), педфак (педагагічны факультэт), камбат (камандзір батальёна), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), член-кар. (член-карэспандэнт), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).

2. Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ(рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў), НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), МТЗ (Мінскі трактарны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб'яднанне), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю), ААН (Арганізацыя Абяднаных Нацый).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП "Белкніга", БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).

3.         Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), завуч (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).

4. У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ - Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц'ух]), РІВШ - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўляецца [рыўш]).

5. Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;

пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен, фонд;

пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

калі імя або імя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д. Дзмітрый Дзмітрыевіч - Д. Д.

Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).

6.         Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.

Ніжэй прыводзяцца агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.

Напрыклад:

акад. - акадэмік;

б.- былы;

дац. - дацэнт;

бухг. - бухгалтэрыя;

гр. - грамадзянін;

заг. - загадчык;

в. - веска;

зб. - зборнік;

в.а. - выконваючы абавязкі;

і г. д. - і гэтак далей;

і да т. п. - і да таго падобнае;

в-аў - востраў;

вобл. - вобласць;

і інш. - і іншае;

воз. - возера;

і пад. - і падобнае;

г.- год;

нам. - намеснік;

г.-город;

напр. - напрыклад;

гг. - гады;

н. ст. - новы стыль;

г. зн. - гэта значыць;

н. э. - наша эра;

гл. - глядзі;

параўн. - параўнай;

ст. - стагоддзе;

стст. - стагоддзі;

ст. ст. - стары стыль;

т. - том;

тав. - таварыш;

т-ва - таварыс-тва;

т. зв. - так званы;

тт. - тамы.


Каментарыі: 1. У адпаведнасці з пунктам першым параграфа часткі складанаскарочаных слоў пішуцца так, як яны пішуцца ў поўных словах. Такім чынам, рэгламентуецца аднастайнае напісанне ўсіх складанаскарочаных слоў і здымаецца выключэнне, што ў некаторых складанаскарочаных словах з часткамі іншамоўнага паходжання пад націскам аднаўляецца этымалагічнае о. Згодна з гэтым правілам неабходна пісаць гарвыканкам (гарадскі выканаўчы кaмiтэт), прафкам (прафсаюзны камітэт), лінкар (лінейны карабель), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя) і г. д. Паводле Правіл правапісу 1959 г. гэтыя словы пісаліся наступным чынам: гарвыканком, прафком, лінкор, інтэрпол.

2. У пункце другім параграфа рэгламентуецца напісанне ініцыяльных (гукавых і літарных) абрэвіятур. У дадзеным выпадку трэба звярнуць асаблівую ўвагу на напісанне абрэвіятур, што ўтвораны з намінатыўных спалучэнняў, у склад якіх уваходзяць словы з пачатковыму. У складзе абрэвіятуры пішацца тая літара, якая павінна пісацца ў асобна ўзятым слове незалежна ад яго напісання ў намінатыўным словаспалучэнні: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - БДУ (зыходнае слова - універсітэт), Вышэйшая навучальная ўстанова - ВНУ (зыходнае слова - установа).

3.  У пункце трэцім параграфа асобна агаворваецца напісанне запазычаных абрэвіятур, якія па сваей структуры не суадносяцца з зыходным намінатыўным словаспалучэннем, хаця знешне захоўваюць усе прыкметы абрэвіятур: ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).

4.  Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на некаторыя абрэвіятуры, перадача якіх на пісьме фармальна супярэчыць прынятым у беларускай мове правілам напісання спалучэнняў зычных і галосных літар, аднак дазваляе дакладна суадносіць іх з адпаведным намінатыўным словазлучэннем: ТЮГ - Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц'ух]), РІВШ - дзяржаўная установа адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўляецца [рыўш]). Такое напісанне дазваляе правільна суадносіць падобныя абрэвіятуры з зыходным намінатыўным словаспалучэннем і дакладна іх расшыфроўваць, што ўрэшце садзейнічае адэкватнаму разумению пісьмовага тэксту.

5.         Дадатковых каментарыяў патрабуе напісанне ініцыяльных (гукавых) абрэвіятур, што ўтвораны ад словаспалучэнняў, у складзе якіх ёсць словы на дз [дз']: Дзяржаўная экзаменацыйная камісія - ДЭК (а не ДзЭК ці ДЗЭК), таму што ў слове дзяржаўны пачатковая літара д. Дыграфы дз, дж, як вядома, літарамі не з'яўляюцца. Такая норма напісання абрэвіятур - абавязковая, а адступленне ад яе лічыцца арфаграфічнай памылкай.

Toe ж самае датычыцца і скарочанага напі-сання аналагічных імёнаў і імёнаў па бацьку (гл. пункт 5 параграфа): Дзмітрый Дзям'янавіч Задарожны - толькі (!) Д. Д. Задарожны.

На строгае засваенне гэтай нормы неабходна звярнуць увагу, паколькі ў сучаснай пісьмовай практыцы існуе пэўны разнабой як у напісанні абрэвіятур, так і ў скарачэнні імёнаў і імёнаў па бацьку, напрыклад, чамусьці БДПУ (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт), СНД (Садружнасць незалежных дзяржаў), МДЛУ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), але часта ДзЭК (Дзяржаўная экзаменацыйная камісія).

6.         Пры засваенні правіл напісання разнастайных скарачэнняў неабходна асаблівую увагу звярнуць на пастаноўку кропкі ў скарачэннях формаў множнага ліку. На множны лік указвае паўтор скарачэнняў, аднак кропка ставіцца толькі адзін раз - пасля апошняга скарачэння. Напрыклад: стагоддзі - стст.; гады - гг.; тамы - тт.

Калі такое скарачэнне выкарыстоўваецца ў пісьмовым тэксце ў канцы сказа, то другая кропка (канца сказа) не ставіцца. Іншыя знакі канца сказа захоўваюцца. Напрыклад:

У мінулым стагоддзі для развіцця беларускай моеы вызначальнымі сталі 20-я гг.

Як Вы ацэньваеце з пункту гледжання развіцця беларускай нацыянальнай мовы ролю XIX -XX стст.?

Toe ж самае датычыцца і напісання скарачэнняў унутры сказа перад іншымі знакамі прыпынку. Напрыклад:

Даследуючы XX ст., мы павінны пільную увагу звярнуць менавіта на 20-я гг., калі беларуская мова фактычна набыла правы дзяржаўнай і актыўна ўкаранялася ў разнастайныя сферы ўжытку.


ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

§ 21. Аднамарфемныя прыназоўнікі

1.  Прыназоўнікі аб, над, над, перад пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, што пачынаюцца збегам зычных, пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнік з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прыназоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з пачатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочышчы.

2.  Варыянт са прыназоўніка з згодна з вымаўленнем пішацца перад збегам зычных, калі першы з іх - шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух.


Каментарыі. У асобную главу новых "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" выдзелены правапіс некаторых беларускіх прыназоўнікаў, прыставак і суфіксаў. Тэта абумоўлена тым, што напісанне асобных прыназоўнікаў у спалучэнні са знамянальнымі словамі, а таксама прыставак і суфіксаў у складзе вытворных слоў у адпаведнасці з традыцыяй у адных выпадках падпарадкоўваецца фанетычнаму прынцыпу, а ў іншых - марфалагічнаму. Акрамя таго, некаторыя правілы правапісу прыставак і суфіксаў маюць або часткова сістэмны, або несістэмны характар. Таму ў главе 5 "Правілаў..." сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія рэгламентуюць правапіс названых вышэй марфем.

1.  У пункце першым § 21 тлумачацца асаблівасці правапісу прыназоўнікаў аб, над, над, перад і з пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, якія пачынаюцца збегам зычных. Тут неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на правапіс прыназоўніка з, які ў падобных выпадках замяняецца варыянтам (морфам) са.

2. Пры вывучэнні правіла напісання прыназоўнікау перад словамі, якія таксама пачынаюцца з у, трэба звярнуць увагу на тое, што замена прыназоўніка у на ва адначасова вядзе да скарачэння пачатковага у ў наступным слове: у + універсітэт - вучыцца ва ўніверсітэце, у + ура-чыстасць - прыняць удзел ва ўрачыстасцях.

3. Пункт 2 гэтага параграфа тлумачыць асаблівасці выкарыстання морфаў з і са пры спалучэнні прыназоўніка з іншымі словамі, што пачынаюцца збегам зычных. Тут неабходна цвёрда засвоіць, што замена прыназоўніка з на прыназоўнік са адбываецца толькі перад словамі з пэўным збегам зычных (калі першы зычны - шыпячы ці свісцячы). Аднак гэтае правша не з'яўляецца паслядоўна сістэмным. Калі збег зычных пачынаецца свісцячай афрыкатай ц, выкарыстоўваецца прыназоўнік з: з цвіком, з цвіценнем бэзу, у пакоі з цьмяным асвятленнем.


§ 22. Прыстаўкі

1.  Да прыставак аб-, ад-, над-, над-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), са- браць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (над- гінаць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.

2.  Прыстаўка су- пішацца:

у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў;

у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўца і інш.;

у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор'е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа.

3.  Прыстаўка су- пішацца:

у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;

у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

у прыслоўях: супраць (супроць).

Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумеет (сутесны), насуперак (супраць) і інш.

4. Прыстаўка са- пішацца:

у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка вы-дзяляецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

у запазычаннях і кальках (пераважна з рус-кай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.

6.  Прыстаўка са- захоўваецца:

у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць), сапраўды (сапраўдны) і інш.;

у дзеясловах, калі са- з'яўляецца варыянтам с-(перад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, саграшыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;

у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.

Напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку.

7.  Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, аддалены, Наддзвінне, наддаць, бяззорны, ззаду, ззелянелы, ссадзіць, ссівелы, бессардэчны, паддопытны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднік (тое, што з'яўляецца крыніцай чаго-небудзь), уссаджваць, контрразведка, звышштатны, транссібірскі.

Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму ж правілу (асабліва тады, калі ёсць словы і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюр-рэалізм, аддукцыя (рэалізм, індукцыя).

У некаторых выпадках, калі слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове, літары не падвойваюцца: інавацыя, ірыгацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысідэнт, імартэль, анігіляцыя, інервацыя, акорд, карэспандэнт. Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.

У словах расол, расольнік, расада, расаднік (месца, скрынка для вырошчвання расады) адбылося сцяжэнне гукаў, і таму яны пішуцца з адной літарай с.

8.  Да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.

У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіцца, розгалас, бязмежны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззерніца; раз'есці, раз'езд, абяз’ёдаваны, з'інець, раз'юшаны, без'языкі, бяз'ядзерны, з'ялчэць, з’явішча, уз’юрыцца. У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] - прыстаўкі і [з] - кораня.

У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небескарысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца, росшукі, росчырк.

Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправізаваць, зыначыць.

9.  У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння: зысці - сысці, зысціся – сысціся, зыходзіць - сыходзіць, зыходзячы - сыходзячы, зыходны - сходны, сыходны, зыход - сход.

10. У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі - с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.

11. Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.

12. Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы, расчапіць (раз'яднаць), усчапіць (павесіць); расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлі, расшумецца, расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; расшчапіць (раскалоць), расшчапленне (расколванне), расшчэп (раскол) (не блытаць счапіць і шчапаць), расшчаміць (разняць), расшчодрыцца, расшчоўкацца; зжыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць.

Выключэнні: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.

13.       Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, над-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з г, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць.

Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі.

У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае / другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя, гасінвентар.

Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар.

Некаторыя словы з коранем -ход- маюць варыянтныя формы: адыходлівы- адходлівы, адыходнае - адходнае, адыходы - адходы, адыходнік - адходнік.


Каментарыі. У § 22 выкладзены асноўныя правілы правапісу прыставак у сучаснай беларускай мове.

1.  Неабходна выразна ўсведамляць наступныя асаблівасці правапісу прыставак у беларускай мове. Калі, напрыклад, правапіс прыставак, што заканчваюцца на галосную літару, не ўяўляе асаблівых складанасцей і падпарадкоўваецца агульным правілам правапісу галосных і зычных літар, то правапіс прыставак, што заканчваюцца на зычную, мае свае заканамернасці. Гэта абумоўлена ў першую чаргу тым, што правапіс прыставак на зычную літару грунтуецца на розных прынцыпах напісання - марфалагічным і фанетычным. Так, напісанне прыставак, што заканчваюцца на зычныя б і д, падпарадкоўваецца марфалагічнаму прынцыпу - прыстаўкі пішуцца нязменна, незалежна ад таго, з якой зычнай (звонкай ці глухой) пачынаецца слова: абгаварыць і абпаліць, адмовіць і адказаць, надрэзаць і надставіць, падгаварыць і падпісаць.

2.  Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на з (з-, із-,уз-,раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-), падпарадкоўваецца фанетычнаму прынцыпу напісання, што адлюстравана ў пунктах 8, 10 і 12 гэтага параграфа. Параўн.: зламаць і схапіць, узмахнуць і ускалыхнуць, разгаварыцца і расхвалявацца, безвыніковы і беспаспяховы і г. д.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на напісанне канцавых з або с у іншамоўнай прыстаўцы дыз-. Згодна з новымі "Правіламі..у названай прыстаўцы літара з пішацца перад галоснымі, а літара с - перад зычнымі (звонкімі і глухімі!): дызасацыяцыя, дыз'юнкцыя, але: дысгармонія, дыспрапорцыя.

3. У новых "Правілах..." захоўваецца існуючая норма правапісу прыстаўкі з у словах, корань якіх пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і: "Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправізаваць, зыначыць". Аднак да спіса слоў, у якіх пішацца прыстаўка з-, неабходна дадаць наступныя: зымшыць, зымітаваць.

4. У адпаведнасці з новымі "Правіламі..." з ліку прэфіксоідаў, пасля якіх захоўваецца напісанне літары і, калі з яе пачынаецца аснова слова, выключаюцца суб- і дэз-. Таму трэба пісаць: субынспектар (было субінспектар); дэзынтэгратар, дэзынтэграцыя, дэзынфармаваць, дэзынфармацыйны, дэзынфармацыя, дэзынфектар, дэзынфекцыйны, дэзынфіцыраванне, дэзынфіцыраваны, дэзынфіцыраваць (было дэзінтэгратар, дэзінтэграцыя, дэзінфармаваць, дэзінфармацыйны, дэзінфармацыя, дэзінфектар, дэзінфекцыйны, дэзінфіцыраванне, дэзінфіцыраваны, дэзінфіцыраваць).

5. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што перад збегам зычных да прыставак на зычны звычайна дадаецца а: абагнаць, адарваць, разаспацца і г. д. Як правіла, гэтая асаблівасць не складае цяжкасцей пры напісанні адпаведных слоў, паколькі іх правапіс у дадзеным выпадку адпавядае вымаўленню.

Напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў на стыку прыстаўкі і кораня адносіцца да нястрогай нормы і адлюстроўвае асаблівасці вымаўлення. Тут магчымы вырыянтныя напісанні: аббегчы і абабегчы, аббіць і абабіць, абперціся і абаперціся, але толькі абпаліць, абпілаваць і г. д.

6.         У пунктах 2-6 параграфа выкладзены правілы напісання прыставак су- і са-. Гэтыя правілы адносяцца да найбольш складаных, паколькі грунтуюцца на маўленчай і слоўнікавай традыцыі і адносяцца да часткова сістэмных. Таму ў шэрагу выпадкаў напісанне той ці іншай прыстаўкі можна вызначыць толькі па слоўніку.

Пры вывучэнні правілаў правапісу прыставак су- і са- неабходна перш за ўсё адрозніваць прыстаўку са-, якая з'яўляецца варыянтам (морфам) прыстаўкі з- (сабраць, састрыгчы, саступіць і г. д.), і прыстаўку са-, якая выступае варыянтам (морфам) прыстаўкі су- (сакурснік, саслужывец). У першым выпадку, калі са- можна суаднесці з з~, заўсёды пішацца са-. У другім выпадку напісанне су- і са- вызначаецца правіламі і правяраецца па слоўніку. Нарэшце, ёсць словы, у якіх су- не з'яўляецца самастойнай прыстаўкай, а толькі спалучэннем прыстаўкі з- з прыстаўкай у- або каранёвым пачатковым у (сумецца, сумець, суцешыць, суцешваць, суцешыцца, суцяшаць, суцішанасць,суцішацца, суцішаць і суцішваць, суцішванне, суцішнасць, суцяшальнік, суцяшэнне, суцішыць, суцішыцца, суцішэнне), ці часткай запазычанай асновы (суфозія, суфражызм). У гэтых выпадках напісанне слоў вызначаецца слоўнікам.

Размежаванне ва ўжыванні прыстаўкі су- і яе варыянта са- не мае строгай мяжы і часта з'яўляецца слоўнікавай, а не правапіснай праблемай, што прыводзіць да існавання варыянтных напісанняў тыпу саіскальнік і суіскальнік. Засваенне правапісу слоў з прыстаўкай су-/са-ўскладняецца таксама ўплывам рускай мовы, у якой беларускім словам з су-/са- звычайна адпавядаюць лексічныя адзінкі з со-. Параўн.: бел. сусед (рус. сосед), бел. суграмадзянін (рус. согражданин), бел. сукіраўнік (рус соруководитель), бел. суапякун (рус. соопекун), бел. супрацоўнік (рус. сотрудник), бел. сувыканаўца (рус. соисполнитель), бел. сузіральнік (рус. созерцатель), бел. суіснаваць (рус. сосуществовать), бел. сунаймальнік (рус. сонаниматель), бел. сурэдактар (рус. соредактор); вел., саіскальник (рус. соіскатель), бел. сакурсник (рус. сокурснык), бел. садружнасць (рус. содружество), бел. сатрапезник (рус. сотрапезнік), бел. сачыненне (рус. сочинение), бел. састаў (рус. состав), бел. саслужывец (рус. сослужывец), бел. сасуд (рус. сосуд).

Таму ў адпаведнасці з зацверджанымі правіламі і існуючай моўнай практыкай рэкамендуецца пісаць з прыстаўкай су- наступныя словы: суаднесенасць (суаднесены, суаднесці, суадносіцца, суадносіць, суадноснасць, суадносны, суаднясенне), суайчыннік, суапякун, суаўтар, субяседнік, сувей, суверэнітэт, сувіноўнік, сувой, сувыдавец, сувымяраць, сувязь, сугесталогія, сугестыўнасць, сугестыя, суглінак, суграмадзяне, сугучнасць, сузалежнасць, сузіральнік, суіснаваць, сукватарант, суквецце, сукупнасць, суладны, сумежны, сумесны, сумесь, сумецца, сумець, сумёт, сумножнік, сумнявацца, сумысна, сумятлівасць, сумяшчаць, сунаймальнік, сунаследнік, сунімаць, супадаць, супадпарадкаваць, супакойваць, супастат, супастаўленне, супасці, суплетыўны, суплоддзе, суполка, супоня, суправаджаць, супраціўляцца, супрацоўнічаць, супыніцца, супярэчыць, супесак, суродзіч, сурэдактар, сурэжысёр, сусвет, сусед, сустаршыня, сустаў (каленны), сустрэцца, сутворчасць, сутуліцца, сутыкацца, суфозія, суфражызм, суцішыць, суцэльны, суцяга, суцяшэнне, сучаснасць і інш.

3 прыстаўкай са- пішуцца: сабор, сабраць, савет, сагнаць, сагнуць, сагрэць, сагразіць, саграшыць, садзейнічаць, садружнасць, сажмурыць, сазваць, сазнацца, саіскальнік, сакурснік, салгаць, сапернік, сапраўдны, сапрэць, сапсаваць, сапхаць, сарваць, сасватаць, саскакваць і саскдкваць, саскаўзнуць, саскварыць, саскочыць, саскрэбці, саскубці, саслабець, саслаць, саслоўе, саслужывец, сасмажыць, сасніць, саставіць, састарэць, састаў, састаяцца, саступіць, саткаць, сатлець, сатрапезнік, саўдзельнік, саўладальнік, сашпіліць, сашчапіць, сашэсце і інш.

§ 23. Суфіксы

1.  Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць, прагназаваць, балансаваць, цытаваць, аналізаваць, іранізаваць, культываваць, кантактаваць, планаваць, групаваць, нацыяналізаваць, прыватызаваць, дэклараваць, ліквідаваць, акліматызаваць, перафразаваць, кваліфікаваць, інфармаваць, урбанізаваць, каталізаваць, функцыянаваць, ваенізаваць, кантраляваць, тыпізаваць, паразітаваць, фінансаваць, тыражаваць, ігнараваць, рэагаваць, кансультаваць, прафіляваць, ангажаваць, нерваваць, абстрагаваць, імпартаваць, дэбатаваць, дэбютаваць, інспектаваць, экспартаваць, рэканструяваць, дыскутаваць, правакаваць, фінішаваць.

2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць - буксаваць, парадзіраваць - парадаваць, візіраваць - візаваць, будзіраваць - будаваць, газіраваць - газаваць, камандзіраваць - камандаваць, пазіраваць - пазаваць, пасіраваць - пасаваць, тушыраваць - тушаваць, парыраваць - параваць, паніраваць - панаваць, фарміраваць - фармаваць, апаніраваць - апанаваць;

калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць, татуіраваць і інш.;

калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасівіраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць - дэмаскаваць, акупіраваць - акупаваць, курсіраваць - курсаваць, калькіраваць - калькаваць, базіраваць - базаваць.

3.  Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў першай асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю): галасую - галасаваць, галасаваў, галасавала, галасавалі, начую - начаваць, чаргую - чаргаваць, малюю - маляваць, камандую - камандаваць, пакутую - пакутаваць, даследую - даследаваць, будую - будаваць, рэкамендую - рэкамендаваць, характарызую - характарызаваць.

4.  Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай форме і асабовых формах цяперашняга часу дзеяслова, а таксама ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошні з якіх р, л або н: падкрэсліваць, падкрэсліваю, падкрэсліваў, падкрэслівалі; падтрымліваць, адыгрываць, выветрываць, запэўніваць, адрозніваць.

5.  Суфікс -ва- пішацца ў астатніх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалі; адказваць, вымешваць, адмерваць, заканчваць, загадваць, адорваць, разбэшчваць, падстрэльваць, раздумваць, заваёўваць, зацярушваць, дагульваць, размяркоўваць, забінтоўваць, распілоўваць.

У дзеясловах выйграваць і прайграваць пішацца суфікс -ава-.

6.  Калі неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчваецца на -іць або -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- пішацца й: утаіць - утойваць, супакоіць - супакойваць, засвоіць - засвойваць, узброіць - узбройваць, напаіць - напойваць, склеіць - склейваць, абнадзеіць - абнадзейваць; засеяць - засейваць, абсмяяць - абсмейваць, запаяць - запайваць, настаяць - настойваць.

7.  Суфікс -ен- пішацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў на -іць, -ці: адчынены, выбелены, згублены, супакоены, споены, накормлены, куплены, спаганены, скрыўлены, запылены, дазволены, зроблены, пазнаёмлены, асілены, заклеены, спалены, схілены, разяўлены, прастрэлены; звезены, прынесены, растрэсены, заведзены, спрадзены, пакрадзены, аплецены, мецены.

8.  Пры чаргаванні ў аснове дзеяслова [с'] -[ш], [з'] - [ж], [ц'] - [ч], [дз'] - [дж] у дзеепрыметніках пішацца суфікс -ан-: насіць - ношаны, уразіць - уражаны, запрасіць - запрошаны, круціць - кручаны, апярэдзіць - апярэджаны.

9.  Спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфіксам дзеепрыметнікаў -н- пішацца ў тых дзеепрыметніках, якія ўтвораны ад дзеясловаў на -яць: пасеяны, развеяны, змуляны, аблаяны, абстраляны, павыдумляны, абмяняны (ад абмяняць).


Каментарыі. 1. Пункты 1-2 параграфа ўстанаўліваюць правілы ўжывання дзеясловаў пераважна іншамоўнага паходжання з элементамі -ава-/-ява- і -ірава-/-ырава-, а таксама вытворных ад іх назоўнікаў і прыметнікаў (дзеепрыметнікаў). Гэтыя правілы не адносяцца да ўласна арфаграфічных, а датычацца асаблівасцей нарматыўнага словаўжывання варыянтных форм асобных груп беларускай лексікі з асновамі іншамоўнага паходжання. У значнай ступені пункты 1-2 маюць рэкамендацыйны характар, г. зн. адносяцца да дынамічнай нястрогай нормы. У адных выпадках магчымы толькі адзін варыянт з тым ці іншым суфіксальным элементам, у другіх - сучасны узус дапускае абодва варыянты, у трэціх - выбар таго ці іншага варыянта залежыць ад значэння лексемы. Таму ў спрэчных выпадках неабходна звяртацца да слоўнікаў беларускай мовы.

Ніжэй прыводзіцца спіс дзеясловаў беларускай мовы, якія рэкамендуецца пісаць з суфіксамі -ірава-/-ырава-: абаніраваць (і адпаведна вытворныя ад гэтага дзеяслова: абаніравацца, абаніраванне і г. д.), абмундзіраваць (а таксама абмундзіровачны, абмундзіроўвацца, абмундзіроўваць, абмундзіроўка), адбуксіраваць (а таксама адбуксіраваны, адбуксіравацца, адбуксіроўвацца, адбуксіроўваць, адбуксіроўка), адкалібраваць, адлакіраваць, адмаршыраваць, адпаліраваць, адрэпеціраваць (і адрэпетаваць), адсарбіраваць, акамадзіраваць, акампаніраваць (і акампанаваць), аксідзіраваць (і аксідаваць), актаіраваць, акуліраваць, акумуліраваць (і акумуляваць), аку-піраваць (і акупаваць), амнісціраваць, анатаміраваць, ангажыраваць (і ангажаваць), анексіраваць, анестэзіраваць, аперцыпіраваць, апладзіраваць, аранжыраваць, асацыіраваць, асісціраваць, атрафіраваць, афішыраваць (і афішаваць), базіраваць, баксіраваць, балаціравацца, бальзаміраваць (і бальзамаваць), бамбардзіраваць, бітумініраваць, блакіраваць, бланшыраваць, бліндзіраваць, бравіраваць, браніраваць (замаўляць месца ў гасцініцы, білет на паездку), браніраваць (пакрываць бранёю), буксіраваць (але буксаваць), вар'іраваць (але вар'явацца), ваціраваць, веніраваць, вентыліраваць, вібрыраваць, візіраваць, віражыраваць, вірыраваць, газіраваць (але газаваць), генерыраваць, гідрыраваць, глісіраваць, градуіраваць, грасіраваць, грыміраваць, гудраніраваць, дазіраваць, дамініраваць (і дамінаваць), драпіраваць, драселіраваць, дрэніраваць, дрэсіраваць, дубліраваць, дыскусіраваць і дыскуціраваць (і дыскутаваць), дыферэнцыраваць, дэблакіраваць, дэгазіраваць, дэградзіраваць, дэдуцыраваць, дэзавуіраваць, дэзерціраваць, дэзынфіцыраваць, дэкадзіраваць, дэманціраваць (і дэмантаваць), дэпаніраваць, дэфібрыраваць, зандзіраваць, інакуліраваць, інвесціраваць (і інвеставаць), індэксіраваць (і індэксаваць), інсцэніраваць, інтэрв'юіраваць, інтэрніраваць, інтэрпаліраваць (і інтэрпаляваць), інтэрпеліраваць (і інтэрпеляваць), інфіцыраваць, кадзіраваць, кальцыніраваць, камандзіраваць (але камандаваць), каменціраваць (і каментаваць), кампасціраваць (але кампаставаць), камуфліраваць, канваіраваць, кандыцыяніраваць, канкурыраваць, канстытуіраваць, капеліраваць, капіраваць, капуліраваць, карыгіраваць, карэкціраваць, кастрыраваць, кракіраваць, курсіраваць, лагарыфміраваць (і лагарыфмаваць), лакіраваць, легіраваць, легітыміраваць (і легітымізаваць), лесіраваць, лідзіраваць, мадэліраваць (і мадэляваць), манціраваць, масіраваць, маскіраваць, мігрыраваць, мініраваць, нарміраваць (і нармаваць), нівеліраваць, нікеліраваць (і нікеляваць), пазіраваць (але пазаваць), панціраваць, парадзіраваць, парафіраваць, перафразіраваць (і перафразаваць), пасівіраваць, пастуліраваць, пацініраваць, прафіліраваць, перцыпіраваць, планіраваць (але планаваць), прабіраваць (але прабаваць), прагназіраваць (і прагназаваць), праграміраваць (і праграмаваць), пратакаліраваць, прэміраваць, прэпарыраваць (і прэпараваць), рэпеціраваць, рацыяніраваць, раяніраваць, рэжысіраваць, рэзецыраваць, рэпатрыіраваць, рэпрэсіраваць (і рэпрэсаваць), рэстаўрыраваць (і рэстаўраваць), рэферыраваць, сарціраваць (і сартаваць), сацініраваць, сервіраваць, сінкапіраваць, скандзіраваць, сканіраваць (і сканаваць), суб'ектывіраваць, субсідзіраваць, субстантывіраваць (і субстантываваць), суспензіраваць, таніраваць, тарыраваць, траверсіраваць, травесціраваць, транскрыбіраваць, трансліраваць, транслітарыраваць, трасіраваць, траўміраваць, трэніраваць, трэціраваць, факусіраваць, фантазіраваць, фарміраваць (але фармаваць), фармуліраваць (і фармуляваць), фаршыраваць, штудзіраваць, эвакуіраваць, эмігрыраваць і інш.

Такім чынам, правапіс названых суфіксаў не змяніўся, аднак адбылася істотная карэкціроўка дзеясловаў у бок пашырэння ўжывання суфіксаў -aвa-/-ява- за кошт дзеясловаў з суфіксамі -ipaвa-/-ырава-.

Вяртаючыся да надрукаванага (РС-12-09)

Тое ж самае датычыць і рэкамендацый адносна ўжывання дзеясловаў з -ава-/-ява- і -ірава-/-ырава-, на выкарыстанне якіх у маўленні вельмі моцна ўплывае існуючая лексікаграфічная традыцыя (напрыклад, нарматыўны "Слоўнік беларускай мовы", Мінск, 1987). Вяртаючыся да надрукаваных у № 10 часопіса на с. 57 - 59 каментарыяў, удакладняем, што ў адпаведнасці з п. 1 параграфа 23 "Правіл..." толькі з -ава- неабходна ўжываць словы ангажаваць, бальзамаваць, дыскутаваць, дэградаваць, нармаваць, перафразаваць, прагназаваць, прафіляваць, фармуляваць. У адпаведнасці з п. 2 параграфа 23 паралельна могуць ужывацца дзве формы: базіраваць - базаваць, курсіраваць - курсаваць.


2. Пункты 3-4 параграфа ўстанаўліваюць правілы правапісу дзеяслоўных суфіксаў -ава-/-ява- і -ыва-/-іва-. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на сувязь ужывання суфік-саў -ава-/-ява- і -ыва-/-іва- з асаблівасцямі словазмянення (спражэння) адпаведных дзеяслоўных лексем. Таму правапіс гэтых дзеясловаў павінен вывучацца паралельна з вывучэннем асаблівасцей іх спражэння. Фактычна ужыванне гэтых суфіксаў суадносіцца з падзелам дзеясловаў першага спражэння на словазмяняльныя класы.

Параўн.:

словазмяняльная мадэль -ава(ць) - -у(ю) [-yj(y)]: арандаваць (арандаваў, арандавала, арандавалі) - арандую (арандуеш, арандуе, арандуем, арандуеце, арандуюць), арганізаваць - арганізую, бедаваць - бядую, будаваць - будую, вандраваць - вандрую, варагаваць - варагую, векаваць - вякую, гадаваць - гадую, ганьбаваць - ганьбую, дэлегаваць - дэлегую, іншрыгаваць - іншрыгую, інфармаваць - інфармую, іранізаваць - іранізую, існаваць - існую, кананізаваць - кананізую, канкрэтызаваць - канкрэтызую, ладкаваць - ладкую, ліквідаваць - ліквідую, мабілізаваць - мабілізую, мітынгаваць - митингую, начаваць - начую, панікаваць - панікую, парадкаваць - парадкую, радаваць - радую, расходаваць - расходую, рэдагаваць - рэдагую, святкаваць - святкую, сердаваць - сярдую, смакаваць - смакую, смуткаваць - смуткую, спрабаваць - спрабую, трамбаваць - трамбую, турбаваць - турбую, фарбаваць - фарбую, характарызаваць - характарызую, чаргаваць -чаргую, шкадаваць - шкадую, шпігаваць - шпігую, шчыраваць - шчырую і г. д. Гэтым правілам адпавядае напісанне і словазмяненне дзеясловаў з суфіксамі -ірава-/-ырава- (камуфліраваць - камуфлірую, канкурыраваць - канкурырую);

словазмяняльная мадэль -іва(ць)/-ыва(ць) -іва(ю)/-ыва(ю) [-іва;(у)/-ыва)(у)]: абліваць (абліваў, аблівала, аблівалі) - абліваю (абліваеш, аблівае, абліваем, абліваеце, абліваюць), аздобліваць - аздобліваю, абцярэбліваць - абцярэбліваю, ахопліваць - ахопліваю, выкрэсліваць - выкрэсліваю, выломліваць - выломліваю, злепліваць - злепліваю, надломліваць - надломліваю, насупліваць - насупліваю, падтрымліваць - падтрымліваю, счэпліваць - счэпліваю і г. д. Суфіксы -іва-/-ыва- пішуцца ў абмежаванай колькасці дзеясловаў першага спражэння, што абумоўлена іх выкарыстаннем толькі пасля спецыфічнага збегу зычных, апошні з якіх р, л або н. Да гэтага ж правапіснага і словазмяняльнага тыпу адносяцца і дзеясловы, у якіх элементы -іва-/-ыва- суфіксамі не з'яўляюцца: збрываць - збрываю, змываць - змываю, зрываць - зрываю і інш. (параўн. брыць, мыць, рваць).

3.  У беларускай мове пераважная большасць прыставачных дзеясловаў незакончанага трывання пішацца з суфіксам -ва- і не ўтварае правапісных цяжкасцей. Аднак у дадзеным выпадку трэба ўлічваць уплыў рускай мовы, у якой адпаведныя дзеясловы ўжываюцца, як правіла, з суфіксамі -ива-/-ыва-, напрыклад, пританцовывать (бел. прытанцоўваць), уговаривать (бел. угаворваць), заканчивать (бел. заканчваць), приказывать (бел. загадваць), раздумывать (бел. раздумваць), завоёвывать (бел. заваёўваць), перебинтовывать (бел. перабінтоўваць) і г. д. У сучаснай моўнай сітуацыі, калі руская мова рэальна пераважае ва ўсіх сферах ужытку і паралельна выкладаецца ў школе, названая акалічнасць істотна ўплывае на правільнасць напісання гэтай шматлікай групы дзеясловаў у беларускай мове.

4.  У пункце 6 параграфа звяртаецца ўвага на асаблівасці правапісу суфікса -ва- дзеясловаў незакончанага трывання, якія суадносяцца з дзеясловамі закончанага трывання на -іць або -яць з папярэдняй галоснай: абнадзеіць - абнадзейваць, засвоіць - засвойваць, выкраіць - выкройваць, наклеіць - наклейваць, напаіць - напойваць, супакоіць - супакойваць, склеіць - склейваць, узброіць - узбройваць, утаіць - утойваць; абсмяяць - абсмейваць, высмеяць - высмейваць, запаяць - запайваць, засеяць - засейваць, настаяць - настойваць, прасеяць - прасейваць і г. д. Цяжкасці ў напісанні гэтых дзеясловаў у беларускай мове таксама звязаны з уплывам рускай мовы, у якой адпаведныя адзінкі пішуцца з -ива- (выкраивать, наклеивать, настаивать, осмеивать, просеивать, склеивать, усваивать, успокаивать, утаивать).

5.  У пунктах 7-9 параграфа ўстанаўліваюцца правілы напісання дзеепрыметнікаў з суфіксамі -ан-, -ян-, -ен-. Правілы правапісу -ан-, -ян-, -ен- у дзеепрыметніках засталіся без змен.

Такім чынам, як можна бачыць, у беларускай мове правапіс дзеясловаў і іх форм, а таксама дзеепрыметнікаў звязаны з асаблівасцямі іх утварэння і словазмянення. Гэта абумоўлівае мэтазгоднасць звяртання да правапісу дзеясловаў пры іх вывучэнні як часціны мовы ў раздзеле "Марфалогія".

10. Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, разец, ісцец (родны склон істца), плывец, мсцівец, вясковец, кармілец, удалец, баец, бельгіец, незнаёмец, канькабежац, аварац, запарожац.

11.  Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, мсцівіца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца.

12.  Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) пішацца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю -іц- (-ыц-): лесвічка, крынічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад паліца), сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, бутэлечка, лялечка, цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка, Сонечка, Волечка, Ванечка, Жэнечка, Сцёпачка, Наташачка, Ганначка.

13.  Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўніках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальнае а ці е: сшытак - сшытка, пасынак - пасынка, каласочак - каласочка, дожджычак - дожджычку, прыцемак - прыцемку, аловак - алоўка, перашыек - перашыйка.

14.  Суфіксы -ік- (-ык-), -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік - коніка, столік - століка, хлопчык - хлопчыка, дожджык -дожджыку, вожык - вожыка, тэарэтык - тэарэтыка, спадарожнік - спадарожніка, пеўнік - пеўніка, дарадчык - дарадчыка.

15.  Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўніках захоўвае галосны, у другіх яго губляе: вусень - вусеня, прамень - праменя; але: вучань - вучня, шчэбень - шчэбню, валасень - валасня. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень - кіпеню і кіпню.

16.       Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў.

Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:

калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб'ездчык, дакладчык, дарадчыца, наладчык, ракетчик, пераплётчыца, лётчык, грузчык, возчык, рэзчык, перапісчык, перапісчыца (а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і інш.);

калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне [г] - [ж]: перабягаць - перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкі, нябога - нябожчык, абцягваць - абцяжчыца.

Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:

калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: зваршчык, наборшчыца, вугальшчык, мадэльшчык, прыбіральшчыца, атамшчык, паромшчык, бетоншчыца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык, пайшчыца, забойшчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкі і інш.);

пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, г утваральнай асновы: працэнт - працэнтшчыца, аліменты - аліментшчык, аліментшчыца, кобальт - кобальтшчык, цюбінг - цюбінгшчык;

калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зычныя б, п, м, ф і ў в): рубшчык, гардэробшчыца, апалубшчык, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, паромшчык, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык.

17. 3 дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна розныя групы назоўнікаў: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з'явы і назоўнікі са значэннем рэгіёна, абшару.

Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д - т, з - с, ж - ш, дж -ч: складчына (склад-), спадчына (спад-), азіятчына (азіят-), салдатчына (салдат-), братчына (брат-), старасветчына (-свет-), казаччына (казак-/казач-), рэкрутчына (рэкрут-); Валагодчына (валагод-), Брэстчына (брэст-), Навагрудчына (навагруд-), Ноўгарадчына (ноўгарад-), Суражчына (сураж-), Добрушчына (добруш-), Нямеччына (нямец-/нямеч-), Турэччына (турэц-/турэч-), Дабружчына (дабруж-), Глушчына (Глуск: глух-/глуш-), Грэшчына (Грэск: грэс-/грэш-), Полаччына (Полацк: полат-/полац-/noлач-), Случчына (Слуцк: слуц-/случ-).

Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, п, м, ф, в або санорныя н, р, л, й, а таксама ў (з в або л): скупшчына (скуп-), здзельшчына (здзель-), нелегальшчына (нелегаль-), партызаншчына (партызан-), мінуўшчына (мінул-/мінуў-), суб'ектыўшчына (суб'ектыв-/ суб'ектыў-), літаратуршчына (літаратур-), ваеншчына (ваен-), кампанейшчына (кампаней-), тарабаршчына (тарабар-), татаршчына (татар-), канцыляршчына (канцыляр-), папоўшчына (папов-/папоў-), хаваншчына (хаван-), мітынгоўшчына (мітынгов-/мітынгоў-), цыганшчына (цыган-); Браслаўшчына (браслаў-), Гомельшчына (гомель-), Гуцульшчына (гуцуль-), Гродзеншчына (гродзен-), Смаленшчына (смален-), Міншчына (мін-), Бабруйшчына (бабруй-), Зэльвеншчына (зэльвен-), Магілёўшчына (магілёў-), Віцебшчына (віцеб-).

Суфікс -шчын- пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца зычным з папярэднім санорным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрантшчына (эмігрант-), Самаркандшчына (Самарканд).

18.       У прыметніках і прыслоўях з ласкальным значэннем:

пасля мяккіх зычных незалежна ад месца націску пішацца суфікс -еньк-: круценькі, маленькі, ціхенька, паўнюсенька, утульненькі, нізенькі, беленькі, борздзенькі, хуценька;

пасля цвёрдых зычных пад націскам пішацца суфікс -эньк-, а не пад націскам -аньк-: даражэнькі, старэнькі, харошанькі, свежанькі, добранькі, гарачанькі.

19. Падвоенае нн пішацца ў суфіксальнай марфеме -энн- (-енн-) у прыметніках з павелічальным значэннем (страшэнны, здаравенны, таўсценны, худзенны, высачэнны), у прыметніках з якасна-адносным значэннем (дратвенны, брытвенны, дарэформенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны).

20. Падвоенае нн пішацца на стыку ўтваральнай асновы і суфікса паміж галоснымі:

калі ўтваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: дзённік, імяніннік, сяннік, маліннік, выгнаннік, дзянніца, абранніца, падаконнік, коннік, конны, сасоннік, карцінны, дывізіённы, гартанны, глыбінны, вінны, летуценны, паддонны, ваенны, вясенні, няспынны, бяссонны, айчынны, бязвінны, незаменны, прасцінны, дрэнны, дабрачынны, параённы;

калі аснова слова заканчваецца на нн, а суфікс пачынаецца зычным н: ванны (набор), манныя (крупы);

у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мя: іменны, імянны, пайменны, племянны, страмянны, цемянны.

Выключэнне: палымяны.

21. Суфіксы -ск- і -ств- пішуцца:

калі ўтваральная аснова заканчваецца на с, то на пісьме спалучэнне сс перадаецца адной літарай: матроскі, рускі, беларускі хакаскі, папуаскі, тунгускі лаоскі гандураскі, уэльскі, адэскі, арзамаскі, вільнюскі, чавускі, копыскі, палескі, залескі, прускі, тбіліскі, кутаіскі, туніскі, эскімоскі, індускі, пелапанескі;

калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: горад - гарадскі, люд - людскі, грамада - грамадства, сусед - суседскі, пароход - пароходства, бяда - бедства, Бесядзь - бесядскі; француз -французскі, Каўказ - каўказскі, Сілезія - сілезскі;

у словах, вытворных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к з суфіксальным с на пісьме перадаецца як ц: лясніцтва, мастацтва, сваяцтва, спаборніцтва, гарняцкі, казацкі, крыжацкі, сакавіцкі, асветніцкі, наглядальніцкі, славацкі, гарадоцкі, беластоцкі, уладзівастоцкі, чашніцкі;

у словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі, цюркскі, каракскі, каракалпакскі, квебекскі, таджыкскі, узбекскі;

у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: крупскі (Крупкі), дудзінскі (Дудзінка), церахоўскі (Церахоўка), ямайскі (Ямайка), вяцкі (Вятка); але: касабланкскі;

калі ўтваральны назоўнік заканчваецца на літары -ск, то суфікс -ск- зліваецца з імі: Пінск - пінскі, Глуск - глускі, Новасібірск - новасібірскі, Дамаск - дамаскі, этруск - этрускі; але: баск - баскскі;

калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на т, ц, ч, а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні тс, цс, чс на пісьме перадаюцца праз ц згодна з вымаўленнем: агенцтва, балцкі, брацкі, адвакацкі, салдацкі, лабаранцкі, парламенцкі, брэсцкі, бейруцкі, пa-фармалісцку, па-інтэлігенцку, выдавецтва, кравецкі, івянецкі, прыпяцкі, суэцкі, па-спажывецку, пa-купецку, ткацкі, баранавіцкі, парыцкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, чытацкі, па-дзявоцку;

калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на ж, ш, х (у тым ліку і пры чаргаванні [г] - [ж], [х] - [ш]), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных назвах перадаюцца толькі адным с: таварыш - таварыства, харошы - хараство, мног/множ - мноства, убог/убож - убоства, бог/бож - боскі, птах/пташ - птаства, наш - наскі, а таксама княжыць - княства. У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, чаргаванне [г] - [ж], [х] - [ш] адсутнічае: Буг - бугскі, Гаага - гаагскі Катанга - катангскі, казах - казахскі, Цюрих - цюрыхскі, Карабах – карабахскі, фелах - фелахскі, шах – шахскі, ніўх - ніўхскі, Пецярбург - пецярбургскі;

у прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж - нясвіжскі, Сураж - суражскі, Парыж - парыжскі, Балхаш - балхашскі, латыш - латышскі, чуваш - чувашскі, Волг/ Волж - волжскі, чэх/чэш - чэшскі, Праг/Праж - пражскі, вараг/вараж - варажскі.

22. Падвоенае цц пішацца:

у інфінітыве зваротных дзеясловаў: змагацца, брацца, купацца, вучыцца, прасіцца, імчацца;

у трэцяй асобе адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: змагаецца, змагаюцца, бярэцца, бяруцца, купаецца, купаюцца, вучыцца, вучацца, просіцца, просяцца, імчыцца, імчацца;

у лічэбніках адзінаццаць - дваццаць, трыццаць і вытворных ад іх: адзінаццаты, дваццатка, пятнаццацігадовы.


Каментарыі. Правілы правапісу суфіксаў і суфіксальных комплексаў -ец- (-ац-), -іц- (-ыц-), -ічк- (-ычк-), -ечк- (-ачк-), -ак- (-ек-), -ік- (-ык-), -нік-, -чык-, -ень- (-ань-), -чык- (-чыц-) і -шчык-(-шчыц-), -чын- (-шчын-), -еньк- (-эньк-, -аньк-), -энн- (-енн-), -ск-, -ств-, а таксама падвоеных зычных -нн- і -цц- на стыку марфем засталіся без змен. Аднак пры засваенні правіл правапісу гэтых суфіксаў і суфіксальных комплексаў (фактычна спалучэнняў асобных суфіксаў) неабходна мець на ўвазе некаторыя моманты, звязаныя з асаблівасцямі скланення некаторых груп назоўнікаў, а таксама з асаблівасцямі правапісу спалучэнняў зычных на стыку суфіксаў і каранёвых марфем.

1. Пры скланенні назоўнікаў мужчынскага роду з суфіксам -ец- (-ац-) ва ўскосных склонах адбываецца чаргаванне суфіксальных галосных е і я з нулём гука: кармілец - кармільца, тапелец - тапельца, удалец - удальца, баец - байца, бельгіец - бельгійца, незнаёмец - незнаёмца. Гэтая з'ява мае універсальны характар незалежна ад месца націску ва ўскосных склонах дадзеных назоўнікаў. На гэтую асаблівасць ужывання суфіксаў -ец- (-ац-) неабходна звяртаць пільную ўвагу па той прычыне, што пры скланенні назоўнікаў жаночага роду з суфіксамі -іц- (-ыц-) падобнае чаргаванне не назіраецца: спадарожніца - спадарожніцы, мсцівіца - мсцівіцы, кар-міліца - карміліцы.

2. Аналагічнае чаргаванне ўласціва і ўскосным склонавым формам назоўнікаў мужчынскага роду з суфіксамі -ак- (-ек-) не пад націскам: сшытак - сшытка, пасынак - пасынка, каласочак - каласочка. Для суфіксаўжа -ік- (-ык-), -нік-, -чык- такое чаргаванне не характэрна: конік - коніка, столік - століка, хлопчик - хлопчыка.

3.         Пэўныя цяжкасці ўяўляе правапіс назоўнікаў мужчынскага роду з суфіксам -ень- (-ань-), паколькі ва ўскосных склонах чаргаванне суфіксальных галосных е і а з нулём гука адбываецца непаслядоўна: вусень - вусеня, прамень - праменя, але: вучань - вучня, шчэбень - шчэбню, валасень - валасня. У некаторых выпадках літаратурная норма дапускае ўжыванне форм з чаргаваннем і без чаргавання: кіпень - кіпеню і кіпню Параўнаем яшчэ прыклады: чэрвень - чэрвеня, студзень - студзеня, ліпень - ліпеня, скрыпень - скрыпеню; лежат - лежня, снежань - снежня, дурань - дурня, зазубень - зазубня, галавень - галаўня, плавень - плаўня (заал.), певень - пеўня, бівень - біўня, жнівень - жніўня, вязень - вязня.

Аналагічным чынам паводзяць сябе і назоўнікі мужчынскага роду, у якіх гукавыя элементы -ень- (-ань-) наогул не з'яўляюцца суфіксамі ці выяўляюцца толькі этымалагічна: корань - кораня, рэвень - рэвеню, камень - каменя, струмень - струменя, ячмень - ячменю; сажань - сажня, стрыжань - стрыжня, поршань - поршня, шэршань - шэршня, клубень - клубня, шчэбень -шчэбню, слівень - сліўня, узровень - узроўню, дзень - дня, авадзень - авадня, пярэдадзень - пярэдадня, поўдзень - поўдня, злыдзень - злыдня, тыдзень - тыдня, брэдзень - брэдня.

У аналагічных назоўніках жаночага роду суфіксальныя галосныя е і а пры скланенні паслядоўна захоўваюцца: ростань - ростані, прыстань - прыстані, печань - печані, чырвань - чырвані, а таксама здань - здані і інш.

4.         Правапіс суфіксаў -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-), -чин- (-шчын-) рэгламентуецца наступнымі правіламі: "На пісьме неабходна адрозніваць суфіксы з пачатковым ч (-чык-, -чыц(й), -чын-) ад суфіксаў з пачатковым шч (-шчын-, -шчыц(а), -шчын-).

1.         Суфіксы з пачатковым ч пішуцца:

а)         калі ўтваральная аснова канчаецца на пярэднеязычныя д, т, з, с, ж, ч: дакладчык, складчина, перакладчык, загадчык, летчык, пераплётчык, мінамётчык, возчык, грузчык, перапісчык, перабежчык. Калі ж перад канцавымі д або т утваральнай асновы стаіць п, м, н або й, тады замест пачатковага суфіксальнага ч пішацца шч: брыльянтшчык, рамонтшчык, флейтшчык;

б) калі ўтваральная аснова канчаецца зычнымі к або ц, прычым апошнія перад суфіксальным ч пераходзяць у ч: картатэка - картатэччык.

2. Суфіксы з пачатковым шч пішуцца ў тым выпадку, калі ўтваральная аснова канчаецца на губныя б,п,ф і в (якое чаргуецца з ў) або санорныя м, н, р, л(ь) і й: бетоншчык, зборшчык, перакупшчык, забойшчык, пайшчыца, закройшчыца, мадэльшчык, здзельшчына" (Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мінск, 1959, с. 38).

5. Пры вывучэнні правапісу прыметнікаў і прыслоўяў з ласкальным значэннем з суфіксам -аньк- неабходна звярнуць увагу на магчымы інтэрферэнцыйны ўплыў рускай мовы, у якой аналагічныя лексічныя адзінкі пішуцца з суфіксам -еньк-: харошанькі (рус. хорошенький), свежанькі (рус. свеженький), добранькі (рус. добренький).

6.  На засваенне правапісу слоў з суфіксамі -ск- і -ств- пасля асноў на т, ц, ч таксама можа ўплываць руская мова. Параўн.: агенцтва (рус. агентство), балцкі (рус. балтский), брацкі (рус. братский), брацтва (рус. братство), адвакацкі (рус. адвокатский), салдацкі (рус. солдатский), лабаранцкі (рус. лаборантский), парламенцкі (рус. парламентский), брэсцкі (рус. брестский), бейруцкі (рус. бейрутский), па-фармалісцку (рус. по-формалистски), па-інтэлігенцку (рус. по-интеллигентски) і г. д.

7.  Пры вывучэнні правілаў правапісу падвойнага цц у дзеясловах і лічэбніках таксама неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на магчымы інтэрферэнцыйны ўплыў рускай мовы, у якой аналагічныя словы пішуцца па-іншаму (беларускаму спалучэнню зычных цц адпавядаюць рускія спалучэнні зычных тс і дц):

у інфінітыве зваротных дзеясловаў: брацца (рус. браться), купацца (рус. купаться), вучыцца (рус. учиться);

у трэцяй асобе адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: купаецца (рус. купается), купаюцца (рус. купаются), вучыцца (рус. учится), вучацца (рус. учатся);

у лічэбніках адзінаццаць (рус. одиннадцать), дванаццаць (рус. двенадцать), чатырнаццаць (рус. четырнадцать), дваццаць (рус. двадцать), трыццаць (рус тридцать), адзінаццаты (рус. одиннадцатый), дваццатка (рус. двадцатка), пятнаццацігадовы (рус. пятнадцатилетний).


ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР


Каментарый. Правілы правапісу вялікай і малой літар адносяцца да ліку найбольш складаных у сучаснай беларускай арфаграфіі. Па-першае, правапіс вялікай і малой літар абумоўлены не асаблівасцямі гукавога ладу беларускай мовы, а толькі традыцыяй выкарыстання пісьмовай мовы. Таму сфармуляваныя ў главе 6 ("Правапіс вялікай і малой літар") правілы адносяцца да разраду традыцыйных. Зразумела, што напісанні паводле традыцыі звычайна вельмі цяжка паддаюцца сістэматызацыі і уніфікацыі, часта бываюць недастаткова сістэмнымі і нават непаслядоўнымі, залежаць ад спецыфікі ўжывання лексічных адзінак і г. д. Па-другое, правілы правапісу вялікай і малой літар датычацца не толькі асобных лексічных адзінак, але і вялікай колькасці неаднаслоўных найменняў, у якіх часта складана пераплятаюцца правілы напісання вялікай і малой літар першага і астатніх кампанентаў такіх неаднаслоўных назваў. Па-трэцяе, аднаслоўныя і неаднаслоўныя найменні, якіх датычацца правілы правапісу вялікай і малой літар, уяўляюць сабой вельмі рухомы і зменлівы пласт намінатыўных адзінак мовы. У практыцы сучаснага маўлення пастаянна з'яўляюцца новыя назвы, якія патрабуюць рэгламентацыі адносна напісання вялікай ці малой літары, і часта гэтая моўная праблема вырашаецца асобна ў кожным канкрэтным выпадку Нарэшце, у моўнай практыцы функцыянуюць цэлыя групы найменняў, у якіх напісанне вялікай ці малой літары дыктуецца не столькі агульнапрынятымі і нарматыўна замацаванымі правіламі, колькі прагматычнымі аспектамі самога маўленчага акта, патрабаваннямі дыпламатычнага этыкету і палітычнай карэктнасці.

Відавочна, што фармулёўка правіл правапісу вялікай і малой літар у беларускай мове з'яўляецца складанай справай, а самі правілы часта маюць не універсальны, а толькі рэкамендацыйны характар. Пры іх падрыхтоўцы распрацоўшчыкі імкнуліся таксама, каб гэтыя правілы мінімальна адрозніваліся ад адпаведных правіл правапісу вялікай і малой літар у рускай мове, што апраўдана сучаснай моўнай сітуацыяй і практычнымі патрэбамі школьнага навучання.

Усё адзначанае робіць актуальным падрыхтоўку адпаведных нарматыўных слоўнікаў, якія павінны забяспечыць правільнае выкарыстанне вялікай і малой літар у пісьмовых тэкстах самых розных жанраў. Звяртанне да такіх слоўнікаў абавязковае пры вывучэнні як саміх правіл правапісу, так і пры стварэнні пісьмовых тэкстаў.


§ 24. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар

1.         З вялікай літары пішуцца: першае слова ў сказе: Былі пагодныя дні. З сонцам ад рання да вечара, з сінім небам (I. Мележ). Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? (Я. Колас). Усю дарогу праз лес мяне суправаджала нябачная птушка тоненькім жалобным плачам. Што яна страціла? Па чым плакала? (I. Шамякін). Найсмачнейшыя цяпер брусніцы - як вінныя яблыкі... Яны на пасецы растуць шышкамі. Як бабок на балоце (I. Пташнікаў);

першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй (П. Броўка). А-я-яй! Хто ж бы гэта мог падумаць! Гэтакі, здаецца, чалавек!.. (К. Крапіва);

першае слова ва ўстаўных сказах-рэмарках, якія падаюцца ў дужках у пачатку тэксту і пасля кропкі, клічніка, пытальніка і шматкроп'я ў канцы сказа: Гарлахвацкі. Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.) (К. Крапіва). Я размяк. (Душа ў паэта чулая.) (П. Панчанка). Сымон. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі.) Ну! Чуеш ці не? (Я. Купала). Сымон. А хто будаваў гэтай вось сякерай? (Трасе сякерай.) (Я. Купала). Данілка. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла... (Глянуўшы на матку, не дагаворвае.) (Я. Купала).

2.            Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах:

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве,

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

(У. Караткевіч).

3.            З вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп'я: у пачатку простай мовы: Ён падумаў: "Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, - і дадаў: - Дурні яны!" (Я. Колас);

у пачатку цытаты, якая з'яўляецца самастойным сказам: П. Глебка з поўнай падставай пісаў: "Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў" (ЛіМ);

у сцвярджальнай частцы пастановы, рэзалюцыі, пратакола, акта і іншага рашэння.

Напрыклад:

Пастанавілі:

Зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці прафкама (з пратакола прафсаюзнага сходу).

3 арыгіналам згодна:

Сакратар выканкама (подпіс) (з копіі дакумента).

4.            Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары: Якуб Колас справядліва ўказваў, што "родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет" (ЛіМ). Паводле глыбокага пераканання Дубоўкі, моўныя скарбы - у народзе, "настаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае" (Беларуская мова. Энцыклапедыя).

5.            Пішуцца з малой літары:

першае слова пасля шматкроп'я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае прыпыненне ў маўленні: Зямля... зямля... туды, туды, брат, будуй яе... ты дай ёй выгляд... (Я. Колас). Туляга. Толькі я хацеў запытацца ў вас, ці не будзе гэта. .. подласцю? (К. Крапіва). А што вы скажаце на крытыка, Іван Ант... выбачайце, Мацвеевіч? (З. Бядуля);

першае слова ў сярэдзіне сказа пасля шматкроп'я, якое абазначае, што частка гэтага сказа апушчана: З невялікай і чыстай крыніцы лірычнага пачуцця... пачынаецца раман-паэма аб жыцці беларускага простага люду (А. Адамовіч);

першае слова пасля клічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне сказа: І кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык: што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць! - бо я мужык! (Я. Купала);

першае слова ў словах аўтара, якія ідуць пасля простай мовы з клічнікам, пытальнікам або шматкроп'ем: "Надзя! Надзейка!.." - кліча жалейка (П. Броўка). - У школу я больш не пайду!.. - Як гэта - не пайду? А куды ты пойдзеш? - абурыўся Сяргей (I. Шамякін);

першае слова ў рэмарках да слоў дзейнай асобы, калі рэмарцы не папярэднічаюць кропка, клічнік, пытальнік ці шматкроп'е: Гарлахвацкі. А можа, і праўда бландзінка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландзінілася, а я і не заўважыў (К. Крапіва).


Каментарый. Сфармуляваныя ў гэтым параграфе правілы датычацца напісання вялікай літары ў пачатку сказа і іншых фрагментаў пісьмовага тэксту. Яны не залежаць ад лексіка-граматычных і тэматычных разрадаў лексікі беларускай мовы і з'яўляюцца фактычна універсальнымі.

У дадзеным выпадку важна цвёрда ўсвядоміць, што пасля знакаў прыпынку ў канцы сказа (кропкі, пытальніка, клічніка і шматкроп'я) незалежна ад часцінамоўнай прыналежнасці слова (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, прыслоўе, прыназоўнік, часціца, выклічнік і г. д.), а таксама лексіка-граматычнага разраду назоўніка (агульны ці асабовы) заўсёды без выключения пішацца вялікая літара. Вялікая літара пішацца і ў абсалютным пачатку тэксту незалежна ад таго, які гэта тэкст: асобны сказ ці абзац, загаловак тэксту, шыльда і інш. Напрыклад: Халодным восеньскім днём вялікі лось выйшаў на ўскраек лесу каля вёскі. Праспект Незалежнасці. Вул. Замкавая. Магазін жаночага адзення. Рэстаран "Журавінка". Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" і г. д.

Ёсць пэўныя асаблівасці ўжывання вялікай і малой літар у паэтычных і драматургічных тэкстах, а таксама спецыяльных тэкстах, якія дакладна вызначаны ў § 24.


§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

1. З вялікай літары пішуцца:

імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, а таксама дадатковыя азначэнні пры гэтых назвах: Іван, Янка, Ясь, Яська, Ваня; Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала), Алаіза Пашкевіч (Цётка), Сымон Якаўлевіч Баранаў (Сымон Баранавых); Алесь Булавешка, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Казімір Чацвёрты Ягелончык, Іаан Багаслоў, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі; Віктор Гюго, Джэк Лондан, Вольфганг Амадэй Моцарт; Дон Кіхот, Дон Жуан, Нестар Летапісец;

кожнае імя ў састаўных імёнах і прозвішчах, калі яны пішуцца асобна або праз злучок: Эрых Марыя Рэмарк, Іаган Себасцьян Бах, Джон Ноэль, Ханс Крысціян Андэрсен, Джавані Джакома Казанова, Жак Іў Кусто; Марыя-Луіза-Жазэфіна, Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, Марыя Складоўская-Кюры;

прозвішчы, а таксама імёны ў множным ліку, калі яны выступаюць як назва роду, групы асоб ці ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы: Міцкевічы, браты Гарэцкія, маёнтак Тышкевічаў, род Радзівілаў, абодва Жукі, бязродныя Іваны; Гагарыны, Заслонавы;

часткі састаўных асабовых імён кітайцаў, карэйцаў, в'етнамцаў, бірманцаў, інданезійцаў, тайландцаў, цэйлонцаў, японцаў: Ань Лушань, Ван Янмінь, Сунь Ятсен, Тао Юаньмінь, Цзян Гуанцы (Кітай); Ан Чхан Хо, Чхве Чхі Вон, Пак Ін Но (Карэя); Нгуен Фук Ань, Нгуен Чай (В'етнам); Пі Маў Нін, Такін Кода Хмайн (Бірма); Сутан Такдыр Алішахбана, Прамудзья Ананта Тур, Утуі Тутанг Сантані (Інданезія); Кулаб Сайпрадыт, П'я Тасін (Тайланд); Карахара Карахіта (Японія);

пачатковыя часткі Ібн, Бен, Шах-, Мак-, Сан-, Сант-, Сен-, Сент-, Тэр- у іншамоўных асабовых імёнах, якія пішуцца асобна, разам або далучаюцца да іх праз злучок, а таксама пачатковыя О', Д', якія пішуцца праз апостраф: Ібн Сіна, Бен Алі, Шах-Джахак, Мак-Доўэл, Мак-Кінлі, Сан-Мартын, Сант-


Эліё, Сен-Жуст, Сент-Эцьен, Тэр-Петрасян, О'Генры, Д'Аламбер, Д'Артаньян;

клічкі жывёл, птушак і іншых істот: конь Баранок, карова Красуля, сабака Рэкс, кот Кузя, курыца Рабка, папугай Гоша;

прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых імён і клічак жывёл, мянушак пры дапамозе суфіксаў -ое-, -оў (-ав-, -аў), -ёв-, -ёў (-ее-, -еў), -ын-, -ін-: Кузьмоў сусед, Скарынавы выданні, Багдановічаў верш, Міхасёвы прыгоды, Васілёў голас, Зосьчыны бацькі, Рагуліна малако;

адносныя прыметнікі, утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў: Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы), Нобелеўская прэмія, Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Якуба Коласа), Гарэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму), Варфаламееўская ноч (гістарычная падзея ў Парыжы ў ноч святога Варфаламея), Маркаўскія рады (тэрміналагічная назва ў матэматыцы).

2. З малой літары пішуцца:

агульныя назвы людзей, прадметаў, рэчываў і хімічных элементаў, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геаграфічных назваў: донжуан (быў донжуанам), донкіхот (такі донкіхот), эскулап; бефстроганаў, браўнінг, дызель, кацюша, маўзер, маргарытка, наган, такай, форд, фрэнч, шавіёт; морфій, амерыцый, палоній, уран, фермій; ампер, вольт, джоўль, ом, рэнтген, фарада;

асабовыя назвы (прозвішчы, імёны і інш.) у форме множнага ліку, калі іх ужыванне выяўляе пагардлівыя, зневажальныя адносіны: гарлахвацкія, заблоцкія, кручковы, пісулькіны, тулягі;

назвы чалавека, утвораныя ад асабовых імён, якія ўказваюць на яго прыналежнасць або прыхільнасць да каго-, чаго-небудзь: гегельянец, купалавец, магаметанін, махновец, талстовец;

прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў з назоўнікамі (фразеалагізмаў) або ў складзе састаўных агульных назваў са значэннем адпаведнай адноснай прыкметы: эзопаўская (эзопава) мова, пірава перамога, ахілесава пята, танталавы мукі, шамякаў суд, бальзакаўскі ўзрост, броўнаўскі рух, гегелеўская дыялектыка, купалаўскі верш, напалеонаўскія планы, дэголеўская Францыя, рэнтгенаўскі здымак, сідарава каза;

часткі ван, да, дзі, дзю, дон (донна), дэ, дэр, ла, ле, фон, эль і некаторыя іншыя ў іншамоўных асабовых назвах: Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, Кола дзі Рыенца, дзю Гар, дон Фердынанд, Лопэ дэ Вега, ле Карбюзье, Ота фон Шанхаўзен; але ў асабовых назвах літаратурных герояў (Дон Кіхот, Дон Хуан), а таксама ў некаторых выпадках у прозвішчах і імёнах пішуцца з вялікай літары: Дзі Віторыё, Дэ Лонг, Ван Гог, Эль Грэка, Ла Баэсі;

часткі ага, ад, ал, ас, ар, аш, бей, бек, задэ, аглы, уль, зуль, кызы, аль, паша, хан, шах, эд, эль і некаторыя іншыя ў іншамоўных асабовых назвах, якія падаюцца звычайна пасля назвы або перад ёй і пішуцца праз злучок: Ібрагім-ага, Амар аш-Шарыф, Ібрагім-бей, Амад-задэ, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Мамед-аглы, Сейф уль-Іслам, Зульфія-кызы, Амад эд-Дзін, Седах зуль-Факар, Сулейман-паша, Махамед эль-Куні і інш.


Каментарыі: 1. Правапіс вялікай літары ў асабовых назвах (імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах, мянушках і г. д.) таксама носіць фактычна універсальны характар і не мае выключэнняў. Цяжкасці пры напісанні могуць узнікаць толькі ў некаторых трупах складаных імён іншамоўнага паходжання. Так, трэба запомніць часткі імён, што пішуцца з вялікай літары (Ібн, Бен, Шах-, Мак-, Сан-, Сант-, Сен-, Сент-, Тэр-), і часткі імён, што пішуцца з малой літары [ван, да, дзі, дзю, дон (донна), дэ, дэр, ла, ле, фон, эль]. Большасць частак імён, што пішуцца з малой літары, звычайна ўжываюцца ўнутры састаўнога асабовага наймення (Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, Кола дзі Рыенца, Лопэ дэ Вега) і толькі зрэдку выступаюць як першыя часткі (дзю Тар, дон Фердинанд, ле Карбюзье, а таксама ван Бетховен, да Вінчы, дзі Рыенца, дэ Вега). У апошнім выпадку неабходна адрозніваць ужыванне такіх імён у пачатку і ў сярэдзіне сказа. Напрыклад: Да Вінчы з'яўляецца выдатным прадстаўніком эпохі Адраджэння. Сярод найбольш вядомых прадстаўнікоў эпохі Адраджэння да Вінчы займае асобае месца. Дзю Тар належыць да найлепшых прадстаўнікоў французскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. У французскай літаратуры XX стагоддзя творы дзю Тара вызначаюцца рэалістычнасцю адлюстравання падзей. Тое ж самае адносіцца і да частак імён, якія пішуцца з малой літары праз злучок і могуць знаходзіцца як у пачатку, так і ў канцы слова (аш, эд, бек, задэ, аглы, уль, зуль, кызы і інш.): Ібрагім-ага, Амар аш-Шарыф, Ібрагім-бей, Амад-задэ, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Мамед-аглы, Седах зуль-Факар, Сулей-ман-паша, Махамед эль-Куні і інш.

2. Пэўныя цяжкасці можа выклікаць правапіс прыналежных і адносных прыметнікаў, утвораных ад асабовых імён, прозвішчаў і мянушак. Па-першае, у дадзеным выпадку неабходна выразна адрозніваць прыналежныя (Коласавы афарызмы) і адносныя (купалаўскі верш) прыметнікі, а таксама выкарыстанне такіх адносных прыметнікаў у складзе састаўных уласных назваў [Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы), Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Якуба Коласа), Гарэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму)] і ўстойлівых словазлучэнняў (бальзакаўскі ўзрост, напалеонаўскія планы).

3. Трэба дакладна засвоіць напісанне малой літары ў агульных назвах людзей, прадметаў, рэчываў і хімічных элементаў, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геаграфічных назваў (гл. пункт 2 параграфа). Гэта вельмі важна ў сферы навуковай тэрміналогіі, паколькі ў сучаснай пісьмовай практыцы часам назіраецца тэндэнцыя да напісання, напрыклад, падобных адзінак вымярэння з вялікай літары, што з'яўляецца арфаграфічнай памылкай.


Вяртаючыся да надрукаванага

Шаноўныя сябры! Вось ужо цэлы год на старонках часопіса "Роднае слова" друкуюцца матэрыялы па новай рэдакцыі правіл беларускага правапісу, у якіх даюцца тлумачэнні асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", што ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г. На думку рэдакцыі часопіса і аўтараў каментарыяў, карысць гэтых матэрыялаў відавочная. Па-першае, чытачы часопіса, у першую чаргу настаўнікі беларускай мовы і вучні, атрымалі магчымасць больш дэталёва азнаёміцца з характарам і сутнасцю змен у сучасным беларускім правапісе. Па-другое, абмеркаванне надрукаваных матэрыялаў дазволіла ўдакладніць і некаторыя складаныя моманты, звязаныя з напісаннем паводле новага правапісу асобных слоў, напрыклад лічэбнікаў семдзесят і восемдзесят (гл.: Роднае слова, № 2, с. 90; № 6, с. 69).

Тое ж самае датычыць і рэкамендацый адносна ўжывання дзеясловаў з -ава-/-ява- і -ірава-/-ырава-, на выкарыстанне якіх у маўленні вельмі моцна ўплывае існуючая лексікаграфічная традыцыя (напрыклад, нарматыўны "Слоўнік беларускай мовы", Мінск, 1987). Вяртаючыся да надрукаваных у № 10 часопіса на с. 57 - 59 каментарыяў, удакладняем, што ў адпаведнасці з п. 1 параграфа 23 "Правіл..." толькі з -ава- неабходна ўжываць словы ангажаваць, бальзамаваць, дыскутаваць, дэградаваць, нармаваць, перафразаваць, прагназаваць, прафіляваць, фармуляваць. У адпаведнасці з п. 2 параграфа 23 паралельна могуць ужывацца дзве формы: базіраваць - базаваць, курсіраваць - курсаваць. У адпаведнасці з п. 2 параграфа 22 рэкамендуецца пісаць суарандатар.

Друкаванне каментарыяў да новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" будзе працягнута і ў 2010 г. Аўтары з удзячнасцю прымуць усе заўвагі і прапановы, якія будуць садзейнічаць аднастайнаму і несупярэчліваму выкарыстанню Закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ў пісьмовай практыцы.


§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў

1. З вялікай літары пішуцца:

найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф, Алах, Яхве, Шыва, Вішну; Госпад (Гасподзь), Усявышні, Уладыка Нябесны, Усемагутны Бог, Святая Тройца, Бог Айцец, Бог Сын, Божы (Боскі) Сын, Бог Дух Святы, Святы Дух, Прасвятая Тройца, Божая (Боская) Маці, Прачыстая Уладычыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная, Месія;

прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць;

асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, святых і інш.): Ісус Хрыстос, Буда, Брахма; Іаан Хрысціцель, Святы Павел;

імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Фурыя, Дажбог, Жыжаль, Пярун, Цмок, але як агульныя назвы: пярун - удар грому, іуда (юда) - здраднік, цмок - змей, тытан - волат, фурыя - злосная істота;

уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Папялушка, Чырвоная Шапачка, Калабок, Снягурка, Дзед Мароз, Баба Яга, Пегас, Буцэфал, Атлант, але як агульныя назвы: дзед-мароз - ёлачнае ўпрыгожанне, баба-яга - агідная старая, буцэфал - стары конь, атлант - у архітэктуры;

агульныя назвы істот, а таксама з'яў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Мядзведзь, Воўк, Ліса (Ліска), Заяц (Зайка), Асёл, Каза-дзераза, Коцік-варкоцік, Варона, Сарока-белабока, Воран, Певень, Бусел-клекатун, Карась-лежабок, Сонца, Праўда, Крыўда і інш.

2. З малой літары пішуцца:

слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог яго ведае, божа (божачка) ты мой, божа збаў, дай божа, крый бог (божа), не давядзі бог (божа, госпадзі), ратуй божа, дзякаваць (дзякуй) богу (табе, госпадзі), бог з табой (з ім, з вамі), алах з ім;

слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвай або з назоўнікам з агульным значэннем у родным склоне: старажытны славянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог, Сварог - бог неба;

агульныя назвы ўяўных істот: архангел, анёл, херувім, фея, муза, дамавік, лясун, русалка, гном, троль, здань, хохлік і інш.

Каментарый. Параграф "Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў" уведзены ў правілы ўпершыню. Гэта зроблена з мэтай упарадкавання правапісу вялікай і малой літар у названай групе найменняў. Неабходнасць і мэтазгоднасць такога параграфа прадыктавана перш за ўсё зменамі ў сучаснай пісьмовай практыцы, дзе ў апошнія два дзесяцігоддзі шырока распаўсюдзілася напісанне вялікай літары ў словах Бог, Гасподзь, Усявышні, Царыца Нябесная і г. д. Таму нарматыўнае замацаванне такіх напісанняў цалкам заканамернае і апраўданае. Яно будзе садзейнічаць павышэнню аднастайнасці перадачы падобных напісанняў у сучаснай пісьмовай практыцы, а таксама паслужыць сведчаннем павагі да гэтай актуальнай для беларускага грамадства сферы духоўнага жыцця. Гэтым правілам рэгламентуецца правапіс вялікай і малой літар у назвах, звязаных з іншымі рэлігіямі, што складае асаблівую цяжкасць для карыстальнікаў беларускай мовы.

У § 26 таксама ўсталёўваецца напісанне вялікай і малой літар у найменнях легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў; уласных назвах уяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў; агульных назвах істот, а таксама з'яў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.).

Пры вывучэнні гэтага правіла неабходна звярнуць увагу на наступныя моманты.

1. З вялікай літары пішуцца не толькіўсе найменні найвышэйшых бостваў ва ўсіх рэлігійных культах (Яхве, Шыва, Вішну, Гасподзь), але і ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя найменні (Бог Дух Святы, Прасвятая Троіца, Прачыстая Уладычыца Нябесная).

2.  Неабходна адрозніваць напісанне вялікай літары ў імёнах легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў (Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Пярун, Цмок) і малой літары ў адпаведных агульных назвах (пярун - удар грому, іуда / юда - здраднік, цмок - змей, тытан - волат, фурыя - злосная істота).

3. Таксама адрозніваецца напісанне вялікай літары ва ўласных назвах уяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў (Дзед Мароз, Баба Яга, Буцэфал, Атлант) і малой літары ў аналагічных словах, калі яны ўжываюцца як агульныя назвы (дзед-мароз - ёлачнае ўпрыгожанне, баба-яга - агідная старая, буцэфал - стары конь, атлант - у архітэктуры).

4.  Пэўныя цяжкасці можа выклікаць напісанне малой літары ў назоўніках, якія з'яўляюцца агульнымі назвамі жывых істот і разнастайных з'яў і прадметаў (заяц, ліса, воўк, мядзведзь, дрэва, сонца, праўда), і вялікай літары, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (Заяц, Ліса, Воўк, Мядзведзь, Дрэва, Сонца, Праўда). Напрыклад: Праз дарогу перабег шэры заяц; Толькі ў вельмі рэдкіх выпадках воўк можа напасці на чалавека; але: Прыйшоў аднойчы Заяц да Мядзведзя і кожа: "Хадзем са мной на агарод капусту секчы". Тое ж самае датычыцца і пераносных вобразных назваў жывых істот: Рыжая (пра лісу), Касалапы (пра мядзведзя) і інш.

5.  Трэба цвёрда засвоіць, што з малой літары пішацца слова бог ва ўстойлівых выразах, не звязаных са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці: бог яго ведае, бог з табой (з ім, з вамі).

Таксама з малой літары пішацца слова бог, калі яно ўжываецца ў спалучэнні з асабовай назвай: славянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог. З малой літары пішацца слова бог у формах множнага ліку, а таксама ў значэнні аднаго з мноства багоў або ў пераносным: багі Парнаса, пантэон багоў, бог вайны.

6.  Агульныя назвы апостал, прарок, мучанік і іншыя перад асабовымі імёнамі пішуцца з малой літары: апостал Павел, прарок Ілья. Калі гэтыя словы стаяць пасля асабовых імёнаў, то яны могуць пісацца праз злучок (Ілья-прарок).

7.Новымі правіламі ўстанаўліваецца напісанне вялікай літары ў словах, якія абазначаюць найважнейшыя для хрысціянскай традыцыі паняцці і ўжываюцца ў значэнні ўласных імёнаў: Слова (Спачатку было Слова), Крыж Гасподні, Страшны Суд, Святы Дух; але: святым духам – невядома чым, нічым (жыць, існаваць).

8. З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя ад слоў Бог, Госпад (Гасподзь): Гасподняя воля, Боская міласць, але: божая кароўка.


§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах

1. 3 вялікай літары пішуцца:

уласныя назвы прыродных геаграфічных аб'ектаў: кантынентаў, гор, рэк, азёраў, лясоў, балот і інш.: Еўразія, Антарктыда, Аўстралія; Альпы, Кардыльеры; Монблан, Арарат; Везувій, Фудзіяма; Дняпро (Днепр), Нёман, Прыпяць; Вікторыя, Ківач; Нарач, Свіцязь; Гібралтар, Босфор; Тайвань, Готланд, Сахалін; Таймыр; Сахара, Гобі; Акіянія, Адрыятыка; Палессе, Панямонне, Задняпроўе; Струціна, Бель; Вялле, Ельня, Налібокі; Кручок, Альховец;

уласныя назвы краін, іх аб'яднанняў і частак, паселішчаў і іх частак, урочышчаў: Беларусь, Кітай; Бенілюкс, Антанта; Запарожжа, Сібір; Міншчына, Лепельшчына, Случчына, Навагрудчына; Мінск, Токіа, Мазыр, Орша; Вязынка, Мікалаеўшчына, Слабада; Вал, Падол, Зарэчча, Цэнтр; Усход, Вяснянка, Зялёны Луг; Ляды, Паддуб'е; Цагельня, Царковішча, Кальварыя; Ніўкі, Камяніца;

уласныя назвы астранамічных аб'ектаў: Андрамеда; Стажары, Валапас; Сонца, Вега; Зямля, Юпітэр; Месяц, Фобас;

назвы напрамкаў свету ў пераносным значэнні назваў адпаведнай групы краін або тэрыторыі: Захад (краіны заходняй часткі Еўропы разам з ЗША), Усход (азіяцкія краіны), народы Поўначы;

пачатковая службовая частка ў іншамоўных уласных геаграфічных назвах, якая пішацца з імі праз злучок: Дан-Лэры (горад), Дэ-Кастры (горад), Ла-Пампа (правінцыя), Ла-Манш (праліў), Лос-Анджэлес (горад);

іншамоўныя родавыя агульныя назвы ў складаных уласных геаграфічных назвах: Рыа-Грандэ

(рыа - рака), Лоб-Нор (нор - возера), Ісык-Куль (куль - возера), Пуэрта-Рыка (пуэрта - порт);

часткі складаных уласных геаграфічных назваў, што пішуцца праз злучок (назоўнікі, прыметнікі): Аўстра-Венгрыя, Эльзас-Латарынгія, Давыд-Гарадок, Брэст-Літоўскі, Буда-Кашалёва, Мінск-Мазавецкі, Картуз-Бяроза;

першае слова ў састаўных уласных геаграфічных і астранамічных назвах: Атлантычны акіян, Ціхі акіян, Паўночны полюс, Балтыйскае мора, Мінскае мора, Берынгаў праліў, Белае возера, Асіповіцкае вадасховішча, Лысая гара, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Палярная зорка;

усе часткі складанага прыметніка ў састаўных уласных назвах, калі такія часткі пішуцца праз злучок: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Мінска-Маладзечанскае ўзвышша, Дняпроўска-Бугскі канал, Паўночна-Заходні край;

усе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб'яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Расійская Федэрацыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Арабская Рэспубліка Егіпет, Кітайская Народная Рэспубліка, Дзяржава Кувейт, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае;

усе знамянальныя словы ў вобразных састаўных уласных геаграфічных і астранамічных назвах, калі гэтыя уласныя назвы ўжываюцца без агульнай родавай назвы: Стары Свет (краіны Еўропы і Азіі), Блізкі Усход, Чорная Афрыка, Крайняя Поўнач, Старыя Дарогі (горад), Зямля Каралевы Мод, Дзікі Захад (у ЗША); у назоўным і родным склонах у спалучэнні з агульнай родавай назвай: туманнасць Конская Галава, бухта Залаты Рог, астравы Паўночная Зямля, праліў Матачкін Шар; мыс Добрай Надзеі, астравы Каралевы Шарлоты, заліў Святога Лаўрэнція.

2. З малой літары пішуцца:

агульныя родавыя назвы геаграфічных, астранамічных і іншых падобных аб'ектаў у складзе ўласных назваў: Афрыканскі кантынент, Атлантычны акіян, Уральскія горы, гара Казбек, рака Вілія, возера Свіцязь, пустыня Сахара, Белавежская пушча, зорка Венера, Лагойскі тракт, вуліца Касманаўтаў, проспект Незалежнасці, плошча Перамогі, Князь-возера, Сапун-гара;

службовыя часткі ў складзе састаўных уласных геаграфічных найменняў: Франкфурт-на-Майне, Рыа-дэ-Жанэйра, Па-дэ-Кале, Булонь-сэр-Мэр, Сьера-дэ-лас-Мінас, Дар-эс-Салам, Салам-і-Гомес.


Каментарый. У цэлым правілы правапісу вялікай і малой літар у геаграфічных і астранамічных назвах засталіся без змен. Разам з тым, вывучаючы іх, неабходна засяродзіць увагу на некаторых момантах, якія могуць выклікаць пэўныя цяжкасці.

1. Згодна з правілам, што "ўсе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб'яднанняў" пішуцца з вялікай літары, будзе пісацца Вялікае Княства Літоўскае (поўная назва: Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае). Раней слова княства ў прыведзенай назве пісалася з малой літары.

2.  Варта звярнуць увагу на правапіс вялікай літары ў афіцыйных назвах дзяржаў і дзяржаўных аб'яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Расійская Федэрацыя.

3.  Асаблівая ўвага павінна быць звернута на правапіс вялікай літары:

а)         у пачатковых службовых частках у складзе іншамоўных уласных геаграфічных назваў, якія пішуцца праз злучок: Ла-Пампа (правінцыя), Ла-Манш (праліў), Лос-Анджэлес (горад);

б)        у іншамоўных родавых агульных назвах у складаных геаграфічных назвах: Рыа-Грандэ (рыа - рака), Лоб-Нор (нор - возера), Ісык-Куль (куль - возера), Пуэрта-Рыка (пуэрта - порт).

Параўнаем правапіс аналагічных частак у некаторых іншамоўных асабовых назвах: Людвіг ван Бетховен, Леанарда да Вінчы, Кола дзі Рыенца, дзю Тар, дон Фердынанд, Лопэ дэ Вега, ле Корбюзье; Ібрагім-ага, Амар аш-Шарыф, Ібрагім-бей, Амад-задэ, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Мамед-аглы, Сейф уль-Іслам, Зульфія-кызы, Амад эд-Дзін, Седах зуль-Факар, Сулейман-паша, Махамед эль-Куні і інш.

4.  Важна цвёрда засвоіць, што з вялікай літары пішуцца абедзве часткі складаных геаграфічных назваў, якія пішуцца праз злучок: Аўстра-Венгрыя, Эльзас-Латарынгія, Давыд-Гарадок, Брэст-Літоўскі, Буда-Кашалёва і інш. Аналагічна з вялікай літары пішуцца абедзве часткі складаных прыметнікаў у складзе састаўных геаграфічных назваў: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Мінска-Маладзечанскае ўзвышша, Дняпроўска-Бугскі канал.

5.  У адпаведнасці з новымі правіламі з вялікай літары пішуцца назвы частак дзяржаў і кантынентаў, якія маюць тэрміналагічны характар: Усходняя (Заходняя) Беларусь, Правабярэжная Украіна, Паўночная Італія, Сярэдняя Азія, Цэнтральная Амерыка.

У адпаведнасці са сфармуляванымі ў гэтым параграфе правіламі, з вялікай літары пішуцца вобразныя геаграфічныя назвы: Белакаменная (пра Маскву). У састаўных вобразных геаграфічных назвах з вялікай літары пішуцца першыя словы: Краіна белых буслоў, Краіна блакітных азёраў (пра Беларусь), Паднябесная імперыя (пра Кітай), Краіна ўзыходзячага сонца (пра Японію), Вечны горад (пра Рым), Краіна цюльпанаў (пра Галандыю).


§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый

1. З вялікай літары пішуцца:

усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны Кангрэс (у Злучаных Штатах Амерыкі), Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў; але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (Белтэлерадыёкампанія), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Мінскі абласны (гарадскі, раённы) выканаўчы камітэт, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Новалукомская дзяржаўная раённая электрастанцыя, Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз), Сусветны паштовы саюз, Міжнародны алімпійскі камітэт, Міжнародная авіяцыйная федэрацыя;

простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Таварыства Чырвонага Крыжа, Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА);

слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў; але: сельсавет;

словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўстановы: Дом культуры, Дом народнай творчасці, Палац спорту, Палац мастацтваў; але: Зімовы палац, дом адпачынку.

2. З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, савет па абароне дысертацый, калегія Міністэрства культуры, кафедра беларускай мовы; але: Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аддзяленне аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Каментарыі. 1. Правілы правапісу вялікай і малой літар у назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (устаноў, таварыстваў, партый) адносяцца да найбольш складаных. Гэта звязана з неабходнасцю адрознення найменняў вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін, а таксама найменняў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый. У першым выпадку з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў складзе найменняў (Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь), у другім - толькі першае слова ў складзе састаўных найменняў [Мінскі абласны (гарадскі, раённы) выканаўчы камітэт, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча]. Акрамя таго, трэба адначасова ўлічваць, што ў склад такіх састаўных найменняў могуць уключацца іншыя ўласныя назвы, якія таксама пішуцца з вялікай літары: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (слова Беларусь з’яўляецца ўласнай назвай у складзе састаўнога наймення і таму таксама пішацца з вялікай літары), Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь (найменне Рэспубліка Беларусь з’яўляецца афіцыйнай уласнай назвай у складзе іншага састаўнога наймення і таму пішацца з вялікай літары), Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (уласная назва Савет Еўропы ў складзе іншай састаўной назвы пішацца з вялікай літары).

З гэтага агульнага правіла ёсць выключэнні, якія абумоўлены пісьмовай традыцыяй і іншымі момантамі, такімі, як, напрыклад, фіксацыя асобных найменняў у дзяржаўных дакументах: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [напісанне слоў сход (сходу) і прадстаўнікоў з малой літары абумоўлена менавіта такім іх напісаннем у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь].

2. Традыцыйна з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў назвах некаторых міжнародных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Савет Бяспекі ААН, Таварыства Чырвонага Крыжа.

3. З вялікай літары пішуцца ўсе словы, акрамя родавай назвы, у найменнях замежных інфармацыйных агенцтваў: агенцтва Франс Прэс, агенцтва Прэс Інтэрнэйшнл.

4.  Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на словы музей, дом і палац, у якіх напісанне вялікай ці малой літары залежыць ад месца гэтых слоў у складзе састаўных найменняў: Музей народнай творчасці, Дом культуры, Дом народнай творчасці, Палац спорту, Палац мастацтваў; але: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Зімовы палац.

5.  У адпаведнасці з гэтым параграфам з вялікай літары пішацца першае слова ў назвах вышэйшых органаў царкоўнай улады, напрыклад: Усяленскі сабор, Свяшчэнны сінод (у аднаслоўным найменні - Сабор, Сінод).

6.  У назвах храмаў, манастыроў, ікон з вялікай літары пішуцца ўсе словы, акрамя родавых найменняў (царква, касцёл, храм, сабор, лаўра, семінарыя, ікона), напрыклад: храм Усіх Святых, касцёл Святых Сымона і Алены.

7.  Так, як і ў рускай мове, з вялікай літары пішуцца абедзве часткі слова ў назвах устаноў, арганізацый, якія пачынаюцца з геаграфічных азначэнняў з першымі кампанентамі Паўночна-, Паўднёва-, Усходне-, Заходне-, Цэнтральна-, а таксама з прыметнікаў, што ўтвораны ад складаных геаграфічных назваў, у якіх абедзве часткі пішуцца з вялікай літары: Заходне-Сібірскі металургічны камбінат, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Нью-Ёркскі філарманічны аркестр.

8. З малой літары пішуцца назвы органаў улады, устаноў і г. д., калі яны ўжываюцца ў множным ліку: галіновыя міністэрствы Беларусі і Расіі, камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях

З вялікай літары пішуцца:

словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кароль Іарданіі, Каралева Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступление старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларуси Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна;

у розных афіцыйных пасланнях, лістах займеннік Вы як форма ветлівага звароту да адной асобы;

у высокім стылістычным ужыванні такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Маці, Настаўнік, Майстар і інш.;

словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.

Каментарыі. 1. Згодна з гэтым правілам рэгламентуецца напісанне вялікай і малой літар у назвах вышэйшых дзяржаўных пасад і тытулаў. Складанасць у дадзеным выпадку можа ствараць размежаванне афіцыйнага і неафіцыйнага ўжывання гэтых назваў.

2. З малой літары пішуцца наступныя назвы пасад, званняў і тытулаў: заслужаны дзеяч, лаўрэат, пасол, аташэ, дырэктар, генеральны дырэктар, акадэмік, член-карэспандэнт, доктар (кандыдат) навук, прафесар (дацэнт), генерал (генерал-маёр), загадчык аддзела і інш.

3. Упершыню правілам рэгламентуецца напісанне назваў асоб па вышэйшых рэлігійных пасадах: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафіцыйных тэкстах найменні гэтых асоб (звычайна няпоўныя) пішуцца з малой літары, напрыклад: бласлаўленне патрыярха Кірыла, приём у патрыярха, рэзідэнцыя папы (ці папы рымскага). Найменні іншых царкоўных званняў і пасад таксама пішуцца з малой літары, напрыклад: архіепіскап, кардынал, архімандрыт, архірэй, епіскап, ігумен, дыякан.


§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў

З вялікай літары пішуцца:

усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Курган Бессмяротнасці, Востраў Слёз, Помнік Перамогі;

усе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і ступень): медаль "Залатая Зорка" Героя Савецкага Саюза, медаль "Залатая Зорка" Героя Сацыялістычнай Працы, ордэн Айчыны I (II, III) ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны, ордэн Ганаровага Легіёна (Францыя), Георгіеўскі Крыж; але: ордэн Дружбы народаў;

першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Нобелеўская прэмія, Кубак свету, Кубак федэрацыі, Каралеўскі кубак.

Каментарыі. Правілы правапісу вялікай літары ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў засталіся ў цэлым традыцыйнымі. Толькі ў якасці прыкладаў у параграфе прыведзены асноўныя сучасныя назвы беларускіх дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій (Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы), беларускіх дзяржаўных сімвалаў, прэмій, грамат, прызоў і інш. (Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь), а таксама назвы ордэнаў і медалёў (ордэн Францыска Скарыны).

З вялікай літары пішуцца ўсе словы ў такіх назвах мемарыяльных збудаванняў, як Магіла Невядомага Салдата, Курган Бессмяротнасці, Курган Славы.

З вялікай літары рэкамендуецца пісаць: Кніга Памяці, Вялікая Кітайская сцяна; (першае слова) Эйфелева вежа, Траецкае прадмесце, Вечны агонь і інш.


§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў,
іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў

  1. З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам Маці", Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Літоўская метрыка; але: распараджэнне (пратакол даручэнняў) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сімфонія Бетховена, Венера Мілоская, Янтарны пакой, Алмазны фонд, Біблія, Стары Запавет, Каран, Талмуд.

2.         З малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка, ампір, мадэрн.

Каментарыі. Агульныя правілы напісання вялікай і малой літар у гэтай групе найменняў у асноўным не змяняюцца. Аднак могуць быць некаторыя ўдакладненні ў напісанні асобных найменняў, асабліва тых, якія тычацца новых рэалій Рэспублікі Беларусь. У такіх выпадках неабходна арыентавацца на адпаведныя нарматыўныя дакументы і спецыяльныя слоўнікі.

З вялікай літары трэба пісаць назвы культавых кніг: Евангелле, Псалтыр, а таксама назвы помнікаў пісьменнасці, напрыклад: Слуцкае Евангелле, Аршанскае Евангелле. У пераносным сэнсе такія словы, як біблія (галоўная кніга для каго-н.), евангелле (правілы паводзін, кніга з такімі правіламі), талмуд (вялікі рукапіс, кніга), псалтыр (зборнік псалмоў), пішуцца з малой літары.


§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў

  1. З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова

ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне, Рэфармацыя, Крыжовыя паходы, Лядовае пабоішча, Крычаўскае паўстанне, Супраціўленне, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна;

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Конституции Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Новы год, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Нараджэнне Хрыстова, Дзень памяці, Дзень бепарускай навукі, Дзень ведаў, Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.

2. З малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, кайназойская эра, неаліт, эпоха феадалізму, капіталістычная фармация, перыяд аднаўлення, залаты век, высакосны год, дзень адчыненых дзвярэй, санітарны дзень, месячнік дарожнай бяспекі.


Каментарыі. 1. Правіла замацоўвае паслядоўнае напісанне вялікай літары ў першым слове такіх састаўных назваў, як Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна. У сучаснай пісьмовай практыцы правапіс вялікай і малой літар у гэтых назвах не вызначаецца паслядоўнасцю.

2. У адпаведнасці з традыцыяй у некаторых састаўных назвах гэтай групы з вялікай літары пішацца не толькі першае, але і другое слова: Дзень Перамогі, Вялікая Айчынная вайна.

3. У назвах святаў, якія пачынаюцца з лічбы, назва месяца пішацца з вялікай літары: 1 Мая, 8 Сакавіка.

4. У назвах з'ездаў, канферэнцый, фестываляў і інш., якія пачынаюцца парадкавымі лічэбнікамі, словы Міжнародны, Сусветны і падобныя пішуцца з вялікай літары незалежна ад таго, лічбай ці словам абазначаецца парадкавы нумар: І (Першы) Усебеларускі з'езд вучоных, XIV (Чатырнаццаты) Міжнародны з'езд славістаў, VI (Шосты) Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. З вялікай літары таксама пішуцца два першыя словы ў назвах франтоў: I (Першы) Беларускі фронт, II (Другі) Украінскі фронт.

5. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай устанаўліваюцца адзіныя правілы напісання вялікай і малой літар для назваў традыцыйных і рэлігійных святаў, а таксама назваў некаторых дзён і перыядаў, звязаных з царкоўным календаром, назваў пастоў і асобных дзён, што адносяцца да іх: Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Христова, Вялікая субота, Вялікі пост, Пятроўскі пост, Чысты чацвер, Чырвоная субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Масленіца, Яблычны Спас, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.

6. З вялікай літары пішуцца першыя словы ў назвах палітычных, культурных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае ці міжнароднае значэнне: Дзень пісьменства, Сусветны эканамічны форум, Марш міру, Гульні добрай волі, Белая алімпіяда. Аднак назвы мерапрыемстваў, якія праводзяцца рэгулярна, пішуцца з малой літары: суботнік, дзень адчыненых дзвярэй.

7.  У назвах гістарычных падзей з першым словам, якое з'яўляецца прыметнікам, утвораным ад геаграфічнай назвы (геаграфічных назваў), і пішацца праз дэфіс, з вялікай літары пішуцца абедзве часткі гэтага прыметніка: Брэст-Літоўскі мірны дагавор, Вісла-Одэрская аперацыя.


§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем

З вялікай літары пішуцца ў двукоссі: аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства "Камунарка", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскі трактарны завод", установа "Рэдакцыя газеты "Рэспубліка", кінатэатр "Перамога", гасцініца "Юбілейная", рэстаран "Журавінка", кафэ "Світанак", кандытарскі магазін "Ласунак", кнігарня "Слова", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне", спарткомплекс "Раўбічы", санаторый "Крыніца", турбаза "Дняпро", медыцынская служба "Хуткая дапамога", Беларускі рэспубліканскі фонд "Узаемаразуменне і прымірэнне", студыя "Сябры", установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імяМаксіма Танка";

аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах перыядычных выданняў, кніг, атласаў, карт і інш.: часопіс "Полымя", газета "Звязда", вілейская раённая газета "Шлях Перамогі", інфармацыйны бюлетэнь "Беларусіка", летапіс "Хроніка Быхаўца", даведнік "Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", кніга "Літоўскі статут", перыядычнае даведачнае выданне "Летапіс друку", карта "Рэспубліка Беларусь";

аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах літаратурных, публіцыстычных, навуковых твораў, твораў розных галін мастацтва і інш.: паэма Якуба Коласа "Новая зямля", камедыя Янкі Купалы "Паўлінка", верш М. Багдановіча "Слуцкія ткачыхі", песня "Ой, рэчанька", кінафільм Э. Клімава "Ідзі і глядзі", карціна В. К. Бялыніцкага-Бірулі "Зазелянелі беларускія бярозкі", габелен Г. Ю. Юзеевай-Шаблоўскай "Жанчыны Палесся", акварэль М. Л. Тарасікава "Букет бэзу", операА. В. Багатырова "У пушчах Палесся", танец "Лявоніха", казка "Сцяпан - вялікі пан";

аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў побыту, прамысловых і прадуктовых тавараў: набор мэблі "Вязынка", зубная паста "Лясная", пральны парашок "Ветразь", хлеб "Водар", сыр "Нарач", цукеркі "Крыжачок";

назвы вытворчых марак тэхнічных вырабаў (машын, механізмаў, прылад, збудаванняў і інш.) бяруцца ў двукоссе і пішуцца з вялікай літары: аўтамабіль "Жыгулі", камбайн "Ніва", трактар "Беларус", тэлевізар "Гарызонт", іанізатар "Аніён-40Т", радыёпрыёмнік "Селена-403".

Назвы саміх вырабаў (акрамя назваў, што супадаюць з асабовымі і геаграфічнымі назвамі) пішуцца ў двукоссі з малой літары: "масквіч", "вольва", "боінг" (самалёт), "гарызонт" (тэлевізар), але: "Мінск" (халадзільнік), "Волга" (аўтамабіль).

Каментарыі. 1. Правілы правапісу вялікай і малой літар у назвах з двукоссем засталіся фактычна без змен. Аднак трэба звярнуць увагу на асаблівасці напісання вялікай і малой літар некаторых назваў тэхнічных вырабаў. Напісанне вялікай або малой літары ў гэтых словах зале-ыць ад таго, якое слова паслужыла назвай для пэўнага вырабу. Калі для назвы вырабу выкарыстоўваецца агульны назоўнік, то і назва вырабу ў двукоссі таксама пішацца з малой літары: "масквіч", "вольва", "боінг", "гарызонт". Аднак калі ў якасці назвы выкарыстоўваецца ўласнае найменне, якое пішацца з вялікай літары (Мінск, Волга), то і назва вырабу ў двукоссі таксама пішацца з вялікай літары: "Мінск" (халадзільнік), "Волга" (аўтамабіль). У побытавым выкарыстанні назвы сродкаў перамяшчэння могуць ужывацца і без двукосся: прыехаў на масквічы.

2. Трэба таксама адрозніваць напісанні назваў гатункаў він, мінеральных вод і інш., якія сталі агульнымі назвамі і пішуцца з малой літары і без двукосся. Напрыклад: партвейн, кагор, шампанскае, кока-кола, фанта; але: віно "Кагор", напой "Фанта". Таксама з малой літары і без двукосся пішуцца назвы харчовых і іншых тавараў у побытавым ужыванні: купіў кобрынскі сыр і малочныя сасіскі; але: сасіскі "Малочныя", сыр "Кобрынскі".

3.   З малой літары пішуцца ў двукоссі назвы відаў і гатункаў сельскагаспадарчых культур, гародніны, кветак і іншыя: маліны "мальбара", бульба "журавінка", агуркі "зязюля", цюльпан "чорны прынц". Не выдзяляюцца двукоссем і пішуцца з малой літары агульнавядомыя назвы раслін і іх гатункаў: вяргіня, белы наліў, антонаўка.


ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК I АСОБНА


Каментарыі. У главе 7 выкладзены асноўныя правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Гэтыя правілы ў беларускай мове рэгламентуюць правапіс слоў розных часцін мовы (назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, прыслоўяў і г. д.) і практычна застаюцца нязменнымі ў параўнанні з "Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г.

У § 34 выкладзены агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна. Разам пішуцца складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх (газпрам, фізфак, прадмагаўскі), складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі (аўдыявізуальны, веласпорт), словы з першай часткай поў- (паў-) (поўнач, паўяблыка), словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі элементамі (архіважны, контрагент, міжраённы, панславізм, сінгармонія), словы з першай часткай лічэбнікам (двухбаковы, чатырохразовы). Праз злучок пішуцца словы з часткай паў-, якая спалучаецца з уласнай назвай (паў-Слуцка), а таксама слова-выключэнне контр-адмірал.

Адпаведна праз злучок пішуцца ўтварэнні з паўторам слова для ўзмацнення яго значэння (сіні-сіні, хадзілі-хадзілі), з паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме (братка-брацейка, калі-нікалі), спалучэнні блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў (шум-гам, больш-менш, там-сям). Таксама праз злучок пішуцца складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з'яўляецца літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта, а таксама лічба любога злічэння (а-часціца, Q-код, мода-2008). Усе гэтыя правілы сфармуляваны дастаткова выразна і не павінны выклікаць цяжкасцей пры карыстанні пісьмовай мовай.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на правапіс праз злучок літарных скарачэнняў складаных слоў: сельскагаспадарчы - с.-г., індаеўрапейскі - і.-е. У дадзеным выпадку назіраецца разыходжанне ў напісанні поўнага складанага слова (пішацца разам) і яго літарнага скарачэння, якое ўяўляе сабой першыя літары абедзвюх частак (пішуцца праз злучок).

Таксама неабходна цвёрда засвоіць асаблівасці ўжывання "вісячага дэфіса", які выкарыстоўваецца пасля першай часткі складанага слова пры ўжыванні рада аднародных складаных слоў з аднолькавай другой часткай (газа- і водалічыльнік).

У § 35 выкладзены асноўныя правілы правапісу назоўнікаў разам, праз злучок і асобна. У дадзеным выпадку асаблівую складанасць уяўляе правапіс уласных геаграфічных назваў і іншамоўных уласных імён. Неабходна цвёрда засвоіць правапіс геаграфічных назваў з элементамі на, дэ, сюр (Растоў-на-Доне, Па-дэ-Ка-ле, Булонь-сюр-Мэр); іншамоўных уласных імён з канцавымі часткамі -хан, -паша, -бей і інш. (Асман-паша, Ізмаіл-бей), уласных назваў асоб і геаграфічных назваў з пачатковымі часткамі Ван-, Сен-, Сент- і інш. (Ван-Дэйк, Сан-Себасцьян, Сан-Марына і інш.), а таксама ўласных назваў з артыклямі і часціцамі да, дэ, ла, ле і інш. і словамі дэр, дон, фон, ван (Леанарда да Вінчы, Анарэ дэ Бальзак, Ван дэр Мейлен, Людвіг ван Бетховен і інш.). Асаблівая цяжкасць у гэтым выпадку заключаецца ў тым, што ў іншамоўных назвах іншы раз складана адрозніць, якая частка з'яўляецца, напрыклад, часціцай, а якая – часткай складанага слова. Акрамя таго, згодна з традыцыяй сустракаюцца выпадкі, калі розныя найменні з аднолькавымі часткамі пішуцца па-рознаму (Ван-Дэйк, але: Ван дэр Мейлен, Людвіг ван Бетховен). Фактычна напісанне падобных назваў вызначаецца па спецыяльных даведніках, у тым ліку энцыклапедычных.

Наибольшую цяжкасць у напісанні разам або праз злучок складаных прыметнікаў уяўляюць складаныя прыметнікі з першай часткай прыслоўем (цяжкаўспрымальны, але: дыяметральна процілеглы). Напісанні разам і праз злучок падобных слоў замацаваны папярэдняй пісьмовай традыцыяй, і іх правапіс вызначаецца па слоўніку.

Асобных тлумачэнняў патрабуе п. 4 § 36, што датычыцца правапісу субстантываваных (!) складаных прыметнікаў з першай часткай ваенна-, якія пішуцца разам (ваеннапалонны, ваеннаабавязаны і ваеннаслужачы). Усе астатнія складаныя прыметнікі з першай часткай ваенна- пішуцца праз злучок (ваенна-палявы, ваенна-марскі, ваенна-спартыўны і інш.).

Правапіс лічэбнікаў разам, праз злучок і асобна не складае асаблівых цяжкасцей. Неабходна толькі выразна размяжоўваць ужыванне дэфіса пры напісанні спалучэнняў простых лічэбнікаў для абазначэння прыблізнага ліку (восем-дзевяцъ гадоў, 2-3 гады) і ўжыванне працяжніка пры напісанні спалучэнняў складаных і састаўных лічэбнікаў у аналагічных выпадках (трыццаць пяць - трыццаць сем гадоў, 50 - 60-я гады).

Найбольш складанымі з'яўляюцца правілы правапісу разам, праз злучок і асобна розных груп прыслоўяў, таму іх вывучэнне патрабуе асаблівай увагі на ўроках беларускай мовы ў школе. Пры неабходнасці вызначыць правільнае напісанне разам, праз злучок ці асобна прыслоўяў неабходна звяртацца да спецыяльных слоўнікаў.

Правапіс разам, праз злучок або асобна службовых часцін мовы, часціц і выклічнікаў (§ 39) сфармуляваны дастаткова выразна і не выклікае асаблівых складанасцей.

У цэлым правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна адносяцца да найбольш складаных у беларускай мове, паколькі тое ці іншае напісанне ў многіх выпадках абумоўлена толькі папярэдняй пісьмовай традыцыяй. Таму пры вывучэнні гэтых правіл неабходна прывіваць вучням навыкі карыстання спецыяльнымі слоўнікамі.


ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ


Каментарыі. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ў традыцыйныя правілы пераносу слоў уносяцца пэўныя змены, якія датычацца пераносу слоў са збегам зычных паміж галоснымі. У падобных выпадках у адпаведнасці з новымі правіламі дапускаецца свабодны перанос такіх слоў (гл. п. 2 § 41). Фактычна гэта азначае істотнае спрашчэнне правіл пераносу. Абмежаванні ў падобных словах зводзяцца да наступнага:

- перанос можа ажыццяўляцца на мяжы папярэдняй галоснай і наступнага збегу зычных, але не можа ажыццяўляцца на мяжы папярэдняга збегу зычных і наступнай галоснай (можна пераносіць: ра-змова, раз-мова; за-става, застава, але нельга: разм-ова, заст-ава);

-    нельга адрываць ад папярэдняй галоснай зычныя літары й і ў (трэба пераносіць: сой-ка, праў-да);

-    нельга аддзяляць ад папярэдняй зычнай мяккі знак і апостраф (трэба пераносіць: прось-ба, бур'-ян);

-    нельга раздзяляць пры пераносе спалучэнні дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук (можна пераносіць: па-дземны, пад-земны, ра-дзіма, ура-джай, але нельга: рад-зіма, хад-зіць, урад-жай).

У астатніх выпадках правілы пераносу засталіся без змен.


ПУНКТУАЦЫЯ

Каментарыі. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку паводле Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" застаюцца нязменнымі. У новай рэдакцыі толькі ўдакладнены фармулёўкі правіл пастаноўкі знакаў прыпынку, часткова абноўлены ілюстрацыйны матэрыял, групіроўка матэрыялу.

Таму неабходна асобна адзначыць толькі адзін момант, які датычыцца правіл пастаноўкі кропкі, калі ў канцы апавядальнага сказа ўказваецца аўтар або даецца пашпартызацыя. Гл. п. 2 § 42: Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак: Жнеі спяваюць у полі, жыта густое жнучы (М. Танк). Госця, маладая дзяўчына, сядзела ў пакоі і ціха размаўляла з маці (У. Караткевіч). Выдатны. паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй, тонкім разумением паэзіі (ЛіМ).

Неабходнасць такога ўдакладнення абумоўлена тым, што ў розных крыніцах назіраюцца разыходжанні ў пунктуацыйным афармленні падобнага роду тэкстаў.


Заўвага. Пашыраны варыянт каментарыяў аўтары плануюць выдаць асобнай кнігай.

 

             

                         

      

            

© Отдел образования администрации Центрального района г. Гомеля. Cредняя школа № 66 г. Гомеля. info@school-66.gorodgomel.by

Создание сайтов в Минске.